Не́руш ’глухое месца ў лесе, да якога цяжка дайсці’ (Сцяшк.). Ад не і рухаць ’кранаць, варушыць’, параўн. няру́шаны (нерушеный) ’цэлы, некрануты’ (Нас.), неру́ханы ’неараны’ (Сл. ПЗБ), невору́шэны ’некрануты’, не́воруш ’бязлюднае месца’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бурча́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне...Маўр.Накатваючыся на параход, .. [валы] яшчэ бурчалі, але гэта было ўжо не пагрознае, а ціхае, улагодненае бурчанне.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́ступ ’запаведнае глухое месца ў лесе’ (Яшк., КТС); ’квартал лесу, пушчы’ (Яшк.); ’аблава на ваўкоў’ (КТС); ’грамада людзей на аблаве, якая падымае шум і крык, каб ваўкі беглі на стральцоў’ (КЭС), во́ступ воўчы ’месца, дзе водзяцца ваўкі’ (Касп.). Гл. оступ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
та́пачкі, ‑чак; адз. тапачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Тое, што і тапкі. Сіняя кароткая спадніца адкрывае паспеўшыя ўжо загарэць ногі, абутыя ў белыя тапачкі.Васілевіч.Адтуль чутна было, як шлёпнулі тапачкі аб падлогу, рыпнуў ложак, і данеслася глухое ўсхліпванне.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гурча́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. гурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому.Колас.Пад вокнамі звінеў ручай. Калі было адчынена акно, Федзя чуў яго гурчанне, такое мяккае, лагоднае, падобнае на мурлыканне кошкі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мядзве́дзь, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна сямейства мядзведзевых з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.
Буры м.
Белы м.
2.перан. Пра няўклюднага, непаваротлівага чалавека (разм.).
◊
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя (разм.) — размяркоўваць прыбытак, якога ў наяўнасці яшчэ няма.
Мядзведзь на вуха наступіўкаму (разм., жарт.) — пра чалавека, у якога адсутнічае музыкальны слых.
|| прым.мядзве́джы, -ая, -ае.
Мядзведжыя сляды.
Мядзведжае футра.
Мядзведжая паходка (перан.).
◊
Мядзведжы куток (разм.) — аддаленае, глухое месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закану́рак, ‑рка, м.
Разм. Цеснае памяшканне, цёмны куток. «Ах, вось яно што! — здагадваюся я. — Прадалі дом, а купілі заканурак, каб з яго ў дармавую кватэру ўлезці?»Ракітны.//перан.Глухое, патайное або аддаленае месца. Абышлі ўсе закануркі паблізу вёскі — можа дзе да часу зладзеі кінулі коп[ей].Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)