гі́бельны, ‑ая, ‑ае.
Які нясе гібель (у 1 знач.), вядзе да гібелі. Гібельны ўраган. Гібельная палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́р, ‑у, м.
Спец. Масавая гібель рыбы ў выніку недахопу кіслароду або з’яўлення ў вадзе атрутных рэчываў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кровапралі́цце, ‑і, н.
Забойства, масавая гібель людзей. Пальба звычайна заканчвалася мірам і асаблівых кровапраліццяў не здаралася. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескары́сна,
1. Прысл. да бескарысны.
2. у знач. вык. Дарэмна, дарма. Бескарысна пра гібель пісаць на пергаменце. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обрека́ть несов. асуджа́ць, асу́джваць; аддава́ць;
обрека́ть на ги́бель асуджа́ць (асу́джваць, аддава́ць) на гі́бель;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
замярза́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. замярзаць. Замярзанне вады.
2. Гібель ад холаду. Выпадкі замярзання людзей.
•••
Пункт замярзання гл. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згу́ба, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).
1. Смерць, гібель, знішчэнне.
Берагчы лес ад згубы.
2. Тое, што з’яўляецца прычынай гібелі ці няшчасця для каго-, чаго-н.
Марозы — з. для кветак.
3. Тое, што згублена, страчана.
Знайсці сваю згубу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падзе́ж, ‑дзяжу, м.
Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; паморак. Трэба было прымаць неадкладныя захады, каб выратаваць жывёлу ад вернага падзяжу. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халэ́мус, нескл., м.; у знач. вык.
Разм. Гібель, канец, смерць. Не праціўся лепш Ахрэму: Дасць па карку і — халэмус! Строгі, хай яго багі! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫМАКА́ННЕ ПАСЕ́ВАЎ,
гібель азімых культур ад парушэння дыхання пры застоі вады на паверхні глебы. У кліматычных умовах Беларусі найчасцей бывае ўвосень і вясной, радзей пры працяглых адлігах зімой, на слабаводапранікальных глебах у паніжаных месцах, летам пры вял. колькасці ападкаў і выхадзе рэк з берагоў. Залітыя вадой расліны жаўцеюць, назапашваюць у клетках этылавы спірт і інш. рэчывы, якія выклікаюць іх атручэнне і гібель. З азімых культур найчасцей вымакае жыта. Меры барацьбы: вырошчванне ўстойлівых да вымакання сартоў, добрая апрацоўка глебы, ранняя падкормка раслін мінер. ўгнаеннямі і інш. агратэхн. мерапрыемствы.
т. 4, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)