Турні́кгімнастычная перакладзіна, умацаваная на дзвюх стойках’ (ТСБМ, Баршч.). Запазычана з рус. турни́к ‘тс’, утворанага з турникет (гл.) у пачатку XX ст. Першапачаткова ўзнікла ў цыркачоў, абазначаючы практыкаванне на гэтым гімнастычным снарадзе (Чарных, 2, 272–273; ЕСУМ, 5, 683; Арол, 4, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гімнасты́чны спарт. gymnstisch, Gymnstik-; Turn-;

гімнасты́чная за́ла Trnhalle f -, -n;

гімнасты́чнае практыкава́нне Trnübung f -, -en, gymnstische Übung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пале́стра

(лац. palaestra, ад гр. palaistra = месца гімнастычных практыкаванняў)

1) гімнастычная школа для хлопчыкаў у Стараж. Грэцыі;

2) адвакатура ў даўняй Польшчы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трапе́цыя

(гр. trapezion = столік)

1) мат. чатырохвугольнік з дзвюма паралельнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі;

2) гімнастычная прылада ў выглядзе перакладзіны, падвешанай на двух тросах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пірамі́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -мі́д, ж.

1. Мнагаграннік, асновай якога з’яўляецца многавугольнік, а астатнія грані — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй.

2. Вялікае каменнае збудаванне такой формы — грабніца фараонаў у Старажытным Егіпце.

3. Група складзеных прадметаў, якая мае шырокую аснову і звужаецца ўверсе.

Вінтоўкі ў пірамідзе.

4. Гімнастычная або акрабатычная фігура ў форме піраміды з групы людзей.

5. Станок для захоўвання вінтовак (спец.).

6. Гульня на більярдзе, пры якой шары складваюцца ў выглядзе трохвугольніка і пры дапамозе кія ўдарным шаром разбіваюцца і заганяюцца ў лузы.

|| прым. пірамі́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брус, ‑а; мн. брусы, ‑оў; м.

1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. І заўсёды пасля.. работы [пільшчыкаў] вырасталі высокія штабелі шпал, цалёвак, светлых брусоў, бэлек. Паслядовіч.

2. Прадаўгаваты прадмет, кавалак чаго‑н. чатырохграннай формы. Брус мыла. □ У адной руцэ.. [чалавек] трымаў лусту хлеба, у другой брус сала. Чорны.

3. Тое, што і брусок (у 2 знач.).

4. толькі мн. Гімнастычная прылада з дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́ч, ‑а, м.

1. Металічная ці драўляная кольцападобная пласціна, якая набіваецца на бочкі, падушкі і пад. Стары Гарась, як помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубкамі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы. Ракітны.

2. Гімнастычная прылада. Рабіць практыкаванні з абручом. // Кольца, якое дзеці качаюць пры дапамозе загнутага дроціка. Вуліца, звінела ад абручоў, за якімі заняліся па тратуарах шустрыя малыя хлапчукі. Якімовіч.

3. Жаночае ўпрыгожанне — кольца, якое надзяецца на галаву. Залаты абруч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце. Вясковая ластаўка. Ластаўка беражанка. □ Мы, трое жэўжыкаў, стаім каля плота і назіраем, як над гразкай вуліцай вывіваюцца белагрудыя ластаўкі. Пальчэўскі.

2. (звычайна пры звароце). Разм. Ласкавая назва жанчыны, дзяўчыны, дзяўчынкі. [Дзюмон:] — А ну, адгадай, ластаўка, што я сёння прынёс табе? Шамякін.

3. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.

•••

Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сце́нка ж.

1. Wand f -, Wände;

2. (бок чаго-н.) Wand f; Wndung f -, -en (трубы, сасуда і пад.);

сце́нка стра́ўніка анат. Magenwand f;

таўшчыня́ сце́нкі Wndstärke f -, Wnddicke f -;

3. (мэбля) Schrnkwand f -, -wände;

гімнасты́чная сце́нка спарт. Sprssenwand f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

булава́, ‑ы; мн. булавы, ‑лаў; ж.

1. Гіст. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй; паліца. [Мікола:] — Гэта, брат, тая самая булава, з якой яшчэ асілак Машэка ваяваў з панамі. Брыль.

2. Гіст. Кароткая палка з шарападобным патаўшчэннем на канцы, якая ў казакоў, на Украіне і ў Польшчы служыла знакам вярхоўнай улады. Гетманская булава. □ І сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўшы булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой. Астрэйка.

3. Гімнастычная прылада, якая мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

4. перан. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнага чалавека. [Сымон:] — Малады Жук — булава, ды стары хадовы чалавек, з ім без суда не абыдзешся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)