бата́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне батанікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэндрало́гія, -і, ж.

Раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.

|| прым. дэндралагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бата́ніка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. бата́ніка
Р. бата́нікі
Д. бата́ніцы
В. бата́ніку
Т. бата́нікай
бата́нікаю
М. бата́ніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бата́нік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бата́нік бата́нікі
Р. бата́ніка бата́нікаў
Д. бата́ніку бата́нікам
В. бата́ніка бата́нікаў
Т. бата́нікам бата́нікамі
М. бата́ніку бата́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бата́нік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне батанікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікало́гія, ‑і, ж.

Раздзел батанікі, які вывучае грыбы.

[Ад грэч. mykēs — грыб і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палеабата́ніка, ‑і, ж.

Галіна батанікі, якая вывучае выкапнёвыя расліны.

[Ад грэч. palaios — старажытны і botanikē — трава, расліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел батанікі, які займаецца вывучэннем імхоў.

[Грэч. brýon — мох і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэндрало́гія, ‑і, ж.

Раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.

[Ад грэч. dendron — дрэва і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да батанікі. Батанічны сад. Батанічная тэрміналогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)