выраст хабатка ў кляшчоў, абсаджаны кручочкамі, які служыць для прымацавання кляшча да жывёлы і дапамагае ссаць кроў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрафі́л
(ад мікра- + гр. phyllon = ліст)
дробны ліст вышэйшых раслін, які ўзнік у выніку эвалюцыі як выраст на бязлістых галінках прымітыўных продкаў гэтых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГУ́СІ СВО́ЙСКІЯ,
вадаплаўныя птушкі сям. качыных атрада гусепадобных. Паходзяць пераважна ад дзікай шэрай гусі (Anser anser), пашыранай у Еўразіі. Гусі свойскія вызначаюцца інтэнсіўным ростам, высакаякасным мясам, скараспеласцю. На Беларусі гадуюць пераважна гусей рэйнскай пароды, таксама буйных шэрых, італьянскіх, кітайскіх, кубанскіх, ландскіх, роменскіх, халмагорскіх і інш.
Тулава гусі свойскай лодкападобнае, падоўжаная шыя мае 17—18 пазванкоў. Над дзюбай у некат. парод (напр., кітайскай, халмагорскай) ёсць касцяны выраст (гуз). Апярэнне белае і шэрае рознага адцення: дзюба і плюсны аранжавыя. Пуховае покрыва шчыльнае. У прамысл. гаспадарках гусей свойскіх гадуюць 3—4 гады, у племянных — да 5 гадоў. Гуска нясецца 4—5 месяцаў, дае ў сярэднім 25—30 і больш яец; у прамысл. гаспадарках яйцаноскасць 50—80 яец і больш за год. Жывая маса дарослых гусакоў 5—8, гусак 4—7 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zúwachsm -es прыро́ст;
auf ~ на разво́д (тс.жарт.);
éinen Ánzug auf ~ máchen пашы́ць касцю́м на вы́раст;
~ bekómmen* павялі́чвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы.Грамовіч.
2.Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка.Краўчанка.
3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ляпе́нік1, драг.лыпэ́нык ’шышка, сухі выраст па краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Рус.цвяр.лепенёк ’лісток расліны’, валаг., пск., арханг.ле́пе́нь ’акравак, абрэзак, кавалачак тканіны’, пск.ляпе́нье ’акраўкі’, ле́пест, ле́пестень ’тс’, ’ліст расліны’. Генетычна роднаснае да лапатуха1, лапік. Стары балтызм. Параўн. літ.lãpas ’ліст’, лат.lapa ’тс’ (гл. Фасмер, 2, 483).
Ляпе́нік2 ’варэнік з начынкай’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кныш1 ’нізкарослы чалавек’ (Нар. сл.). Гл. кныш?,.
Кныш2 ’шышка, сухі выраст на краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Гл. кнышз‑
Кныш3 ’пірог, які ядуць на дзяды’ (Кольб.). Укр.книш ’тс’. Этымалогія Фасмера (Этюды, 90), з грэч.κνίσα ’пах лечанага мяса і тлушчу’. Больш верагоднай здаецца версія Бернекера (1, 531), паводле якой кпіш, книш < ням.Knitschet ’галушка з мукі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эмбалатэ́рый
(ад гр. embole = таран + -тэрый)
вельмі буйное няпарнакапытнае млекакормячае з групы брантатэрыяў, якое жыло ў алігацэнавую эпоху ў Цэнтр. Азіі і мела на мордзе касцявы выраст, падобны да тарана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
грэ́бень, -я, мн. грабяні́і (з ліч. 2, 3, 4) грэ́бені, грабянёў, м.
1. Пласцінка з радам зубцоў для расчэсвання валасоў або заколвання і змацавання жаночай прычоскі.
2. Прыстасаванне такой формы, ужыв. ў розных галінах вытворчасці.
Прадзільны г.
Фарміраваць грабяні пад пасадку кукурузы.
3. Мясісты нараст на галаве некаторых птушак.
Г. пеўня.
4.перан. Вяршыня чаго-н.
Г. хвалі.
Горны г.
|| прым.грабе́нны, -ая, -ае (да 1—3 знач.), грабянёвы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.) іграбнявы́, -а́я, -о́е (да 4 знач.).
Грабеннае прадзенне.
Грабенны (грабянёвы) выраст.
Грабнявыя культуры.
|| памянш.грабе́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3 знач.); прым.грабе́ньчыкавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клас водных беспазваночных малюскаў. 3 надатр., 14 атр., 130 сучасных сям., каля 1 тыс. родаў, 20 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах, саленаватых азёрах, у акіянах і морах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. Донныя маларухомыя жывёлы. На Беларусі найб. вядомы прадстаўнікі з родаў гарошынкі і шароўкі (каля 30 відаў), бяззубкі і перлаўкі; жамчужніца звычайная занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. 2—3 мм — 1,5 м, маса да 250 кг (трыдакна). Ракавіна з 2 створак (адсюль назва). На спінным баку створкі звязаны эластычнай перамычкай (лігаментам), унутры — 1—2 мышцамі-замыкальнікамі (адуктарамі). У большасці Д.м. патоўшчаны спінны край створак мае выступы (зубы), сукупнасць якіх утварае т.зв. замок. Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй», між імі і целам мантыйная поласць. У некат. Д.м. (жамчужніцы, мідыі, бяззубкі) іншародныя часцінкі, што трапляюць у поласць, абвалакваюцца слаямі перламутру і пераўтвараюцца ў жэмчуг. На брушным баку цела ў большасці Д.м. ёсць мускулісты выраст — нага, у многіх з бісусавай залозай, якая выдзяляе трывалыя ніці (бісус), з іх дапамогай малюск прымацоўваецца да субстрату. Пераважна раздзельнаполыя, апладненне вонкавае. Біяфільтратары. Кормяцца планктонам або дэтрытам. Корм рыб і марскіх жывёл. Аб’екты промыслу і аквакультуры.