1. Малюнак, выразаны на гладкай паверхні цвёрдага матэрыялу (дрэва, металу, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.
2. Від графікі, у якім выявай з’яўляецца такі малюнак.
[Фр. gravure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Серпакры́жнік ‘кажан’ (свісл., Шатал.). Да серп і асновы ‑крыжыць ‘рэзаць’, якая ў чакрыжыць (гл.); відаць, ‘крылы, якія “выразаны” ў форме сярпа’. Параўн. серпокры́л ‘чорны стрыж’ (ПСл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
звя́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Добра і паслядоўна выразаны, лагічны (пра выступленне, прамову і пад.). Звязнае выступленне. Звязны адказ.// Суцэльны (пра тэкст). Звязны тэкст дыктанта.
2. Які мае звязнасць (у 2 знач.). Звязная глеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гліпт
(гр. glyptos = выразаны, пакрыты разьбой)
каштоўны камень з мастацкім разьблёным узорам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падзірване́ць, ‑ее; зак.
Зарасці травой, пакрыцца дзірваном (у 1 знач.). Каб пераскочыць цераз .. [акоп], трэба было паставіць каня насупроць аднаго з выступаў, якія калісьці былі выразаны ў жвірыстай зямлі, а цяпер паабсыпаліся і падзірванелі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫЦІНА́НКА, выстрыганка,
ажурны ўзор, выразаны з рознакаляровай паперы. Радзіма выцінанкі — Стараж. Кітай, у 18—19 ст. былі пашыраны ў многіх народаў Еўропы. У беларусаў выкарыстоўваліся з канца 19 ст. для аздаблення інтэр’ера жылля (фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і інш.), на З Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі беленыя сцены. Паводле кампазіцыі бел. выцінанкі падзяляюцца на замкнёныя (квадратныя, шматвугольныя, круглыя сурвэткі, якія выразалі з веерападобна складзенага ў 8—16 разоў аркуша паперы), рапортныя (паперу складвалі гармонікам, у выніку атрымліваліся фіранкі, падзоры) і сіметрычныя (выразалі з паперы, складзенай папалам, атрымлівалі аздобы на сцены з 2 сіметрычных палавін, напр. птушкі вакол дрэва або вазона). Найб. пашырэнне мелі аднаколерныя выцінанкі, часам — шматслойныя паліхромныя. Узоры пераважна геаметрычныя, радзей раслінныя, зааморфныя, антрапаморфныя, падобныя на вышываныя або маляваныя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзірва́н
(літ. dirvónas)
верхні слой глебы, густа зарослы травой; пласт, выразаны з гэтага слоя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МО́ЛАДАЎСКІ ЗВОН,
помнік ліцця мастацкага, эпіграфікі, палеаграфіі Беларусі. Адліты ў 1583 з медзі Марцінам Гофманам у Коўне (зараз г. Каўнас, Літва) для царквы в. Моладава (Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.; адсюль назва) паводле загаду ўладальніка маёнтка дзярж. і ваен. дзеяча 16 ст. Сімяона Войны ў памяць аб бацьках. Выш. 62 см, найб. дыяметр 70 см, таўшчыня ліцця 7 см. Дэкарыраваны рэльефным арнаментам рэнесансавага характару: выявы міфалагічных істот (крылатыя коні, ільвы, алені і інш.) у медальёнах, утвораных непарыўнай звілістай сцяблінай. У сярэдняй частцы звона змешчаны тэкст, згрупаваны ў 4 калонкі па 13 радкоў у кожнай: фундатарскі надпіс і панегірык Войну Маціевічу Грычыну і яго сям’і. Тэкст выразаны ад рукі на тагачаснай бел. мове лац. літарамі. Пад адной калонкай — выява герба роду Войнаў. Па ніжнім краі звона — надпіс з датай адліўкі і імем майстра. Вернуты ў Свята-Вазнясенскую царкву в. Моладава.
Літ.:
Вецер Э.І., Хадыка Ю.В. Звон у Моладаве // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 1.