гасці́ніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых.

|| прым. гасці́нічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́ніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гасці́ніца гасці́ніцы
Р. гасці́ніцы гасці́ніц
Д. гасці́ніцы гасці́ніцам
В. гасці́ніцу гасці́ніцы
Т. гасці́ніцай
гасці́ніцаю
гасці́ніцамі
М. гасці́ніцы гасці́ніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гасці́ніца ж. гости́ница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гасці́ніца, ‑ы, ж.

Дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых. Пасяліцца ў гасцініцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гасці́ніцагасцініца’ (БРС). Слова, вядомае з даўняга часу ў слав. мовах (напр., ужо ў ст.-слав. мове). Агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 7, 64. Утварэнне суфіксам *‑ica ад прыметніка *gostinъ (да *gostь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Гасцініца.

|| прым. атэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Гасцініца для аўтатурыстаў.

|| прым. матэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камфарта́бельны, -ая, -ае.

Які адпавядае ўсім патрабаванням камфорту.

Камфартабельная гасцініца.

|| наз. камфарта́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гости́ница гасці́ніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пансіё́н

‘установа; гасцініца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пансіё́н пансіё́ны
Р. пансіё́на пансіё́наў
Д. пансіё́ну пансіё́нам
В. пансіё́н пансіё́ны
Т. пансіё́нам пансіё́намі
М. пансіё́не пансіё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)