Віхла́ 1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск. wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.

Віхла 2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск. wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wag

I [wæg]

1.

v., (-gg-)

1) ківа́ць; віхля́ць, круці́ць, матля́ць

The dog wagged his tail — Саба́ка віхля́ў хвасто́м

2) Figur. лапата́ць, балбата́ць

to wag one’s tongue — мало́ць языко́м; плятка́рыць

2.

n.

віхля́ньне n.

II [wæg]

n.

жартаўні́к -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)