Вало́к1 ’каток’ (Яруш., ДАБМ, 825). Да вал3.

Вало́к2 ’папярочная планка ў граблях’ (Шатал.); ’частка грабель’ (Выг. дыс.); ’ворчык’ (Мат.). Да вал3.

Вало́к3 ’доўгія вузкія кучы сена’ (БРС, КЭС, Янк.₂). Да вал4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валёк1 ’брусок з крукам, за які зачэпліваюць пастромкі’ (Янк. III); ’абрубак бервяна’ (Грыг.); ’ворчык’ (Юрч.). Да вал3.

Валёк2 ’пранік’ (КЭС), валкі ’качалкі для бялізны’ (Шатал.), валак, валко ’валок для качання бялізны’ (КЭС). Да вал3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́рак, ‑рка, м.

Тое, што і ворчык.

бара́к, ‑а, м.

Лёгкае збудаванне для часовага жылля, бальнічных мэт. Хвала студэнцкаму бараку — Прытулку нашых дум і мар! Аўрамчык. Горад яшчэ ляжаў у руінах. Людзі жылі ў бараках і зямлянках. Асіпенка. Такім я і запомніў яго з тых далёкіх год вайны, калі Ганс Кегель заходзіў зрэдку да нас, у барак. Сачанка.

[Фр. baraque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́шаль, ‑шля, м.

1. Жэрдка, прымацаваная да сярэдзіны пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. // Такая жэрдка ў калёсным сельскагаспадарчым інвентары для злучэння яго з трактарам або іншай машынай.

2. Жалезная выгнутая пласціна ў плузе, да пярэдняга канца якой прымацоўваецца ворчык. Стары Карповіч падвёў каня да свайго загону, усадзіў плуг у баразну, сеў на дышаль, закурыў, пачаў чакаць. Карпюк.

[Польск. dyszel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысця́жкаворчык, прыпрэжка’ (Нас.; міёр., Жыв. НС), прысцяжня́к ’прыпрэжаны конь’ (Мат. Гом.), прісьціжнэ́й ’прыпрэжаны (пра каня)’ (Мат. Маг.). Арэал слова, пагранічны з рускай і ўкраінскай тэрыторыяй, сведчыць пра пранікненне з рус. пристя́жка ці ўкр. пристя́жка ’прыпрэжка’, якія ад пристегнуть (гл. Фасмер, 3, 366).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́шаль

(польск. dyszel, ад с.-в.-ням. dīhsel)

1) тоўстая аглобля, прымацаваная да пярэдняй восі ў параконнай павозцы;

2) жалезны выгнуты прут у плузе, да пярэдняга канца якога прымацоўваецца ворчык.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каро́мысел, ‑ела, м. і каро́мысла, ‑ела, н.

1. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на капцах для пераносу на плячах вёдзер і інш. грузаў. Я ішоў напярэймы чалавеку, які, не спяшаючыся, нёс на каромысле два вядры вады. Асіпенка. [Жанчына] паправіла каромысел на плячах і заспяшалася да калодзежа. Дудо.

2. Абл. Ворчык. Я зняў з каромысла пастронкі і пусціў Арла на мяжу. Якімовіч.

3. Рычаг у некаторых механізмах. Каромысла з рамай парушыла раўнавагу, і пляцоўка цялежкі маленькага крана пачала намервацца стаць на дыбкі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́ракворчык’ (БРС). Укр. ба́рок ’дручок у возе, на які прымацоўваюцца пастронкі’ (з XVIII ст.), рус. дыял. ба́ро́к ’тс’. Запазычанне з польск. bark ’тс’ (таксама ’плячо’), а гэта да прасл. bъrkъ (аб польск. слове гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. Рудніцкі, 82. Да слав. bъrkъ гл. яшчэ Бернекер, 108. Параўн. абарак (гл.).

Бара́к. Рус. бара́к, укр. бара́к. Запазычанне з франц. baraque ’тс’ (< італ. baracca), падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 38–39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́йка ’ляжанка ля печы’, ’комін-ляжак’ (пух., З нар. сл.; уздз., Нар. словатв.; навагр., Сцяшк. Сл.), ляжэйка ’бакавыя дошкі ў возе’ (астрав., Сцяшк. Сл.; круп., Жыв. сл.; Касп., Сл. ПЗБ), ліжа́йка ’бакавы брусок асновы панарада’ (КЭС, лаг.), валож. ляжэ́я ’папярочная палка-ворчык у сасе, да якой прымацоўваюцца аглоблі’ (Жыв. сл.). Ст.-рус. лежайка, лежейка, лежая ’знак > (гарызантальны вугал) у бортніцкіх знамёнах’. Да прасл. ležajьka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 158), якое з ležaja/ležajь (< ležati), роднаснага з ляжа́й (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валёк м.

1. (вращающийся цилиндр) вало́к, -лка́ м.;

2. (бельевой — для полоскания) пра́нік, -ка м.; (для катания) кача́лка, -кі ж.;

3. (в экипаже) ба́рак, -рка м.; (для пристяжки) во́рчык, -ка м.;

4. (у весла) дзяржа́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)