а́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вымаўляць, выкрыкваць «ай» ад болю, жалю, здзіўлення і пад. Халуста пачаў бегаць па млыне, хапацца рукамі за галаву, вохкаць, айкаць, стагнаць, стукаць кулакамі ў грудзі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагнаць, крахтаць, крактаць; войкаць, вохкаць, вохаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вайця́ць ’надакучліва гаварыць’ (Мядзв., Сцяц., Бір. Дзярж.); ’спрачацца, дамаўляцца’ (Сцяшк. МГ); ’рабіць вымову, упікаць’ (КЭС). Укр. вайтяти ’выражаць незадавальненне; гаварыць’. Беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання; літ. vaitótiвохкаць, стагнаць’ (Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54; Весці АН БССР, 1969, 4, 132; J. Safarewicz, Ze słownictwa bałto-sł. Studia językozn., 1967, 254; Блесэ, KZ, 75, 1957, 91–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ванця́ць ’абняславіць’ (КЭС). Да кораня ванц‑ (гл. ванцак). Магчыма, варта прыняць пад увагу і літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, прус. waitiāt ’гаварыць’ і бел.балт.) вайцяць ’сварыцца, крычаць, лаяцца’ (Урбуціс, Baltistica, 1969, 2, 161; Непакупны, Мовознавство, 1968, 6, 35; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54), пад уплывам якіх маем ванцяць замест ванцаць. Верагодна, таксама ванцяць < вайцяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веціць ’вітаць, быць ветлівым’, сюды ж прывеціць (Нік., Оч., 1), ст.-рус. вѣтовати ’апавяшчаць, прапаведаваць, гаварыць’, ст.-польск. *wietati (Брукнер, 614) ’гаварыць’, чэш. větiti ’апавядаць, гаварыць’, славац. vetiť уст. ’гаварыць, апавядаць, адказваць’, макед. ветува, ветава ’абвяшчаць’; ’завяшчаць’, ветува се ’ахвяравацца, даць абяцанне’, балг. ветам се ’абяцаць’, ст.-слав. вѣтити (вѣщати). Прасл. větiti, і.-е. адпаведнікі: літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, vaitenù ’абмяркоўваю, дапускаю’, ст.-прус. waitiāt ’гаварыць, апавядаць’, авест. vaēϑ‑ ’вызначаць судовым следствам’, vaēϑa ’судовае следства’. Гл. Тапароў, КСИС, 25, 1958, 86–87; Фасмер, 1, 305; Вайян, RÉS, 24, 1947, 152–155 з літ-рай. Параўн. таксама бел. вайцяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

у́хать несов.

1. разг. (издавать громкий звук) бу́хаць, грыме́ць; (громко кричать) ву́хкаць, во́хкаць;

вдалеке́ у́хал гром удалечыні́ бу́хаў (грыме́ў) гром;

2. (с шумом падать) прост. бу́хаць, го́паць; па́даць;

3. (класть в большом количестве) прост. бу́хаць, гаці́ць, пе́рці;

4. (пропадать) прост. ма́рна прапада́ць, гі́нуць;

5. (расходовать) прост. бу́хаць;

6. (ударять) прост. сту́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)