гле́істы, -ая, -ае.

1. Пакрыты глеем, які змяшчае многа глею.

Глеістае дно возера.

2. Вязкі.

Глеістая дарога.

|| наз. гле́істасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гле́істы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гле́істы гле́істая гле́істае гле́істыя
Р. гле́істага гле́істай
гле́істае
гле́істага гле́істых
Д. гле́істаму гле́істай гле́істаму гле́істым
В. гле́істы (неадуш.)
гле́істага (адуш.)
гле́істую гле́істае гле́істыя (неадуш.)
гле́істых (адуш.)
Т. гле́істым гле́істай
гле́істаю
гле́істым гле́істымі
М. гле́істым гле́істай гле́істым гле́істых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гле́істы

1. и́листый;

2. вя́зкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гле́істы, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе многа глею; пакрыты глеем. Глеістая глеба. Глеістае дно ракі. □ Над вадою ў глеістых вірах Праплываюць карпы люстраныя. Караткевіч.

2. Абл. Вязкі. Былі гразкія, глеістыя дарогі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясча́на-гле́істы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пясча́на-гле́істы пясча́на-гле́істая пясча́на-гле́істае пясча́на-гле́істыя
Р. пясча́на-гле́істага пясча́на-гле́істай
пясча́на-гле́істае
пясча́на-гле́істага пясча́на-гле́істых
Д. пясча́на-гле́істаму пясча́на-гле́істай пясча́на-гле́істаму пясча́на-гле́істым
В. пясча́на-гле́істы (неадуш.)
пясча́на-гле́істага (адуш.)
пясча́на-гле́істую пясча́на-гле́істае пясча́на-гле́істыя (неадуш.)
пясча́на-гле́істых (адуш.)
Т. пясча́на-гле́істым пясча́на-гле́істай
пясча́на-гле́істаю
пясча́на-гле́істым пясча́на-гле́істымі
М. пясча́на-гле́істым пясча́на-гле́істай пясча́на-гле́істым пясча́на-гле́істых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

и́листый гле́істы; мулава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

илова́тый гле́істы; мулава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

и́льный гле́істы; мулава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плыву́н, -у́, м.

Глеісты, пясчаны ці суглінкавы слой падглебы, насычаны вадой і таму здольны расплывацца.

|| прым. плыву́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гле́евы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўваходзіць у састаў глею. Глеевыя часцінкі.

2. Тое, што і глеісты (у 1 знач.). Глеевы бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)