каляя́, ‑і́; мн. кале́і (зліч.2,3,4 каляі́), кале́й; ж.
1. Пара паралельна пракладзеных рэек; чыгуначны пуць. Шырокая каляя. Вузкая каляя. □ На ўсход і захад, амаль праз кожныя паўгадзіны, па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі.Навуменка.— Бач ты, колькі збожжа сёння загрузілі! — казаў Петрык дружкам сваім, ідучы паўз .. чараду вагонаў, што стаялі на дальняй ад станцыі каляі.Шынклер.
2. Тое, што і каляіна (у 1 знач.). І вось грэбля з разбітай і засохлай каляёй застаецца ззаду.Ракітны.Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя.Багдановіч.
•••
Выбіцца з каляігл.выбіцца.
Выбіць з каляігл. выбіць.
Увайсці ў каляюгл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змагчы́ся, змагуся, змошашся, зможацца; зак.
Выбіцца з сілы; аслабець. Вера доўга і адчайна вырывалася, драла пазногцямі твар, крычала, але сілы пакідалі яе, і яна хутка змаглася...Сачанка.Бегаў, ганяўся за конікам Кастусь, урэшце, змогся, стомлена паваліўся на світку і сам не заўважыў, як заснуў...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лезці, -зу, -зеш, -зе; -лез, -зла; -лезь; зак.
1. Выйсці адкуль-н., чапляючыся за што-н. рукамі і нагамі.
В. з глыбокага рова.
2. Выйсці адкуль-н., прыклаўшы намаганні.
В. з вагона.
В. з даўгоў (перан., разм.).
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выступіць, паказацца адкуль-н., выбіцца; прабіцца.
Косы вылезлі з-пад хусткі.
Вылезла маладая траўка.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці (пра валасы, шэрсць); выліняць.
Вылезла шэрсць.
|| незак.выла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выбіва́ццанесов.
1.в разн. знач. выбива́ться; см.вы́біцца1;
2.страд. выбива́ться; вышиба́ться; выкола́чиваться; вычека́ниваться; пробива́ться; выноси́ться; см. выбіва́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праштурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: як бы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Geléise
n -s, - каляц, рэ́йкавы пуць
ein tótes ~ — тупі́к
aus dem ~ kómmen* — вы́біцца з каляі́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
каляі́наж. колея́;
◊ вы́біцца з ~ны — выби́ться из колеи́;
вы́біць з ~ны — вы́бить из колеи́;
увайсці́ ў ~ну — войти́ в колею́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
schlapp
a слабы́, вя́лы
~ máchen — разм. (не)магчы́ся, вы́біцца з сіл; капітулява́ць, адда́цца (на во́лю) ро́спачы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
каляі́на, ‑ы, ж.
1. Паглыбленне, след на дарозе ад колаў або ад санных палазоў. Дарога тут была малаезджаная, бадай што без каляін.Карпаў.Фурманка выехала ў поле, колы ціха і мякка шаргацелі па пыльных каляінах.Мележ.Ногі коўзаюцца і пападаюць у каляіны ад палазоў.Галавач.
2.Разм. Чыгуначны пуць, каляя. Эшалон стаяў на апошняй каляіне.Чорны.
3.перан. Пра звычайны ход якіх‑н. спраў, прывычнае натуральнае працяканне чаго‑н. — Я вам кажу! — павысіў голас.. Сімон, трапляючы ў сваю звычайную каляіну.Самуйлёнак.А цэлы рад збаноў на плоце Казаў аб тым, што гаспадыня Была ўжо ў моцнай каляіне І што яе, таксама, справа Вялася добра і рухава.Колас.
•••
Выбіцца з каляіныгл.выбіцца.
Выбіць з каляіныгл. выбіць.
Увайсці ў каляінугл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кінуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Кінуцца адкуль‑н. уніз; выскачыць. Выкінуцца з парашутам. Выкінуцца з акна.// З сілай выбіцца, вырвацца вонкі. З-за калгаснай пуні выкінулася паласа жоўтага святла, паказаўся агеньчык і паплыў у напрамку дарогі.Дуброўскі.
2. Вываліцца, выпасці адкуль‑н. Пісьмо.. выкінулася з бумажніка і асталося ляжаць на снезе.Чорны.Праз паўгадзіны Лабановіч сядзеў у калымажцы і падтрымліваў Анцыпіка, каб ён не выкінуўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)