блю́до ср.

1. (посуда) тале́рка, -кі ж., блю́да, -да ср.;

2. (кушанье) стра́ва, -вы ж.;

обе́д из трёх блюд абе́д з трох страў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dish2 [dɪʃ] v. кла́сці на блю́да; падава́ць на стол

dish out [ˌdɪʃˈaʊt] phr. v.

1. раскла́дваць па тале́рках (яду)

2. infml раздава́ць (лістоўкі, падарункі і да т.п.)

dish up [ˌdɪʃˈʌp] phr. v. падава́ць на стол

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пря́ность

1. (чего-л.) вастрыня́, -ні́ ж., рэ́зкасць, -ці ж.;

пря́ность блю́да вастрыня́ стра́вы;

2. (приправа) во́страя прыпра́ва;

пе́рец отно́сится к пря́ностям пе́рац нале́жыць да во́стрых прыпра́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патра́ва1, потра́ва ’знішчэнне травы, пасеваў жывёлай’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Мядзв., Касп., ТС; лаг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), брэсц. потра́вляный ’з’едзены’ (Сл. Брэс.). Рус. потрава ’патрава’, ст.-рус. потравити ’паспасваць пасевы’, серб.-харв. по̏тра ’тс’. Да трава (гл.) < прасл. trava, якое спачатку абазначала ’харч, страву для людзей’, корм для жывёлы’, а пасля ’трава’, ’пэўныя віды траў’ (Брукнер, 575; Скок, 3, 494), а ’корм для чалавека’ — страва (гл.). Лексема trava — аддзеяслоўнае ўтварэнне (ад truti, trovǫ, як slava < sluti, slovǫ). Пазней ад trava ўтварылася traviti: польск. trawić ’знішчаць’, ’выдаваць’, ’ператраўляць’, ’цкаваць’ і інш., а таксама іншая ступень чаргавання — серб.-ц.-слав. трыти, трыѭ ’церці, сцірацца’, балг. три́я ’тру, выціраю’, ц.-слав. троути ’знішчаць’. З traviti пры дапамозе прыстаўкі па‑/по‑ і ўтварыліся патраві́ць ’знішчыць’, патра́ва ’знішчэнне’.

Патра́ва2 ’страва, ежа (пераважна з травы)’ (ТСБМ, Мядзв., Яруш., Шпіл., Гарэц., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’вадкая ежа’ (Сл. ПЗБ), ’скаромная ежа’ (Шн. 3), ’вараная (гатаваная) ежа’ (Нас.), ’блюда’ (бяроз., Сл. Брэс.). Укр. потра́ва ’ежа, блюда’, рус. зах., калуж.-маск. потрава ’страва, ежа’, якое Даль (3, 934) выводзіць з польскі ст.-рус. потрава ’збіранне сена, корму’; польск. potrawa ’ежа, блюда’, potraw ’атава (трава)’; чэш., славац. potrava ’ежа, харчаванне’, ’прадукты’, ’корм (для жывёлы)’, серб.-харв. по̀травнина ’плата за выпас’. Да патраві́ць, якое з po‑traviti ’ператравіць, ужыць’, ’карміць травой’, ’знішчаць’. Гл. таксама патра́ва1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апано́ўка ’скаварада, патэльня’ (Сцяшк., Сцяц.), апано́ў (слуц., Карскі, Мат., IV, 8). Ст.-рус. паны, пановъ, панъвъ ’тс’ паница, опаница, панъвица ’чаша, блюда’, ст.-слав. паница чаша’, укр. пановка, панівка, панва, панова ’скаварада’, чэш. panev, польск. panwia, луж. panoj, panej ’тс’. Старажытнае запазычанне з ст.-в.-ням. pfanna, лац. panna, гл. Кіпарскі, Gemeinslav., 153. Беларуская суфіксацыя ‑к‑a і прыстаўное а‑. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саты́ра ’спецыфічная форма мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, якой уласціва высмейванне розных адмоўных з’яў’ (ТСБМ), Крукоўскі (Уплыў, 85) лічыць новым запазычаннем з рус. сати́ра ’тс’, якое праз франц. satire паходзіць з лац. satira, больш стараж. satura (lanx) ’блюда з рознымі пладамі, якое кожны год паднасілася багам; дэсерт, сумесь; вершаваная сумесь’ (Фасмер, 3, 565; Праабражанскі, 2, 254). Раўнаверагодна і пасрэдніцтва польск. satyra ’сатыра’. Аб польск. слове гл. Брукнер, 482.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ват, часціца і злучнік, на́вет (пух., З нар. сл., ТС), на́вэт (Мал.), на́выт (Бяльк.), на́віт (маладз., Янк. Мат.), на́вець (ТС), на́вэцца (пінск., Нар. лекс.). Разам з укр. на́вет, на́віт, на́віть запазычана з польск. nawet (Карскі, 1, 337), першапачаткова na wet, дзе wet значыла ’заканчэнне справы’, а з XVI ст. ’апошняе блюда на стале’ (Брукнер, 607; ESSJ SG, 2, 441); формы з ‑ц‑, магчыма, у выніку ўплыву канчаткаў інфінітыву.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рытату́йня, рытату́йнасць, рыстату́йня, рыстату́йнасць ’дурнота’ (Янк. Мат.), рытату́йна, рыстату́йна ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), рытату́йный, рыстату́йный ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), руск. дыял. ритату́ешник ’клоун, камедыянт’, ритату́й ’камедыянт’, ’дурань, прыдурак’, ритату́йчик ’кукла’. Магчыма, экспрэснае ўтварэнне ад ратату́й ’французскае блюда’. З іншага боку параўн. чэш. řítiti se ’скідваць’, ’абрушвацца’, ’абвальвацца’, серб.-харв. ри̏таты се ’брыкацца’, ’біць заднімі нагамі’ (пра каня), балг. ри́там, ры́там ’брыкаць’, ’лягаць’, ’піхаць’, якое да прасл. *rjutiti, rutiti ’брыкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вкаблюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўка ’цура’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Pltte f -, -n

1) падно́с, спо́дак; блю́да, тале́рка;

klte ~ хало́дная заку́ска

2) пласці́нка

3) тэх. пліта́; пласці́на; ліст

4) разм. лы́сіна

5) геагр. плато́

6) камп. дыск;

die ~ formateren размяча́ць дыск

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)