Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альгало́гія
(ад лац. alga = водарасць + -логія)
раздзел батанікі, які вывучае водарасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАХЦЕ́ЕНКА (Іван Навумавіч) (21.9.1905, в. Шэкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 29.6.1988),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-рбіял.н. (1961), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Бацька Л.І.Рахцеенкі. Скончыў БСГА (1930). З 1951 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі (дырэктар), з 1955 у Ін-це эксперым.батанікіАН Беларусі (да 1978 заг. лабараторыі). Навук. працы па эколага-фізіял. асновах узаемадзеяння раслін у фітацэнозах, прынцыпах падбору біялагічна сумяшчальных відаў для высокапрадукцыйных змешаных лясных насаджэнняў.
Тв.:
Рост и взаимодействие корневых систем древесных растений. Мн., 1963;
Корневое питание растений в фитоценозах. Мн., 1971 (у сааўт.);
Эколого-физиологические основы взаимодействия растений в фитоценозах. Мн., 1976 (у сааўт.).
бел. батанік. Д-рбіял.н. (1981). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). У 1953—79 у Ін-це эксперым.батанікіАН Беларусі. Навук. працы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, сістэматыцы раслін, навук. асновах аховы флоры.
Тв.:
Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МАН (Мікалай Афанасьевіч) (н. 1.1.1941, в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рбіял.н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1963). З 1968 у Ін-це эксперым.батанікіНац.АН Беларусі, з 1974 вучоны сакратар Аддзялення біял. навук Нац.АН Беларусі, з 1979 заг. лабараторыі, з 1997 адначасова нам. дырэктара Ін-та эксперым.батанікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па марфафізіял. заканамернасцях структурна-функцыян. арганізацыі раслін, біял. асновах павышэння прадукцыйнасці с.-г. раслін і ўстойлівасці іх аграфітацэнозаў, эвалюцыйных аспектах фарміравання функцыян. сістэм аўтатрофаў. Прапанаваў гіпотэзу аб перыядычнасці светлавых крызісаў у эвалюцыі жыцця на Зямлі.
Тв.:
Биологический потенциал ячменя: Устойчивость к полеганию и продуктивность Мн., 1984 (разам з Н.М. Стасенка, С.А. Калер);
Потенциал продуктивности хлебных злаков: Технол. аспекты реализации. Мн., 1987 (разам з Б.Н. Янушкевічам, К.І. Хмурцом);
Методическое руководство по исследованию смешанных агрофитоценозов. Мн., 1996 (у сааўт.).