рыто́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Старажытная навука пра аратарскае мастацтва, красамоўства. Выкладанне рыторыкі. // перан. Залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць, эфектнасць. Шмат у паэме [А. Александровіча «Цені на сонцы»] голай рыторыкі, якая гучыць не зусім пераканаўча. Хведаровіч.

[Грэч. rhētorikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессістэ́мны systémlos, únsystematisch;

бессістэ́мнае выклада́нне фа́ктаў systémlose [verwórrene] Schílderung der Tátsachen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

wykład, ~u

м.

1. лекцыя;

2. выклад, выкладанне; тлумачэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

светапо́глядны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да светапогляду. Станоўчую ролю ва ўдасканаленні марксісцка-ленінскай адукацыі моладзі адыграла аднаўленне навучальнага часу на выкладанне ў ВНУ светапоглядных дысцыплін, выдзяленне ў самастойны прадмет праблем навуковага камунізма. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЛАНІМЕ́ТРЫЯ (ад лац. planum плоскасць + ...метрыя),

раздзел геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, размешчаных у адной плоскасці. Поўнае і сістэматызаванае выкладанне П. ўпершыню прыведзена ў «Асновах» Эўкліда (гл. Эўклідава геаметрыя).

т. 12, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ле́кцыя ’вуснае выкладанне вучэбнага прадмета’, ’публічнае чытанне’ (Яруш., ТСБМ). Ст.-бел. лекция (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lekcyja ’тс’ (Булыка, Запазыч., 188; Лекс. запазыч., 164). Гл. таксама лектар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выкла́дывание

1. выклада́нне, -ння ср., выкла́дванне, -ння ср.;

2. выклада́нне, -ння ср., выкла́дванне, -ння ср.; вымо́шчванне, -ння ср.; абклада́нне, -ння ср., абкла́дванне, -ння ср.;

3. аблямо́ўванне, -ння ср., абшыва́нне, -ння ср.;

4. склада́нне, -ння ср., складва́нне, -ння ср.;

5. выклада́нне, -ння ср., выкла́дванне, -ння ср.; см. выкла́дывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВУЛЬГАРЫЗА́ЦЫЯ,

1) грубае спрашчэнне, апашленне, непрыстойнае выказванне (напр., вульгарны густ, вульгарны выраз; гл. Вульгарызм).

2) Празмерна спрошчанае выкладанне якога-небудзь вучэння, што скажае яго сутнасць і змест (напр., вульгарны матэрыялізм, вульгарны сацыялагізм і інш.).

т. 4, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШРО́ДЭР (Schröder) Эрнст (25.11.1841, г. Мангейм, Германія — 16.6.1902),

нямецкі матэматык і логік. З 1876 праф. Вышэйшай школы ў г. Карлсруэ. Навук. працы па матэм. логіцы, тэорыі алгарытмаў. Даў сістэматычнае выкладанне алгебры логікі. Аўтар прынцыпу дваістасці і шэрагу інш. законаў матэм. логікі.

т. 17, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ імя М.​Танка.

Засн. ў 1998 у Мінску на базе Мінскага пед. вучылішча № 1 (1982). З 1995 імя М.​Танка. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч. г.): дашкольнае выхаванне; муз. выхаванне; выкладанне бел. мовы і л-ры; пазакласная і пазашкольная выхаваўчая работа. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.

т. 10, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)