зака́лка ж.

1. (действие) гартава́нне, -ння ср., загарто́ўка, -кі ж.;

2. (состояние, свойство) гарт, род. га́рту м., загарто́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hart, ~u

м.

1. гарт, стойкасць, вытрымка;

hart ducha — стойкасць духу;

2. уст. загартоўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

насто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Рашучы ў дасягненні сваёй мэты, свайго жадання. Настойлівы чалавек. □ Мы пабудзем тут шахцёрскі гарт Вопытных, настойлівых майстроў. Аўрамчык. Рос. [Нічыпар] упартым і настойлівым. Мележ.

2. Які выражае рашучасць. І зноў стукат, але ўжо інакшы — глухі і настойлівы. Лупсякоў. [Ніна] пачырванела пад настойлівым поглядам таварышкі. Васілевіч. // Які ажыццяўляецца з рашучасцю, упартасцю. Настойлівыя пошукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grit

[grɪt]

1.

n.

1) пясо́к -ку́ m., дро́бны жвір

2) буйназярні́сты пясча́нік -у m.

3) адва́га f., гартm., вы́трымка, рашу́часьць, му́жнасьць f.

2.

v.t. (-tt-)

рыпе́ць, скрыгата́ць (зуба́мі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зака́л м.

1. прям., перен. (действие) гартава́нне, -ння ср.;

2. прям., перен. (состояние, свойство) гарт, род. га́рту м.;

3. (в хлебе) зака́лец, -льцу м.;

челове́к ста́рого зака́ла чалаве́к старо́га га́рту (стары́х по́глядаў);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, зрабіцца менш нацягнутым, заціснутым. Гайкі адпусціліся. Супоня адпусцілася. □ Грузавік — відаць, у ім адпусціліся тармазы — заднім ходам павольна коціцца ўніз да рэчкі. Хомчанка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць гарт ад награвання (пра металічныя рэчы, вырабы).

3. перан. Палагаднець, змякчыцца; стаць больш згаворлівым. [Люба:] Родная матка не мачыха: пазлуе і адпусціцца. Козел.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уст. Зняцца, даравацца (пра грэх, віну і пад.). Гісторыяй асуджаны паны; Ім не адпусціцца віна — Прыпомніцца ім здзек... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тверць ’цвёрдасць, зацвярдзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тве́ржа ’крэпасць, цытадэль’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твердьгарт’, тве́рджа ’цвёрдасць; крэпасць’, рус. твердь ’цвёрдасць; крэпасць’, стараж.-рус. твьрдь ’нябесны звод; крэпасць’, польск. twierdz ’цвёрдасць’, старое ’крэпасць’, twierdza ’крэпасць’, в.-луж. twjerdź ’цвёрдасць; сухадол’, н.-луж. twarź ’цвёрдасць; сухадол; крэпасць’, чэш. tvrz, славац. tvrdz ’крэпасць’, балг. твърд ’цвёрдасць; крэпасць’, ст.-слав. тврьдь ’тс’. Дэрыват ад цвёрды (гл.), значэнне ’крэпасць’ лічыцца калькай лац. firmitās ’цвёрдасць; крэпасць, умацаванне’ або с.-в.-ням. vestenunge ’умацаванне, крэпасць’ (Фасмер, 4, 32). Хутчэй за ўсё, слова ўзнікла ў выніку дыстантнай дысіміляцыі з цвердзь (цьвердзь) ’усякая цвёрдая, моцная аснова’ (Ласт.), гл. Пра магчымасць запазычання формаў са значэннем ’крэпасць’ са стараславянскай гл. ЕСУМ, 5, 532.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адлі́ць, адалью, адальеш, адалье; адальём, адальяце і адлію, адліеш, адліе; адліём, аліяце; заг. адлі; зак.

1. чаго. Выліць частку вадкасці з якой‑н. пасудзіны. Адліць вады з вядра.

2. Адхлынуць, сцячы з якой‑н. часткі цела (пра кроў). Кроў адліла ад твару.

3. каго. Разм. Абліўшы (абліваючы) вадой, прывесці каго‑н. да прытомнасці. Сыны адлілі бацьку халоднай вадой і пад вечар павезлі ў горад у бальніцу. Галавач.

4. што. Вырабіць ліццём; выліць. Адліць балванку. / у перан. ужыв. Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі: Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі. Купала.

5. Скончыць ліць. Адснавалі прадвеснія хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго-што. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.

А. дзяцей дадому.

Абслужыўшы, даць магчымасць пайсці.

А. пакупнікоў.

А. машыну.

2. каго-што. Вызваліць, выпусціць.

А. затрыманых.

А. на волю птушку.

3. што. Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.

А. дзягу.

А. лейцы.

4. перан., каго-што, звычайна безас. Пра хваробу, боль, надвор’е і пад., стаць больш слабым, сціхнуць, аслабець, памякчэць, паменшыцца (разм.).

Пад раніцу хвароба адпусціла.

5. што. Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.

А. тавар.

А. прадукты.

6. што. Выдзеліць для якой-н. мэты.

А. сродкі на будаўніцтва школы.

7. што. Адгадаваць валасы, пазногці і пад.

А. вусы.

А. бараду.

8. што. Сказаць нечакана (разм., жарт.).

А. вострае слоўца.

А. трапны жарт.

9. што. Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спец.).

А. сталь.

10. што. Дараваць (грэх, віну і пад.).

А. грахі.

|| незак. адпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. во́дпуск, -у, м. (да 3—6 і 9 знач.), адпуска́нне, -я, н. (да 1—7 знач.) і адпушчэ́нне, -я, н. (да 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. у што. Быць цвёрда перакананым, упэўненым у чым‑н. Верыць у перамогу. □ Веру, братцы, ў нашу сілу, Веру ў волі нашай гарт. Цётка. [Усевалад:] — Я не веру, каб чалавек з такой чулай і харошай душой, як у вас, быў помслівы і зласлівы. Скрыган. // у каго. Лічыць каго‑н. здольным здзейсніць надзеі, спадзяванні. [Надзя:] — Я верыла ў.. [Косцю], як у чалавека верыла. Разумееце, чалавека. Лынькоў.

2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным, адпаведным рэчаіснасці. Верыць у сны і прыкметы. Верыць кожнаму слову. Верыць чуткам. □ Выйду, гляну на палі, даліны — Жнуць камбайны спелыя аўсы, І не лёгка верыць успамінам Пра царскія, змрочныя часы... Лойка.

3. каму. Давяраць каму‑н. Заўважыўшы, што Васіль верыць яму, Андрэй падышоў здалёк і да галоўнага. Пальчэўскі. [Марына:] — Ты сябра мой даўні, І я табе веру. Прыходзька.

4. Быць веруючым. Верыць у бога.

•••

Верыць (паверыць) на слова — лічыць (палічыць) праўдзівымі словы, не пацверджаныя доказамі.

Не верыць сваім вушам (вачам) — вельмі здзіўляцца, пачуўшы, убачыўшы што‑н. нечаканае. Глянуў Віктар — і вачам сваім не верыць. — А дзе ж човен? Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)