у по́шуках патрэ́бнай кні́гі ~гаў паўго́рада — в по́исках ну́жной кни́ги обе́гал полго́рода
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ска́ргаж.
1. (выражение неудовольствия) се́тование ср.;
2. (официальное заявление) жа́лоба;
◊ кні́га ~гаў і прапано́ў — кни́га жа́лоб и предложе́ний
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Няўчы́ць, нявчыты ’мяўкаць’ (зах.-палес., ДАБМ, к. 301). Ад мясцовага мняўчыць (мнявчыты) < мяўчыць ’тс’, суадноснага з дзеясловам кратнага спосабу дзеяння мняўкаць, падобна да яўкаць ’тс’ < мʼяўкаць з мясцовай фанетыкай, гл. мяўкаць (Крывіцкі, Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах, літ. і фальклоры. Тэз. дакл. II Рэсп. канф. Гомель, 1980, 24). Параўн., аднак, і няўкаті ’тс’ (пін., Шатал.), укр.нявчити ’мяўкаць’, нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’ і пад. Гукаперайманні, для якіх характэрна значная гукавая варыянтнасць у розных мовах, параўн. укр.пяе ’мяў’, балг.джаф ’гаў’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адцяга́цьсов., разг.
1. (долго проносить одежду, обувь) оттаска́ть;
пяць гадо́ў ~га́ў бо́ты — пять лет оттаска́л сапоги́;
2. (кончить волочить) отволочи́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК.
Створаны ў 1980 у Гродне з выпускнікоў аддзялення т-ра лялек Ленінградскага ін-та т-ра, музыкі і кінематаграфіі і Гродзенскага культасветвучылішча. Адкрыўся 25.5.1981 спектаклем «Людвіг і Тута» В.Богача і С.Хрыстоўскага. У спектаклях т-ра выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм (трысцінавыя, пятрушкі, планшэтныя, плоскасныя, маскі); прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане. У рэпертуары т-ра: «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Як здароўе...» паводле п’есы У.Галубка «Пісаравы імяніны», «Цудоўная дудка» В.Вольскага, «Чортаў скарб» У.Караткевіча, «Пра Івана-ганчара і пачвару цара» А.Грачанікава, «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч, «Прывітанне Малпе» і «Кацяня па мянушцы Гаў» Р.Остэра, «Калі рамонак расцвітае» Р.Маскова, «Доктар Айбаліт» В.Карастылёва, «Церамок» С.Маршака, «Дзівоснае кураня» В.Корнева, «Прынцэса і паж» М.Войтышка, «Лекар паняволі» Мальера і інш. Спектаклі ідуць на бел., рус., польск. і франц. мовах.
Гал. рэжысёры С.Юркевіч (1981—88), М.Андрэеў (з 1988), гал. мастакі Л.Быкаў (1981—88), Ю.Давыдзюк (1988—91), А.Сураў (з 1995).
Будынак т-ра ўзведзены ў 1780-я г. (арх. І.Г.Мёзер і Дж.Сака). Прызначаўся для т-ра А.Тызенгаўза; зроблены як працяг яго палаца, злучаўся з ім крытым пераходам. Зала т-ра, сфарміраваная па «італьянскай крывой», уяўляла сабой паўкруглае памяшканне з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры. У 1859 будынак рэканструяваны, яго аб’ём павялічаны. У 1940 надбудаваны 3-і паверх. У 1975 расшыраны сцэн. каробка і глядзельная зала.
Да арт.Гродзенскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Калі рамонак расцвітае» Р.Маскова.Да арт.Гродзенскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч.