ма́слены, -ая, -ае.

1. гл. масла.

2. Які працуе на масле.

М. абагравальнік.

3. Намазаны, насычаны маслам.

М. блін.

4. перан. Ліслівы, падлізлівы.

Масленыя словы.

5. перан. Юрлівы (пра вочы, позірк).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́сленічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да масленіцы ​2. Улан расцвіў, як масленічны блін. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́снік, ‑а, м.

Вельмі тонкі блін з пшанічнай мукі. Нявестка Антонавых, Ніна Карпаўна, наліснікі выпякала. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ола́дья ж. ала́дка, -кі ж.; (большая) блін, род. бліна́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Блінькі́ ’мочкі ў вушах’ (Сцяшк. МГ). Здаецца, ад блін1: блінблін’ > ’штосьці круглае’ > ’мочка’. Параўн. бел. блі́нчык ’юшка’ (Касп.), рус. блин, блино́к ’тс’. Дакладней, бел. блінькі́ ўтворана ад памяншальнага *бліно́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ком, ‑а; мн. камы, ‑оў; м.

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога‑н. мяккага, рыхлага рэчыва. Ком цеста. Ком зямлі. □ Татам мы дапамагалі, Мы ў радочкі цэглу клалі, З гліны клеілі камы. Кірэенка. // Пра што‑н. скамечанае, скручанае. Ком паперы. □ Дана ўзяла посцілку, кажух, падушку, згарнула ўсё ў вялізны ком. Асіпенка.

•••

Ком у горле; ком падкаціўся (падступіў) да горла — пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.

Першы блін комам — тое, што і першы блін камяком (гл. блін).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́нік, ‑а, м.

Аладка, блін з дранай бульбы. Дранікі са смятанай. □ Маці ля печы старанна Дранікі з бульбы пячэ. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўчо́нік, ‑а, м.

Блін з тоўчанай бульбы. Я схапіла хусцінку, Соня загарнула ў насоўку пару таўчонікаў ды па агурку. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ала́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні, звычайна з адной лыжкі цеста.

Пышныя аладкі.

|| памянш. ала́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ала́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pancake

[ˈpænkeɪk]

n.

блін -а́ m., бліне́ц -ца́ m.; ала́дка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)