Назява́ць экспр. ’накрычаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да зявацьмоцна крычаць, гарланіць (Нас.), параўн. зяваць ’пазяхаць’ (там жа), гл. Звяртае на сябе увагу аднолькавае развіццё значэння ад ’пазяхаць’ да ’крычаць’ у беларускага і славенскага дзеяслова zęvati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глагала́ць ’голасна, рэзка гаварыць, гарланіць’ (Нас.). Рус. глаго́лать ’гаварыць, казаць’, укр. глаго́лати. Зыходным з’яўляецца ст.-слав., ц.-слав. глаголати ’казаць, гаварыць’ (што з’яўляецца рэдуплікаванай формай: *gol‑gol‑), з якога і запазычаны (праз царкоўную літ-py) усх.-слав. словы. У бел. мове націск змяніўся паводле дзеяслоўных тыпаў на ‑ati (‑аць), а семантыка набыла адценне жартаўлівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вала́ць ’крычаць, гарланіць; зваць, клікаць на дапамогу; зваць у суд’ (Нас., КЭС). З польск. wołać ’тс’. Версія Насовіча аб паходжанні валаць ад «рову вала» (Нас., 64) з’яўляецца народна-этымалагічнай. Перанос націску во́лаць > вала́ць тлумачыцца ўключэннем дзеяслова ў клас дзеясловаў на ‑аць: крыча́ць, вярта́ць, маха́ць і пад. (Жураўскі, SOr, 1961, 40; Булыка, Запазыч., 67; Рудніцкі, 1, 464–465; Брукнер, 630).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bawl

[bɔl]

1.

v.i.

1) крыча́ць, гарлапа́ніць, гарла́ніць; раўці́ (пра жывёлу)

2) го́ласна пла́каць, раўці́

2.

v.t.

закліка́ць, захваля́ць свой тава́р кры́кам

- bawl out

3.

n.

1) крык -у m.

2) ла́янка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

drzeć się

незак.

1. драцца, дзерціся, рвацца;

2. раўці, гарланіць, крычаць;

drzeć się w niebogłosy — крычаць (раўці) на ўсё горла; крычаць немым голасам; нема крычаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rave

[reɪv]

1.

v.i.

1) гарла́ніць, крыча́ць разью́шана

2) гавары́ць зь вялі́кім запа́лам; мо́цна захапля́цца

She raved about the book — Яна́ захо́плена раска́звала пра кні́жку

2.

n.

1) шале́нства n., разью́шанасьць, лю́тасьць f.

2) вялікае ўзбуджэ́ньне, празьме́рнае расхва́льваньне або́ захапле́ньне

- rave reviews

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

squall

I [skwɔl]

n.

1) шквал -у m., віхо́р ві́хру m.

2) informal кло́паты pl., бяда́ f.

II [skwɔl]

1.

v.i.

1) крычэ́ць, гарла́ніць, гарлапа́ніць

2) вішчэ́ць

The baby squalled — Дзіцё вішчэ́ла

2.

n.

1) крык -у m., гарла́ньне n.

2) віск -у m., вішчэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крычаць, гукаць, енчыць; гарлапаніць, гарланіць, галёкаць, раўці, верашчаць, дзерціся (разм.) □ дзерці глотку, рваць глотку, заходзіцца крыкам, заходзіцца ад крыку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Галакані́ць ’гаманіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Падобныя словы ёсць, напраў рус. і ўкр. мовах. Параўн. у Даля: гала́нить, гала́чить, гала́шитьгарланіць, крычаць, шумець і да т. п.’ (гл. і СРНГ, 6, 104–105). Параўн. далей укр. гала́кати ’крычаць’, гала́йкати (Грынч.). У аснове гэтай групы слоў ляжыць, як здаецца, гукавы комплекс гал‑, гала‑, галай‑, што азначае ’шум, шумець, крычаць і да т. п.’ Ад гэтага гал(а)‑ пры дапамозе дзеяслоўнага «узмацняльнага» суф. ‑к‑ было ўтворана гала‑к‑ (гл. укр. дзеяслоў гала́кати). Далей да гэтага апошняга тыпу ўтварэння быў даданы «ўзмацняльны» суф. ‑ан‑ (галакан‑), што і з’явілася базай дзеяслова галакані́ць. Параўн. яшчэ штурхацьштурхнуцьштурхан (гл. пад гакан) і гакан ’моцны штуршок’ (там жа). «Узмоцненымі» («падоўжанымі») формамі лічыў другія словы ў парах тыпу hákatyhałakaty, hajkatyhalájkaty ва ўкр. мове Смаль–Стоцкі (гл. Slavia, 5, 6–7). Аб дэрывацыі ад выклічніка hala‑ гл. таксама ў Слаўскага, 1, 397.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)