дви́нуть сов.

1. (переместить) пасу́нуць; (толкнуть) штурхну́ць, пхнуць;

2. (пошевелить) паварушы́ць, варухну́ць, крану́ць;

3. (заставить идти вперёд, направить) ру́шыць;

4. перен. ру́шыць;

дви́нуть рабо́ту ру́шыць рабо́ту;

5. (ударить) прост. сту́кнуць, урэ́заць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lift2 [lɪft] v.

1. падыма́ць; падыма́цца; уздыма́ць; уздыма́цца (таксама перан.);

lift one’s head/eyes падня́ць галаву́о́чы;

lift one’s voice павы́сіць го́лас

2. адмяня́ць (закон, пастанову)

3. пераво́зіць (самалётам, паветраным шляхам)

4. infml кра́сці, спі́сваць

5. выко́пваць (бульбу, буракі і да т.п.)

not lift a finger infml па́льцам не варухну́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Пасыпаць, пакрыць каго‑, што‑н. зверху чым‑н. сыпкім. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч. // Сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Пялёсткі яблынь, збітыя начным цёплым дажджом, густа, амаль набела абсыпалі бераг. Хомчанка. // Пакрыць з усіх бакоў што‑н. Пушысты іней абсыпаў кожную галінку, кожную іголачку елак. Жычка. Вочы.. [жанчыны] былі шэрыя, строгія, валасы абсыпала сівізна. Новікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абсыпала. // Уцяпліць што‑н., абкідаўшы зямлёю. Абсыпаць хату.

2. Абтрэсці што‑н. з чаго‑н. [Мікіта] стаяў, як ук[о]паны, каб не варухнуць нагою, каб не абсыпаць з ботаў на падлогу.. гразь. Галавач.

3. перан.; чым. Шчодра абдаць каго‑н. чым‑н. Абсыпаць падарункамі. Абсыпаць кампліментамі. Абсыпаць пацалункамі.

абсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. Зрабіць выстрал; выстраліць. Сяржант ускінуў угару карабін, умомант прыцэліўся і стрэліў. Чорны. Вартавы ляснуў затворам і стрэліў. Гроднеў. // Разм. Хутка паляцець. Кавалеўскі ўлажыў муштук у левую далонь, стукнуў па ёй правай і акурак стрэліў далёка на падлогу. Чарнышэвіч.

2. перан. Утварыць рэзкі, адрывісты гук, падобны па выстрал. На патэльні гучна стрэліла сала. Асіпенка. // Выкінуць, выштурхнуць з сілай іскры, дым і пад., утварыўшы пры гэтым рэзкія адрывістыя гукі. Электрапеч вохкнула і стрэліла доўгімі іскрамі. Карпаў. // чым. Разм. Утварыць адрывісты прарэзлівы гук, ляснуўшы чым‑н. Стрэліць пугай.

3. безас. Разм. Закалоць (пра адчуванне вострага імгненнага болю). Раптам дзяўчыне стрэліла ў галаву, што яна ад плачу змянілася ў твары. Карпюк. Прыўзняў [Андрэй] рукі — цэлыя, паспрабаваў варухнуць нагамі — божухна! — гэткі боль абпаліў, што ажно ў [галаву] стрэліла. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варушы́ць ’варушыць, пераварочваць’ (Гарэц., Шат., Касп., Бяльк.); ’рухаць’ (Яруш., БРС), варушы́цца ’рухацца, катацца’ (Касп., Гарэц., БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Сюды ж вару́хаць, вару́хацца ’рухаць, рухацца, кратацца’ (Др.-Падб.), варо́хаць (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. вороши́ть, ворохну́ться ’варухнуцца’, укр. ворухну́тиварухнуць’, воруши́ти ’варушыць’. Відаць, утварэнне ад прасл. *vorxъ ’куча, ворах’: укр. во́рох, ц.-слав. врахъ, балг. врах ’ток, снапы, прыгатаваныя для абмалоту’. Прасл. vorxъ з *vorsъ. Няясна, ці сюды ж польск. zawroch ’вецер са снегам, віхар’. У аблаутнай форме сюды прасл. *veršti (*verx‑ti) *vьrxǫ ’малаціць’, ц.-слав. врѣшти вьрху ’тс’, балг. връха́ ’малачу’, серб. вре́ћи, славен. vršiti ’малаціць збожжа, пускаючы жывёлу таптацца па ім’. І.‑е. *u̯ers‑: лат. vârsms (vàrsmis) ’збожжа, прыгатаванае для абмалоту, ворах правеянага зерня’, грэч. ἔρρω ’цягнуся, валачуся і да т. п.’ (*u̯ersi̯ō), лац. verrō ’цягну, валаку, замятаю’ (*versō), ст.-в.-ням. wërran ’блытаць, заблытваць, рабіць беспарадак’ (першаснае значэнне і.-е. *u̯ers‑ ’валачы, цягнуць’). Укр. ворухну́ти, воруши́ти з ворохну́ти і да т. п. як рэзультат укаючага вымаўлення ‑о‑ не пад націскам або хутчэй пад уплывам семантычна блізкага дзеяслова тыпу ру́хати (бел. ру́хаць). Аб гэтым сведчыць і бел. форма варушы́ць (замест фанетычнага *варашы́ць). Гл. Фасмер, 1, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́ха, ‑а; мн. вушы, вушэй; н.

1. Орган слыху і раўнавагі ў пазваночных жывёл і чалавека. Сярэдняе вуха. Унутранае вуха. Чуў сваімі вушамі. □ Стары аглядаецца па баках, прыслухоўваецца то адным вухам, то другім... Бядуля.

2. Знадворная, вонкавая частка гэтага органа ў форме ракавіны вакол вушной адтуліны. Адмарозіць вушы. Доўгія вушы.

3. Разм. Слых. Чуткае вуха.

4. часцей мн. Бакавая адкідная частка шапкі, якая закрывае вушную ракавіну.

5. Прыстасаванне ў розных прадметах для больш зручнага карыстання (пад’ёму, вешання, пераноскі і інш.). Вуха ў збане. Вушы цэбра.

•••

Адным вухам (краем вуха) чуць гл. чуць.

Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) гл. рэзаць.

Вухам не варухнуць гл. варухнуць.

Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці гл. аб’есці.

Вушы вянуць — праціўна, не хочацца слухаць што‑н.

Вушы затыкаць гл. затыкаць ​1.

Галава і два вухі гл. галава.

Да вушэй — пра шырокую ўсмешку.

Дайсці да чыіх вушэй гл. дайсці.

(Есць), аж за вушамі трашчыць гл. трашчаць.

За вушы не адцягнеш гл. адцягнуць.

За вушы цягнуць каго гл. цягнуць.

З вуха на вуха; з вуха ў вуха — шэптам, пад сакрэтам сказаць што‑н.

З-за вуха біць гл. біць.

І вухам не весці гл. весці.

І сцены вушы маюць гл. сцяна.

Лавіць вухам гл. лавіць.

Мець вушы гл. мець.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.

Навастрыць вушы гл. навастрыць.

На вуха (гаварыць, шаптаць, сказаць і пад.) — гаварыць ціха, наблізіўшыся да вуха субяседніка.

Над самым вухам (крычаць, шумець, раздавацца і пад.) — блізка, у непасрэднай блізкасці.

Накруціць вушы гл. пакруціць.

На свае (ўласныя) вушы чуць гл. чуць.

Наставіць (натапырыць) вушы гл. наставіць.

Не верыць сваім вушам гл. верыць.

Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго гл. убачыць.

Ні вуха, ні рыла — зусім нічога не разумець.

Па (самыя) вушы — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю. Седас па вушы ўвайшоў у справу. Чорны. [Антось:] — Дома работы па вушы: трэба араць, сеяць. С. Александровіч.

Прапусціць міма вушэй гл. прапусціць.

Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму гл. пра-трубіць.

Развесіць (распусціць) вушы гл. развесіць.

Стаяць у вушах гл. стаяць.

Стрыгчы вушамі гл. стрыгчы.

Трымаць вуха востра гл. трымаць.

Тугаваты на вуха, тугі на вуха гл. тугі.

Увесці ў вушы каму гл. увесці.

Угразнуць па вушы ў чым гл. угразнуць.

Улавіць вухам гл. улавіць.

Хоць (ты) вушы затыкай гл. затыкаць ​1.

Хоць ты ў вуха кладзі гл. класці.

Як злавіць вухам гл. злавіць.

Як у вуху — зацішна, цёпла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

turn1 [tɜ:n] n.

1. паваро́т; абаро́т;

a turn in the road паваро́т даро́гі;

the turn of a wheel абаро́т ко́ла

2. зме́на напра́мку, паваро́тны пункт;

a turn for the better зме́на да ле́пшага

3. чарга́

4. чарго́вы ну́мар у прагра́ме; вы́хад на сцэ́ну

5. infml нерво́вы шок

at every turn на ко́жным кро́ку;

at the turn of the century на пача́тку стаго́ддзя;

by turns/in turn па чарзе́;

done to a turn BrE падсма́жаны ў са́мы раз;

do smth. a good/bad turn зрабі́ць каму́-н. до́брую/ке́пскую паслу́гу;

never do a hand’s turn не варухну́ць па́льцам, сядзе́ць скла́ўшы ру́кі;

one good turn deserves another за ла́ску ла́скай, аддзя́чваць за паслу́гу паслу́гай;

take a turn for the worse паго́ршваць, станаві́цца го́ршым;

take turns to do smth. рабі́ць што-н. па чарзе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чу́йны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Здольны востра чуць, тонка адчуваць (органамі пачуццяў або пра органы пачуццяў, звычайна слыху). [Тарасюк:] — Хто сёння пільнуе? [Адам:] — Марынчук. — Ну, то спакойна кладзіся спаць. У старога вока добрае і вуха чуйнае... С. Александровіч. Чуйныя ноздры [доза] раздражн[яе] церпкі пах конскага поту. Самуйлёнак. Самы нязначны рух можа спалохаць чуйных самак, якія ідуць з аленем. В. Вольскі. // Які хутка адказвае на ўздзеянне, лёгка адгукаецца. Не варухнуць зялёным пер’ем пад чуйнай вудай трыснягі. Вялюгін. Вось барада моцна прыцялася да верхняе дэкі, левае вуха насцярожана стаілася ля чуйнага задняга грыфа, галоўка скрыпкі апусцілася на калена, і смычок пачынае паволі паўзці па струнах. Карамазаў.

2. да чаго і без дап. Які асабліва востра адчувае, перажывае, рэагуе. У каравулцы па-ранейшаму было цёмна, але, чуйны да часу, старшына згадваў, што хутка ранак. Быкаў. За ўсе разы гора сваё выплакала тады Стэфа. Пасля ўжо не плакала так, не кідалася — маўклівага дакору Язэпавага баялася. Чуйная яна ў яго, уважная надта... Хадановіч. Я ледзь не чырванеў ад .. [Сушкевічавых] слоў — гэтак яны ўзрушылі маё чуйнае да пахвалы сэрца. Радкевіч. // Насцярожаны, асабліва ўважлівы. [Ганна] бразнула клямкаю, выскачыла на двор і, чуйная, пільная, з такім адчуваннем, быццам за ёй сочаць, пайшла на вуліцу. Мележ.

3. Які лёгка перарываецца; неглыбокі. Нарэшце мяне ахапіла дрымота, але я не заснуў, а ўпаў у нейкае чуйнае забыццё. Гаўрылкін. Люблю цыбатых возікаў чародкі, Бабулек па-над імі чуйны сон. Лойка. // Які лёгка нарушаецца самымі нязначнымі гукамі, шорахамі (пра цішыню). А паслухайце, якая чуйная, поўная цудоўнай гаючай сілы цішыня пануе гэтай парой у полі. Краўчанка.

4. Які чуецца, адчуваецца. Ледзь чуйны ветрык прагульваўся па вершалінах дрэў і зноў сціхаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sit [sɪt] v. (sat)

1. сядзе́ць;

sit cross-legged сядзе́ць пакла́ўшы нагу́ на нагу́; сядзе́ць падку́рчыўшы но́гі; сядзе́ць па-турэ́цку

2. саджа́ць, уса́джваць;

sit oneself уса́джвацца, садзі́цца

3. пазі́раваць;

sit for a famous painter пазі́раваць знакамі́таму мастаку́

4. засяда́ць; The House of Commons will sit at 8 o’clock. Пасяджэнне палаты абшчын пачнецца а восьмай гадзіне.

5. высе́джваць птушаня́т, сядзе́ць на я́йках

6. сядзе́ць (пра сукенку);

The dress sits too close on the shoulders. Сукенка цесная ў плячах.

7. застава́цца, ляжа́ць (на старым месцы);

The book’s still sitting on the shelf. Кніга ўсё яшчэ на паліцы.

8. займа́цца (чым-н.); сядзе́ць (над чым-н.);

sit for an exam рыхтава́цца да экза́мену

sit at smb.’s feet быць чыі́м-н. ву́чнем (паслядоўнікам);

sit on one’s hands нічо́га не рабі́ць; па́льцам не варухну́ць;

sit on the fence займа́ць нейтра́льную пазі́цыю, чака́ць;

sit pretty infml быць у вы́гадным стано́вішчы;

sit still сядзе́ць ці́ха; паво́дзіць сябе́ мі́рна;

sit tight мо́цна сядзе́ць, сто́йка трыма́цца; бяздзе́йнічаць

sit about [ˌsɪtəˈbaʊt] phr. v. =

sit aroundsit around [ˌsɪtəˈraʊnd] phr. v. сядзе́ць без спра́вы;

We have no time to sit around and gossip. У нас няма часу расседжвацца і пляткарыць.

sit back [ˌsɪtˈbæk] phr. v.

1. адкіда́цца, адкі́двацца (на спінку крэсла)

2. расслабля́цца, гультаява́ць

sit down [ˌsɪtˈdaʊn] phr. v.

1. садзі́цца, займа́ць ме́сца; уса́джваць каго́-н.

2. бра́цца (за справу);

sit down to one’s work бра́цца за рабо́ту

3. міры́цца, цярпе́ць, трыва́ць;

sit down under insults ці́ха трыва́ць абра́зы

sit in [ˌsɪtˈɪn] phr. v.

1. дагляда́ць дзіця́, калі́ бацько́ў няма́ до́ма

2. засяда́ць, удзе́льнічаць у рабо́це (камісіі)

3. удзе́льнічаць у сядзя́чай забасто́ўцы

4. (on) удзе́льнічаць як нагляда́льнік, госць;

We sat in on the debate. Мы слухалі дэбаты.

sit out [ˌsɪtˈaʊt] phr. v.

1. сядзе́ць да канца́;

sit out a concert заста́цца да канца́ канцэ́рта

2. сядзе́ць убаку́, не ўдзе́льнічаць;

Let’s sit this dance out. Давай прапусцім гэты танец.

sit through [ˌsɪtˈθruˈ] phr. v. прасядзе́ць, вы́трываць

sit up [ˌsɪtˈʌp] phr. v.

1. прыўздыма́цца;

sit up in bed прыўзня́цца ў ло́жку

2. уско́кваць ад здзіўле́ння;

make smb. sit up прыму́сіць каго́-н. уско́чыць; здзіві́ць каго́-н.

3. не кла́сціся спаць; сядзе́ць по́зна;

sit up for smb. чака́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)