Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
А́НХЕЛЬ (Ángel), Чурун-Мерун (Churún-Merún),
вадаспад у Венесуэле, у вярхоўях р. Чурун (сістэма р. Карані), на Гвіянскім пласкагор’і. Самы высокі ў свеце: выш. падзення вады 1054 м (свабоднае падзенне 979 м). Адкрыты ў 1935 венесуэльскім лётчыкам Д.Анхелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вінаспад (паэт.) ’багацце він’ (КТС, К. Крапіва). Новаўтварэнне па тыпу вадаспад (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Niagara Falls
[naɪ,ægərəˈfɔ:lz]
Ніяга́рскі вадаспа́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
waterfall
[ˈwɔtərf‚l]
n.
вадаспа́д -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
грымлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З громам, грымотамі; грымотны. Мінула грымлівае гарачае лета.Самуйлёнак.// Які стварае моцны шум, грукат; грымучы. Грымлівы вадаспад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wásserfallm -(e)s, -fälle вадаспа́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КІМ ХАНДО́ (псеўд.Тан Вон, Тан Гу, Са Нын, Камін, Каса Сахо, Кадза; 1760, Карэя — 1820),
карэйскі жывапісец. Рабіў партрэты, пейзажы і жанравыя кампазіцыі на тэмы нар. жыцця ў традыцыях нац. жывапісу тушшу і вадзянымі фарбамі, выкарыстоўваў вопыт еўрап. мастацтва. Творам уласцівы лінейна-графічная манера, вастрыня жыццёвых назіранняў: «Вадаспад дзевяці драконаў», «Скалы ў моры», «Вяртанне кітайскага навукоўца Му-і», «Месяц над кустамі», «Хлопчык іграе на флейце», 2 альбомы «Пейзажы, ажыўленыя персанажамі, жывёламі і птушкамі», аўтапартрэт, васьмістворкавая шырма «Групавая выява бессмяротных» і інш.
Кім Хандо. Вадаспад дзевяці драконаў. Канец 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́Ф’ЕЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 16.2.1936, г. Пскоў, Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1964). З 1964 мастак на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Працуе ў галіне маст. шкла. Сярод работ сталовы набор «Сталічны» (1965), выставачныя наборы «Агеньчык» (1970), «Кара́лі» (1972), дэкар. вазы «Мінск» (1968), «Полымя» (1969), «Урадлівасць» (1978), «Вадаспад» (1981), «Перамога» (1982), «Белы колер» (1987), «Курган славы» (1995), дэкар. блюды «Святочны арнамент» (1988), «Беларусь» (1994) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю сілуэтаў, выдатным валоданнем матэрыялу, разнастайнасцю тэхнік выканання.