ІАНІ́ЧНАЕ МО́РА,

цэнтральная частка Міжземнага м. паміж Балканскім і Апенінскім п-вамі, а-вамі Крыт і Сіцылія. Злучана на Пн пралівам Отранта з Адрыятычным м., на З Месінскім пралівам з Тырэнскім м. Пл. 169 тыс. км². Найб. глыб. 5121 м (найб. для Міжземнага м.). Берагі вельмі парэзаныя. Вял. залівы Патраікос, Карынфскі (Грэцыя), Таранта (Італія). На У — Іанічныя а-вы. Дно ў выглядзе катлавіны, донныя асадкі — пераважна глей, глеісты пясок, пясок, ракушачнік. Паверхневыя цячэнні ўтвараюць цыкланальны кругаварот, скорасць каля 1 км/гадз. Т-ра вады ад 14 °C у лют. да 25,5 °C у жніўні. Салёнасць больш за 38 ‰. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Рыбалоўства (скумбрыя, чырвоны тунец, камбала, кефаль). Гал. парты: Патры, Керкіра (Корфу; Грэцыя), Таранта, Катанія (Італія).

т. 7, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

slimy

[slaɪmi]

adj.

1) мулава́ты, гле́істы

2) сьлі́зісты, вя́зкі, ліпу́чы

3) бру́дны

4) Figur. лісьлі́вы, падлі́зьлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

mulisty

mulist|y

глеісты, мулаваты;

~e dno — глеістае дно

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шлам, ‑у, м.

Спец.

1. Асадак пры электролізе некаторых металаў, у якім ёсць звычайна высакародныя металы.

2. Глеісты асадак каменнага вугалю ці руды пры мокрым абагачэнні.

3. Нерастваральныя ў вадзе злучэнні, якія асядаюць у паравых катлах у выглядзе глею ці цвёрдых кавалкаў.

4. Асадак у выглядзе дробных цвёрдых часціц, які выдзяляецца пры адстойванні, фільтраванні вады.

[Ням. Schlamm — глей, гразь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сушыць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак.

1. што. Зрабіць сухім; прасушыць. Высушыць бялізну. □ Веснавое сонца высушыла глеісты пясок, і ўздоўж дарогі сцяной стаіць густы пыл. Хведаровіч. Была другая палова кастрычніка, і ранішнія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец.

2. што. Асушыць. Узяў усемагутны час усё-такі сваё: загаіў рану ў сэрцы, высушыў слёзы. Васілевіч.

3. перан.; каго. Зрабіць худым; ссушыць. Гады не высушылі і не сагнулі .. дзябёлую постаць [Шаблюка]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́падзь1 ’закалец — сыры, недапечаны слой хлеба каля ніжняй скарынкі, які ўзнікае пры неналежным выпяканні’, пры́падлівы ’з закальцам, як бы трохі прылеплены да поду’ (Нас.). Магчыма, перанос значэння з наступнага слова — ’сыры слой у хлебе, як глей’, але не выключана і незалежнае ўтварэнне ад прыпада́ць з семантычнай матывацыяй: ’нізкі; які не падняўся; злеглы’ і да т. п.

Пры́падзь2 ’слой глеістай зямлі; падзол’ (Нас., Байк. і Некр., Варл.), пры́падлівыглеісты, з падзолам’ (Нас.), прыпа́длівый ’вільготны, злеглы (аб зямлі)’ (Бяльк.). Рус. зах. при́падь ’падзолістая глеба’, смал., цвяр. припа́дливый ’зацвярдзелы (пра зямлю, глебу)’, укр. при́падь ’нізіннае месца; чарназём з гразкай глінай’, припа́дливый ’нізінны’. Да прыпадаць1 ’нахіляцца, прыціскацца’, ’шчыльна прылягаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)