аснова семязавязі, месца прымацавання яе да семяножкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вяртлю́г, вертлюга, м.
1.Бугарок у верхняй частцы сцегнавой косці, які з’яўляецца месцам прымацавання мышцаў, што рухаюць сцягно.
2. Злучальнае звяно двух частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вуго́р1, ‑гра, м.
Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі.Арабей.
вуго́р2, ‑гра, м.
Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буго́рок
1.анат.бугаро́к, -рка́м.;
2.(холмик) паго́рачак, -чка м., узго́рачак, -чка м., грудо́к, -дка́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БУРАКО́ВЫ ДАЎГАНО́СІКзвычайны
(Bothynoderes punctiventris),
жук сям. даўганосікаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе і часткова ў Азіі. Асабліва шмат на Пд лесастэпавай і Пн стэпавай зон. Ёсць на Беларусі.
Даўж. цела 9—16 мм. Жукі чорнага колеру, густа ўкрытыя бясколернымі або белавата-шэрымі лусачкамі. Наўскасяк надкрылаў ідзе чорная перарывістая паласа, на канцы кожнага надкрыла белы бугарок. Лічынка белая, бязногая, С-падобна выгнутая, даўж. 27—30 мм. Кукалка жаўтавата-белая, даўж. 11—15 мм. Жук зімуе ў глебе на глыб. 12—30 см пераважна на бураковых палях. Наносяць шкоду пасевам буракоў: абгрызаюць семядолі і маладое лісце; лічынкі пашкоджваюць карані.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСО́Н (ад грэч. axōn вось),
нейрыт, восевы цыліндр, адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нерв. клеткі да мышачных і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да інш. нейронаў. Ад кожнай нерв. клеткі адыходзіць адзін аксон дыяметрам у некалькі мікронаў, даўж. да 1 м і больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія аксоны таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент аксон (бугарок) найбольш узбудлівы і з’яўляецца месцам генерацыі нерв. імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з інш. нейронамі, мышцамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы ўзбуджэння залежыць ад структуры і дыяметра аксона, ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі аксона і дэндрытаў утвараюць нервы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ашчало́пак ’выбоіна, няроўнасць’ (Касп.). Да прасл.ščьlpъ (рэканструкцыя Махэка₂, 105) ці ščьlbъ (рэканструкцыя Трубачова, Проспект, 85) параўн. укр.шчовб, щолопок ’вяршыня гары’, чэш.člupek ’вяршыня гары; бугарок; ямка, у якую сцякае вада’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пупы́рышка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Абл.
1. Маленькі бугарок, звычайна на скуры. Паспрабуй акунуцца ў .. [ваду] і адразу .. скура пакрыецца гусінымі пупырышкамі.Беразняк.
2. Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Набухлі смалістыя пупырышкі каштанаў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАА́ФАЎ ПУЗЫРО́К (ад прозвішча анатама і фізіёлага Р.Граафа),
спелы яйцавы фалікул з поласцю, што развіўся ў коркавым слоі яечніка млекакормячых і чалавека пад уздзеяннем фалікуластымулюючага гармону. Сценка Граафага пузырка складаецца з вонкавай злучальнатканкавай абалонкі, пад якой знаходзіцца шматслойны фалікулярны эпітэлій, што высцілае поласць Граафава пузырка, запоўненую серознай вадкасцю. Эпітэлій утварае выступ у поласць Граафава пузырка (яйцаносны бугарок), у ім змяшчаецца яйцо. Фалікул выпрацоўвае гармон эстраген, які рыхтуе палавыя шляхі да ўспрымання яйца пасля авуляцыі (вызвалення яго з Граафава пузырка і яечніка). Яйцо пасля авуляцыі трапляе ў яйцавод, дзе можа сустрэцца са сперматазоідам і апладніцца. У жывёл, што нараджаюць многа дзіцянят, адначасова растуць і выспяваюць некалькі Граафавых пузыркоў. Частка фалікулаў (да 95%) не дасягае перадавуляцыйнага стану, што садзейнічае ўзнікненню атрэзіі.