Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; стрыечны. Дваюрадны брат (дзядзькаў або цётчын сын). Дваюрадны дзядзька (бацькаў або матчын дваюрадны брат).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кармак, ‑мка, м.
Жывёліна, выгадаваная, выкармленая ў хатніх умовах, без маткі. /уперан.ужыв.Пагард.Гэты кулацкі выкармак устроіў Апеньку спектакль, нібы бацькаў кулацкі хлеб дзярэ яму горла і ён кінуў бацьку.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКІ́ТА (Віктар Васілевіч) (н. 25.4.1955, г. Гродна),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). У 1981—86 выкладаў у ім. Працуе пераважна ў станковай (творы па матывах паэм Я.Купалы «Курган», «Адвечная песня», 1982; серыі паводле зб. У.Караткевіча «Мая Іліяда», 1983; «Гродна — горад мой старажытны...», 1988 і інш.) і кніжнай (іл. да кніг «Мудрыя дарадцы», 1983; «Жывая вада», 1985, «Палескія легенды», 1986, А.Грачанікава; «Санеты і трагедыі» У.Шэкспіра, 1989; «Скарына на Градчанах» А.Лойкі, 1990; «Чортаў скарб» У.Караткевіча, 1995; да серыі «Французскія народныя казкі», 1997) графіцы, а таксама ў жывапісе («Падзенне Ікара», 1993; «Горад мой старажытны», 1995; «Легенда Свіцязі», «Край мой родны», абодва 1999, і інш.) і камбінаванай тэхніцы («Зніклыя цывілізацыі», 1994; «Графіка мора», «Графіка лесу», «Бацькаў кошык», усе 1999). Работы М. адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.
В.Мікіта. Ілюстрацыя да кнігі А.Лойкі «Скарына на Градчанах». 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пахму́расць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць пахмурага. У хаце бацькаў голас памякчэў, з твару сышла пахмурасць, і ён пачаў дапытвацца ў дачкі, чаго яна хадзіла на тую Арцюхову магілу.Сабаленка.Першы поспех.. развязаў людзям языкі. Пахмурасць, незадаволенасць зніклі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго.Броўка.На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае ў сабе іронію, выражае іронію. Іранічны позірк. Іранічная ўсмешка. Іранічны сэнс. □ Праніклівы Ёсіп прадчуваў нешта нядобрае ў адначаснай грубасці і гэтай іранічнай ласкавасці Аніса.Дуброўскі.Мікіта не заўважыў іранічнага тону і палічыў бацькаў адказ за добры знак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.
1.Бацькаў або матчын бацька.
2. Стары чалавек.
Сюды прыходзіў мудры д.
3. Муж (разм.).
Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).
◊
Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.
Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.
|| памянш.-ласк.дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).
|| ласк.дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м.ідзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВО́ЛКАЎ (Анатоль Валянцінавіч) (25.11.1908, г. Пенза, Расія — 21.12.1985),
бел. графік. Сын В.В.Волкава. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1925—30). У 1944—45 супрацоўнічаў у сатыр. выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», у 1945—80 у час. «Вожык». Працаваў у галіне выяўл. сатыры (карыкатура, плакат), кніжнай і станковай графікі, жывапісу. У яго сатыр. малюнках і карыкатурах дасканалая кампазіцыя, індывідуалізацыя, гіпербалічнае шаржыраванне сатыр. тыпажу («Партызанскі воз», «Лайдак на сенакосе» і інш.). Аформіў і ілюстраваў кнігі «Дрыгва» (1940) і «Новая зямля» (1949) Я.Коласа, «Баранаў Васіль» А.Куляшова (1941), «Мушка-зелянушка» М.Багдановіча (1947, 1952), «Казка пра папа і работніка яго Балду» А.Пушкіна (1950), «Выбраныя творы» М.Гогаля (1952), «Аповесці» (1957) і «Міколка-паравоз» (1965) М.Лынькова, зборнікі бел.нар. казак у апрацоўцы А.Якімовіча «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «Людзей слухай, а свой розум май» (1980) і інш. Сярод станковых твораў: серыі акварэлей «Мінск і яго жыхары» (1958), «Юныя мінчане» (1968), «Дзеці 1920-х г.» (1969) і інш. Жывапісныя палотны: «Пчальнік» (1943), «Янка Купала на адпачынку» (1949), «Першага верасня» (1950), «Снежкі» (1957) і інш.
Разм. Намагацца, старацца пайсці куды‑н., зрабіць што‑н. — Нам, Якаў Пятровіч, загадана сядзець на месцы, і не рыпацца...Паслядовіч.[Баранавіч:] — Сядзі ты, кажуць, бацькаў хаце, ды не рыпайся, без цябе, кажуць, дагледзім.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпрасава́ць1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Выгладзіць што‑н. прасам. [Ганя] асцярожна зняла з вешалкі бацькаў касцюм і звычайна, нібы Змітрок ужо даўно яго насіў, сказала: — Я адпрасавала крыху... Вось, трымай.Ваданосаў.