pludern

vi гу́тарыць, балбата́ць

◊ aus der Sсhle ~ — разбалбата́ць [вы́даць] сакрэ́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. □ Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям, хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

толкова́ть несов.

1. (объяснять) тлума́чыць;

2. разг. (говорить) гавары́ць, каза́ць; (разговаривать) размаўля́ць; (беседовать) гу́тарыць, гамані́ць; (рассказывать) раска́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gaworzyć

незак.

1. лепятаць (пра немаўля);

2. гутарыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Стар ‘старое, былое’ (Нас.), ‘старасць’ (Нас., Стан.), ‘старое месцажыхарства’ (Касп.). Адпрыметнікавы назоўнік, гл. стары. Сюды ж, відаць, і дзеяслоў старава́цьгутарыць, размаўляць’ (Нас., Скарбы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лададзе́ць ’тарахцець, шмат гаварыць (аб дзіцяці) ’*(Нар. лекс.). Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск. лод^иа, лодаііа ’гаварыць, гутарыць, расказваць’, Aodaizoitta ’займаць размовай’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы анаматапеічным шляхам. Параўн. лататы, лататоніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

konwersacja

konwersacj|a

ж. размова; гутарка;

prowadzić ~ę — гутарыць, размаўляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пагу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Гутарыць некаторы час; правесці час у гутарцы. Зайшлі [Лабановіч і а. Кірыл] у пакоік настаўніка, пагутарылі пра сёе-тое, пакуль пазбіраліся дзеці. Колас. Яны, стары і малады, паселі на бярвенні, пагутарылі, як сябры. Мікуліч. // Правесці гутарку, ператварыць. [Дзімін:] — З Кашыным пагутарым на бюро, дарэчы, і пра папярэдняе напомнім. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус. пск. гомони́ться ’раіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус. гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́йкацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся’ (ТСБМ), ’гутарыць, спрачацца’ (Шат., Варл., Гіл.), ’бавіцца; спрачацца’ (Жд. 3), ’важдацца, займацца’ (паст., Сл. ПЗБ), ’безвынікова мітусіцца па якой-небудзь справе’ (мядз., Нар. словатв.). Экспрэсіўны варыянт таро́кацца ’спрачацца, доўга дамаўляцца’, гл. тарокаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)