оте́льм. атэ́ль, -ля м., гатэ́ль, -ля разг., м., гасці́ніца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«СВІ́СЛАЧ»,
гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1938 (арх. А.П.Воінаў). Да 1987 наз. «Беларусь». У кампазіцыі 5-павярховага будынка вылучаны 6-павярховы вуглавы паўкруглы ў плане аб’ём з цэнтр. уваходам. Да яго пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Пластыку фасадаў ствараюць рытмічна пастаўленыя трохчвэртныя калоны без баз і капітэлей, якія падтрымліваюць атыкавы паверх. Калоны цэнтр.ч.найб. па маштабе. У Вял.Айч. вайну гасцініца спалена, адноўлена паводле праекта аўтара ў 1947. У 1978 рэстаран гасцініцы рэканструяваны і расшыраны (арх. Л.Мельнік, інтэр’еры аформлены скульпт. А.Глебавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камандзірава́ныікамандзіро́ваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад камандзіраваць.
2.узнач.прым. Які атрымаў камандзіроўку. /узнач.наз.камандзірава́ны і камандзіро́ваны, ‑ага, м.; камандзірава́ная і камандзіро́ваная, ‑ай, ж.Гасцініца для камандзіраваных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КАСТРЫ́ЧНІЦКАЯ»,
гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1980 (арх. Л.Пагарэлаў, Ю.Івахнішын, Т.Лабінская). Складаецца з 8-павярховага прамавугольнага ў плане жылога корпуса і прылеглага да яго дваровага фасада 1—2-павярховага аб’ёму складанай канфігурацыі. Разлічана на 160 месцаў. Кампазіцыя гал. фасада асн. аб’ёму грунтуецца на верт. рытме трохвугольных эркераў. Гал. ўваход акцэнтаваны пано (мастакі А.Кішчанка, Т.Кіршчына). 1-ы паверх вырашаны ў выглядзе пастамента. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны граніт, мармур, каштоўныя пароды дрэў, пластмасы, алюміній, шпалеры і інш. аддзелачныя матэрыялы. Складаная канфігурацыя аб’ёму ўтварае адкрыты ўнутр. дворык.