Áusbeutef -, -n эксплуата́цыя, распрацо́ўка (у прамысловасці)
2) здабы́ча, трафе́й
3) горн. здабы́ча; вы́рабатка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гезе́нк
(ням. Gesenk)
вертыкальная падземная горная вырабатка, у якой няма непасрэднага выхаду на паверхню; служыць для пад’ёму грузаў, вентыляцыі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
квершла́г
(ням. Querschlag)
1) гарызантальная або нахільная падземная горная вырабатка, якая праходзіць па пустых пародах пад вуглом да месца залягання карысных выкапняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разно́с, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. разносіць — разнесці (у 1–6 знач.).
2.Разм. Строгая вымова, рэзкая крытыка. Пасля хору хвалебных рэцэнзій раптам узнялася хваля крытыкі і разносаў.«Маладосць».
3.Спец. Перавышэнне дазволенай разлікам колькасці абаротаў вярчальных частак машыны, якое вядзе да разбурэння гэтых частак. Прадухіленне разносу.
4.Спец. Шырокая і неглыбокая горная вырабатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хадні́к, ‑а, м.
1. Вузкая доўгая паласа грубай тканіны, якая рассцілаецца на падлозе. На падлозе, вылізанай да жаўцізны, дзе — густа — ваўчыныя шкуры, а дзе і самаробныя хаднікі. На сценках — прывезеныя дываны.Караткевіч.
2.Разм. Тое, што і тратуар. Каля дамоў былі пакладзены вузкія, дашчаныя хаднікі.«Маладосць».
3.Спец. Падземная вырабатка, прызначаная для пешага перамяшчэння людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брэ́мсберг
(ням. Bremsberg, ад Bremse = тормаз + Berg = гара)
падземная нахільная горная вырабатка з прыстасаваннямі для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на размешчаны ніжэй гарызонт шахты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ла́ва2
(польск. ława)
1) баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу;
2) падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
траншэ́я, ‑і, ж.
1. Вузкі, глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны. І толькі я падышоў да берага, як з траншэі, якую калісьці выкапалі ўздоўж рэчкі мае салдаты, падняліся два хлопчыкі.Хомчанка.// Вузкі роў для хавання ад асколкаў снарадаў і бомбаў.
2. Доўгі роў, канава і пад., якія служаць для ўкладкі, захоўвання або вырошчвання чаго‑н. Траншэя для кабеля. □ Пры запаўненні траншэй будзе дабаўляцца мякіна, здробненая салома і іншыя кампаненты з такім разлікам, каб атрымаць корм высокай якасці.«Звязда».
3.Спец. Адкрытая горная вырабатка.
[Фр. tranchée.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Разрэзанае месца, прарэзаная адтуліна ў чым‑н. Пасля прасушкі ніткі здымаюцца і ў верхняй частцы вудзільна вострым нажом робіцца невялікі падоўжны разрэз, у якім будзе замацоўвацца лёска.Матрунёнак.З разрэзу фалдаў форменнага сурдута [настаўніка] тырчаў насавічок.Караткевіч.Асцярожна і хутка сцягвала [Марыя Хведараўна] ніткай разрэз скуры.Марціновіч.
3. Плоскасць сапраўднага або ўяўнага сячэння якога‑н. прадмета. Папярочны разрэз. □ У мурах і вежах зроблены байніцы. У разрэзе яны складаюцца з некалькіх аддзяленняў, якія паступова змяншаюцца.Ліс.
4.Спец. Месца, дзе праводзіцца здабыча карысных выкапняў адкрытым спосабам; адкрытая горная вырабатка. Вугальны разрэз.
•••
У разрэзечаго — з пункту гледжання чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́работкаж.
1.(действие) выро́бліванне, -ння ср., вы́раб, -бу м., выпрацо́ўка, -кі ж.;