зжы́ць, зжыву́, зжыве́ш, зжыве́; зжывём, зжывяце́, зжыву́ць; зжыў, зжыла́, -ло́; зжы́ты; зак.

1. каго (што) з чаго і без дап. Стварыўшы невыносныя ўмовы, не даць жыць каму-н. дзе-н.

Зжылі злоснікі добрага чалавека.

З. са свету (змучыць чым-н.).

2. што. Пазбавіцца ад чаго-н., выкараніць у сабе што-н.

З. недахопы.

3. Пражыць (жыццё, многа гадоў і пад.).

Чалавек жыццё зжыў, а розуму не набраўся.

|| незак. зжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́травіць 1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

1. З дапамогай хімічных рэчываў зрабіць узор, адбітак чаго‑н. Вытравіць клішэ.

2. Вывесці хімічным спосабам што‑н. Вытравіць чарнільную пляму.

3. перан. Знішчыць, выкараніць. Вытравіць перажыткі старога.

вы́травіць 2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Спец. Паступова спусціць (якарны ланцуг, канат і пад.). Вытравіць трос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́карчаваць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

1. Выцягнуць, вырваць, выкапаць з карэннем. Выкарчаваць пні, хмызняк. □ Ад лазы — адно званне. Яе выразалі і выкарчавалі яшчэ летась. Пташнікаў. // Ачысціць ад пнёў, карчоў. Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны. Чорны.

2. перан. Знішчыць, выкараніць, вывесці. Выкарчаваць бюракратызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з кім-чым, супраць каго-чаго або без дап. Весці барацьбу, спаборнічаць, супраціўляцца, імкнучыся перамагчы.

З. з ворагамі.

З. з канкурэнтамі.

Жыць і з.

2. з чым, супраць чаго. Імкнуцца знішчыць, выкараніць што-н.

З. з забабонамі.

З. супраць вайны.

3. за што. Дамагацца чаго-н., пераадольваючы перашкоды.

З. за свабоду.

4. з чым і без дап. Уступаць у сутыкненне (пра пачуцці, імкненні).

У ім радасць змагалася з зайздрасцю.

У душы змагаліся два пачуцці.

|| наз. змага́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Stumpf

m -(e)s, Stümpfe

1) аста́так, ко́нчык

2) пень

◊ mit ~ und Stiel usrotten [vertlgen] — вы́караніць, вы́нішчыць з ко́ранем

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разбуры́ць

1. zerstören vt;

разбуры́ць ушчэ́нт [дашчэ́нту] dem rdboden glichmachen аддз.; usrotten vt (выкараніць);

2. (здароўе і г. д.) zerstören vt, untergrben* неаддз. vt, ruineren vt, zu Grnde rchten;

3. (загубіць, знішчыць) zerstören vt; vernchten vt;

разбуры́ць пла́ны Pläne zunchte mchen [veriteln]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., каго-што.

1. Рыўком, пацягнуўшы, аддзяліць (частку ад цэлага, што-н. прымацаванае).

Адарваць лісток календара.

2. звычайна безас. Адрэзаць, знесці (пра галаву, часткі цела) машынай, снарадам і пад.

Выбухам бомбы адарвала ногі.

3. ад каго-чаго. Рэзкім рухам, пераадольваючы супраціўленне, адняць, аддаліць.

А. ад падлогі.

4. перан. Разлучыць; аддзяліць, пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.

Ад Васіля хлопцаў усё роўна не адарвеш.

5. перан. Перашкодзіць займацца чым-н., адцягнуць (ад думак і пад.).

А. ад работы.

А. ад чытання.

Адарваць з пупавінай — вырваць з коранем, выкараніць.

Вачэй не адарваць — вельмі захапіцца прыгажосцю каго-, чаго-н.

Вушы (галаву) адарваць (груб.) — набіць, пакараць.

З рукамі адарваць — узяць, купіць што-н. з вялікай ахвотай.

|| незак. адрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адрыва́нне, -я, н. (да 1 знач.) і адры́ў, -ры́ву, м. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Stiel

m -(e)s, -e

1) ру́чка, рукая́тка, дзяржа́льна

2) сцябло́

◊ der Axt inen ~ s- chen — шука́ць наго́ды (каб зрабіць што-н.)

etw. mit ~ und Stumpf usrotten — вы́караніць, вы́рваць з ко́ранем

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wrzel

f -, -n

1) ко́рань

~ schlgen* — пуска́ць карэ́нні [карані́]

~ fssen — укарані́цца, прыві́цца

ein Übel an der ~ fssen [pcken] — вы́караніць зло

iner Sche (D) an die ~n ghen* — глядзе́ць у ко́рань, шука́ць сапра́ўдную прычы́ну (чаго-н.)

2) матэм. ко́рань

die ~ aus iner Zahl zehen* — здабы́ць ко́рань з лі́ку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́паліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Спаліць, знішчыць агнём, жарам. Пажар выпаліў увесь лес. Сонца выпаліла траву. / у безас. ужыв. Бацька некалі меў светлыя вочы і ўсё бачыў, як і кожны здаровы чалавек. Яму выпаліла зрок, калі ён працаваў на заводзе, дзе выплаўлялі медзь. Лынькоў. // Ачысціць абпальваннем. Выпаліць арганічныя прымесі. // перан. Выкараніць, знішчыць бясследна. Памяці аб вас [загінуўшых] з душы маёй ні выпаліць, ні сцерці. Глебка.

2. Прапаліць, выпечы чым‑н. распаленым. Выпаліць дзірку. // Зрабіць распаленым жалезам знак, метку і пад. на паверхні чаго‑н. Выпаліць узор. □ Агонь на крылы маладыя плёснуў І выпаліў нязмыўнае таўро. Пысін.

3. што і ў чым. Кончыць паліць; прапаліць. Раніцай жанчына выпаліла ў печы, прыгатавала снеданне. Федасеенка.

4. Вырабіць абпальваннем. Выпаліць цэглу.

5. Разм. Выстраліць. Рыль.. трошкі адчуваў сябе як бы вінаватым перад дзедам Талашом, што ў яго такі хвацкі карабін, з якога можна выпаліць сем разоў у адзін зах[о]д. Колас.

6. перан. Разм. Нечакана і хутка сказаць што‑н. — Зброя ў цябе ёсць? — ва ўпор выпаліў адзін з паліцэйскіх. М. Ткачоў. Вася адным дыханнем выпаліў свой нядоўгі жыццяпіс. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)