Wesír m -s, -e гіст. візі́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Візіро́ўка — дзеянне, паводле дзеяслова візіраваць, наводзіць аптычны прадмет, прыбор на які-небудзь пункт (БРС). Да візір 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІДХА́Т-ПАША́ ((Midhat Paşa) Ахмет) (18.10.1822, Стамбул — 10.4.1883, па інш. звестках 7 альбо 8.5.1884),

турэцкі дзярж. дзеяч. Ген.-губернатар Дунайскага (1864—68) і Багдадскага (1869—72) вілаетаў, праводзіў рэформы з мэтай пераадолення эканам., паліт. і культ. адсталасці Асманскай імперыі пры захаванні тур. панавання над падняволенымі народамі. Вял. візір у 1872 і 1876—77. У маі 1876 удзельнічаў у звяржэнні султана Абдул-Азіза. Супрацоўнічаў з «Новымі асманамі», распрацаваў сумесна з Намык Кемалем першую тур. канстытуцыю (прынята 23.12.1876). У лют. 1877 адхілены султанам Абдул-Хамідам II ад пасады і высланы ў Еўропу. У 1878 вярнуўся, у 1881 арыштаваны па абвінавачанні ў забойстве Абдул-Азіза і сасланы ў Таіф (Аравія), дзе быў забіты.

т. 10, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лізе́рка ’лінія, граніца дзялянкі ў лесе’ (рагач., Сл. паўн.-зах.), рус. арл. лизёрка, бран., разан. лизирка ’вузкая прасека’ — у выніку распадабнення віру слове візірка (гл.). Тое ж і ў разан. лизирсвизир (гл. візір]).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Súcher m -s, -

1) шука́льнік

2) горн. стара́цель

3) тэх. відашука́льнік, візі́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

САЛА́Х-АД-ДЗІН, Саладзін,

Юсуф ібн Айюб (1138—4.3.1193), султан Егіпта [1171—93]. Курд па паходжанні. Быў спачатку на службе сірыйскага султана Нур-ад-дзіна, у 1164—68 удзельнік паходаў у Егіпет. З 1169 візір — фактычны правіцель Егіпта пры намінальнай уладзе халіфа з дынастыі Фатымідаў. Пасля смерці апошняга з Фатымідаў абвясціў сябе султанам Егіпта. У 1174 падпарадкаваў сабе Сірыю і некат. раёны Ірака. У 1187 пачаў вайну супраць дзяржаў крыжаносцаў на Б. Усходзе, разбіў іх войскі 3—4.7.1187 у бітве пры Хіціне. 2.10.1187 заняў Іерусалім, што выклікала 3-і крыжовы паход (1189—92, гл. ў арт. Крыжовыя паходы). Вёў вайну з войскам крыжаносцаў на чале з англ. каралём Рычардам I. Пасля паражэння свайго войска пры Арсуфе ў вер. 1191 заключыў з Рычардам мірны дагавор, паводле якога захаваў б.ч. сваіх заваяванняў, у т. л. Іерусалім. У зах.-еўрап. л-ры вобраз С. часта ўжываўся як прыклад высакароднасці і дабрадзейнасці.

т. 14, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыёптр

(гр. dioptra)

1) прыстасаванне для візіравання (гл. візіраваць) у прасцейшых геадэзічных інструментах (напр. у бусолі); параўн. візір​1 3;

2) прыстасаванне для павелічэння дакладнасці прыцэльвання на вінтоўцы;

3) невялікая адтуліна ў відашукальніку (візіры​1 2) фотаапарата, праз якую вядзецца назіранне пры выбары кадра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)