lead by the nose

вадзі́ць за нос

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

папавадзі́ць, ‑ваджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго-што.

Разм. Вадзіць доўга, неаднаразова; павадзіць многа каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Вадзіць карагод. Скакалі, карагодзілі [маскі] І пляскалі. А я маўчаў, Замкнуўшы ў сэрцы крык. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́дзіць, -ва́джу, -ва́дзіш, -ва́дзіць; -ва́джаны; зак., каго-што, ад чаго (разм.).

Адвучыць ад якой-н. прывычкі, ад хаджэння да каго-н. або куды-н.; прымусіць перастаць што-н. рабіць, адвыкнуць ад чаго-н.

А. ад курэння.

|| незак. адва́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rej :

wodzić rej — вадзіць рэй; верхаводзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

oprowadzać

незак. вадзіць;

oprowadzać wycieczkę po mieście — праводзіць экскурсію па горадзе; вадзіць экскурсантаў па горадзе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

укамплектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектаваць; вынік гэтага дзеяння. Сафрон Іванавіч пачаў вадзіць пальцам па спісах укамплектавання школ. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заправа́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго-што.

Разм. Адаслаць, саслаць куды‑н. далёка ці надоўга. — Бацька заправадзіў млне памагаць у Дойлавай гаспадарцы. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шво́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Абл. Вадзіць рукой, мацаць, вышукваючы што‑н. Мы доўга шворылі там рукою, прыслухоўваючыся, ці не гарачае збожжа. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

show2 [ʃəʊ] v. (showed, shown)

1. пака́зваць, дэманстрава́ць

2. све́дчыць

3. вадзі́ць ( па горадзе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)