Нузда́ць ’цугляць, трымаць у строгасці’, ’вуздаць, кілзаць’ (Бяльк.), ’звязваць звенні плыта’ (беразін., З нар. сл.), сюды ж нузддвуздэчка’ (Ян.), ну́зды, нуздакі ’вяроўкі, звітыя з бярозавых або лазовых вітак ці гужбы для звязкі паасобных звенняў у цэлы плыт’ (расон., беразін., барыс., З нар. сл.), укр. нуздати ’цугляць, надзяваць вуздэчку’, нуздавуздэчка’, рус. пуздать ’тс’. Ад за‑нуздаць ’зацугляць’ (< ⁺за‑уздать, н устаўное, Карскі, 1, 325), гл. вузда; зыходзячы з плытагонных тэрмінаў, не выключана паходжанне ад навуз ’навязка’, параўн. рус. науз ’частка конскай збруі’ з другасным збліжэннем да вузда (паўзуну з‑ X узда).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́нтар 1, ‑а, м.

Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня. Батура падышоў да шула, адвязаў кантар, уз’ехаў на двор, занёс муку і сала ў кладоўку і павярнуў каня па выезд. Гурскі.

ка́нтар 2, ‑а, м.

Разм. Род бязмена.

ка́нтар 3, ‑а, м.

1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве. // Галоўны пеўчы ў сінагозе.

2. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

[Лац. cantor — спявак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́ры, ‑аў; адз. няма.

1. Конская збруя без дугі і хамута, са шлеямі.

2. Спецыяльныя бакавыя шчыткі, прымацаваныя да вуздэчкі, якія не даюць магчымасці каню глядзець убок. Вупраж была новая, падагнаная, дабротная — вуздэчка з шарамі, наглянцаваныя раменныя шлеі. Хадкевіч.

3. перан. Перашкода, абмежаванасць, якая не дазваляе правільна разумець што‑н. Класавыя шоры буржуазных гісторыкаў.

•••

Браць (узяць) у шоры гл. браць.

Трымаць у шорах гл. трымаць.

[Польск. szory — збруя, вупраж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́нтар1вуздэчка без цугляў для прывязвання каня’ (ТСБМ), ’моцны повад пры моцнай аброці (КЭС, лаг.). Ст.-бел. кантаръ ’аброць’. Запазычана са ст.-польск. kantar ’тс’, якое з венг. kantár, kentar < джагатайск. kantar ’кароткія лейцы’, тур. kantarmaвуздэчка’ (Булыка, Запаз., 137; Слаўскі, 2, 46).

Ка́нтар2 ’спружынавы бязмен на шэсць пудоў’ (Сцяшк.) ’род бязмена’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Растарг.; віц. КЭС; Сцяц. Нар.); ’чыгунная гіра’ (Мядзв.) ’бязмен з двума рычагамі’ (Мат. Гом.), ’вага’ (Яруш.). Укр. кантар, рус. контарь ’вага ў 2,5 пуда’, ст.-рус. контарь (з XVI ст.), польск. kantar ’вага ў 50 кг’. З тур. kantar ’вага, бязмен’, якое праз араб. узыходзіць да ст.-грэч. κβντηνάριον < лац. centēnārius ’цэнтнер’ (Фасмер, 2, 213; Слаўскі, 2, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́перадка, во́ператка ’складзеная папалам вяровачка для кідання камення’ (Сцяц.). Звязана з польск. oprata ’лейцы’, obrętkaвуздэчка’, якая ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўсходнеславянскага *ob‑rъtъ. Па народнай этымалогіі было, відавочна, звязана са словам упе́рад, адкуль е. Параўн. таксама чэш. oprať, oprata ’лейцы’, дыял. voprato ’рамень для карзіны, ношы’, oprátka ’пятля для павешання’. Гл. таксама аброць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус. оброть, укр. оброть, ст.-рус. оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск. obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtь Міклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел. брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус. пск. брутать ’закілзваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́галаў ’аброць без повада’ (Бяльк.; Юрч., Нар. сін.). Рус. о́головь, оголо́вок, укр. (лемк.) огла́в, огла́вець, ц.-слав. оглавъвуздэчка’, польск. ogłów, чэш. ohlav, ohlávka, балг. огла́вник, макед. оглав, оглавник, серб.-харв. о̏гла̄в ’тс’. Прасл. ogolvъ. З о‑ і галава. Паводле Брукнера, 376, запазычанне з ц.-слав., якое распаўсюдзілася ў слав. мовы, аднак гэтаму пярэчыць рус. форма. У бел., мяркуючы па тэрыторыі, не выключана запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́жыць ‘звязваць пярэднія ногі каня з адной задняй’ (ТСБМ, Шат., Янк. 2, Байк. і Некр., Юрч. СНЛ), ‘путаць каня так, каб тры нагі былі свабодныя, а да чацвёртай была прывязана вуздэчка’ (Нас.). Параўн. рус. трено́жить ‘путаць коней трыногай’, ст.-польск. trnożyć, trynożyć ‘путаць (каня)’ (XV ст.), суч. польск. trynożyć ‘злучаць путам ногі наўскос’. Утворана ад тры ‘тры’ і нага ‘нага’ (Фасмер, 4, 98; Брукнер, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

curb

[kɜ:rb]

1.

n.

1) або́чына о́дніка), бро́ўка f., рабраві́к -а́ m.

2) кало́дзежны зруб

3) абро́ць f.; вуздэ́чка f.

to put a curb on — утаймава́ць (каня́, злосьць)

2.

v.

1) утаймо́ўваць

2)

а) надзява́ць абро́ць

б) трыма́ць на абро́ці, у паслушэ́нстве

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сядло́, а́; мн. сёдлы (з ліч. 2, 3, 4 сядлы́), ‑аў; н.

1. Сядзенне для конніка, якое мацуецца на спіне каня, асла і пад. Сядло на кані пабялела ад снегу: коннік гадзіны тры не сядзеў на ім. Мележ. Набыць адразу так шмат сёдлаў і адпаведных коней было даволі нялёгка. Брыль. Ваяка меў цудоўнага каня. На тым кані ён вецер абганяў. Сядло ўсё пазалочана на ім, вуздэчка ўся ў зіхценні залатым. Дубоўка. // Скураное сядзенне матацыкла, веласіпеда. Рэзка тузануўшы нагою рычаг, Казімір завёў матацыкл, сеў на сядло. Краўчанка.

2. Назва розных дэталей для апоры, насадкі чаго‑н. Сядло клапана.

3. Прадаўгаватая ўпадзіна між дзвюма вышынямі ў горным хрыбце. Сядло Эльбруса.

•••

Выбіць з сядла гл. выбіць.

Як свінні сядло (падыходзіць) — зусім не пасуе (не падыходзіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)