Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пашчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.
Шчоўкаць некаторы час. Пашчоўкаць замком. □ Глушэц з шумам і трэскам усеўся на сасновы сук, патаптаўся на месцы, пераскочыў на другі сук, крыху вышэй, пашчоўкаў і змоўк.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЗІЧЫ́НА,
птушкі і звяры, якіх здабываюць паляваннем і мяса якіх ідзе ў ежу. Выкарыстоўваюць таксама пух. пер’е, шкуры, рогі. Дз. падзяляюць на птушыную (баравую, ці лясную, вадаплаўную, балотную, палявую і стэпавую) і 4-ногую (пераважна зайцы і капытныя). На Беларусі водзяцца: з 4-ногай Дз. лось, дзік, алень, казуля, заяц-русак; з баравой — глушэц, цецярук, рабчык, вяхір, клінтух, слонка; з вадаплаўнай — гусі, качкі, паганкі, крахалі, лысуха; з балотнай і лугавой — бакас, дупель, драч і інш. кулікі і пастушкі; з палявой і стэпавай — перапёлка, шэрая курапатка. Паляванне на рэдкія, знікаючыя і асабліва каштоўныя віды Дз. забаронена або дазваляецца па ліцэнзіях (лось, дзік, курапаткі, казулі, высакародны алень, глушэц). Для павелічэння запасаў Дз. праводзяцца мерапрыемствы па дзічынаразвядзенні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.
Пачаўшы балбатаць, захапіцца балбатнёй. І пакуль яму цырульнік Шчочку выгладзіць пяшчотна, Разбалбочацца аб гульнях, Як закончан матч суботні...Лужанін.І вось дзесь блізка, перш нясмела Зайграў глушэц і абарваўся Ды зноў зачаў, разбалбатаўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Пачаць, прыступіць да чаго‑н. Зачаць гаворку. □ І вось дзесь блізка, перш нясмела Зайграў глушэц і абарваўся Ды зноў зачаў, разбалбатаўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляту́н, летуна, м.
Разм.
1. Той, хто лятае. Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны.В. Вольскі.// Пра таго, хто здольны хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад. Гэта не конь, а лятун.
2.перан.Зневаж. Той, хто часта мяняе месца працы з-за асабістай выгады. — Толькі ведай: летуноў я не люблю. І на машыну пакуль што разлічваць табе цяжка.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́рлачка ‘голуб Turtur auritus’ (Мядзв.); сюды ж турлу́шка ‘глушэц’ (Бяльк.). Укр.турлу́шка ‘дзікі голуб туркаўка’, рус.смал.ту́рлушка, турлы́шка ‘тс’. У аснове іх ляжыць імітацыя буркавання галубоў, падобнага да турлу, турлы, параўн. турлушка турлыча (Дабр.), гл. турлыкаць. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 681). Па аналогіі з імі ту́рлушка ‘жаба, што крычыць брынклівым голасам’ (Нас.), турлу́шка ‘мядзведка’ (Жыв. сл.), у фразеалагізме глухая турлушка, глухая цяцера — пра глухаватага чалавека (БНТ, Выслоўі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗІЧЫНАРАЗВЯДЗЕ́ННЕ,
штучнае развядзенне паляўнічай птушкі і часткова млекакормячых (пераважна зайцоў) для павелічэння іх колькасці ў паляўнічых угоддзях. Заключаецца ў гадоўлі племянных птушак у гадавальніках, інкубаванні іх яек і вырошчванні птушанят да пэўнага ўзросту, пасля чаго іх выпускаюць ва ўгоддзі. Дз. развіта ў многіх краінах Еўропы і Паўн. Амерыкі, дзе стала асн. спосабам узнаўлення дзічыны. Дазваляе падтрымліваць на аптымальным узроўні колькасць жывёл і ствараць устойлівыя папуляцыі каштоўных відаў, вырашаць асобныя праблемы аховы жывёл. На Беларусі гал. аб’екты Дз. — качка, фазан, глушэц. Пытанні Дз. распрацоўваюць у запаведніках, нац. парках і асобных паляўнічых гаспадарках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТАПУ́ЗІК.
глушэц (Ophisaurus apodus), яшчарка сям. вераценніцавых. Пашыраны ў Паўд.-Зах. Еўропе, Сярэдняй і Паўд.-Зах. Азіі. Жыве пераважна ў сухіх месцах, з густой расліннасцю.
Даўж. да 1,5 м, маса да 550 г. Верхняя ч. цела бурая, брудна-бурая з аліўкавым або чырванавата-бурым адценнем, ніжняя — жоўта-бурая або мяснога колеру. Цела змеепадобнае, без ног (у самцоў захаваліся рудыменты задніх ног). Пад луской залягаюць касцявыя пласцінкі (астэадэрмы). Па баках цела глыбокая маршчына скуры, высланая дробнай луской. Адкладваюць 8—10 яец. Кормяцца беспазваночнымі (пераважна насякомымі і малюскамі), дробнымі пазваночнымі.