ГАДЗІ́ННЫ ВУ́ГАЛ,

гл. ў арт. Нябесныя каардынаты.

т. 4, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВУХГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ, кут,

фігура ў прасторы, утвораная дзвюма паўплоскасцямі, якія выходзяць з адной прамой, а таксама частка прасторы, абмежаваная гэтымі паўплоскасцямі. Паўплоскасці наз. гранямі Д.в., агульная прамая — рабром. Д.в. вымяраецца лінейным вуглом, г.зн. вуглом α, паміж двума перпендыкулярамі да рабра, што выходзяць з аднаго пункта і ляжаць у розных гранях, ці, інакш, вуглом, утвораным перасячэннем Д.в. плоскасцю, перпендыкулярнай да рабра.

Двухгранны вугал.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вугал поля зроку (акуляра) 1/209

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прамавуго́льны, -ая, -ае.

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́г

вугал; месца, дзе сыходзяцца два прадметы ці два бакі чаго-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ро́г рагі́
Р. рага́ раго́ў
Д. рагу́ рага́м
В. ро́г рагі́
Т. раго́м рага́мі
М. рагу́ рага́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заку́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

right angle [ˈraɪt ˌæŋgl] n. math. прамы́ ву́гал

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

angle1 [ˈæŋgl] n.

1. ву́гал, кут

2. math. ву́гал

3. пункт гле́джання;

from another angle з друго́га бо́ку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перпендыкуля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: прамая лінія, якая складае прамы вугал з другой прамой лініяй або плоскасцю.

Апусціць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́ленг, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Вугал паміж стрэлкай компаса і напрамкам, па якім відаць дадзены прадмет або чуваць дадзены гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)