Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вадаспа́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Імклівы паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышча ракі.
Горны в.
|| прым.вадаспа́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вадаспа́дм. водопа́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вадаспад 2/543
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
вадаспа́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышчы ракі. Яны спусціліся да вадаспада, дзе вада кіпела, нібы ў катле, з шумам плёскалася і разбівалася каскадамі пырскаў...Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАДАСПА́Д,
падзенне вады ў рацэ з аднаго або некалькіх уступаў. Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць у месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву горных парод. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён абрушваецца, і вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні. Найб. вядомы Ніягарскі вадаспад у Паўн. Амерыцы штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспадаў могуць утварыцца парогі. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных. Самы высокі ў свеце вадаспадАнхель на р. Чурун у Паўд. Амерыцы (1054 м), самы шырокі — Вікторыя на р. Замбезі (шыр. 1800 м, выш. 120 м), найб. каскад вадаспадаў на р. Тугела (933 м) у Афрыцы. Вадаспады перашкаджаюць суднаходству і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для буд-ваГЭС (напр., вадаспадКівач на р. Суна ў Карэліі). Штучныя вадаспады ствараюцца плацінамі і інш. гідратэхн. збудаваннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вадаспа́дм. Wásserfall m -s, -fälle
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вадаспа́д ’вадапад’ (Яруш.); ’месца, дзе вада ракі падае’ (Інстр. I). Складанае слова: вада + спадаць. Параўн. укр.водоспа́д ’тс’. Магчыма, паланізм у бел. мове: польск.wodospad, але серб.-харв.во̏допа́д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вадаспа́д
1. Спад вады пасля вясенняга разліву (Слаўг.).
2. Імклівы паток вады, які падае з вышыні (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
вадаспад, падун
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)