Вярзе́я ’пустая размова, брахня’ (Бяльк.). Утворана ад дзеяслова вярзці (< вьрз‑ти) і суф. ‑ея (< ěja), які з’яўляецца варыянтам (ж. р.) балта-славянскай суфіксальнай інавацыі ‑ějь (Мартынаў, Дерив., 23–24, 52; Слаўскі, SP, 1, 87). Аб прадуктыўнасці суф. у бел. гаворках гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыўце́ць ’плаваць у тлушчы’ (Янк. 3.). З плыўсці, плыць (гл.) з суф. *-ěti са значэннем працяглай шматразовасці, які ўзнік яшчэ ў балта-славянскі перыяд (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 369). Параўн. літ. plytėti ’рассцілацца, разлягацца’. Паводле Варбат (Зб. Толстому, 1, 34), ідэя нашывання, нацякання характэрна для абазначэння тлустасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ез ’перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат’ (БРС, Шат., Серб., Горб., Бяльк., Кірн., Мат. АС, Янк. I, ТС) (гл. таксама яз), рус. ез ’тс’, укр. ёз ’тс’, ст.-рус. ѣзъ ’тс’, балг. яз ’гаць’, серб.-харв. ја̑з ’тс’, славен. jȇz ’плаціна, дамба’, чэш. jez ’гаць, плаціна’, польск. jaz ’гаць, перагародка на рацэ’, ст.-луж. jěz ’тс’. Прасл. ězъ. Балт. паралелі: літ. ežė̃, лат. eža, ст.-прус. asy ’мяжа’. Гэта балта-слав. лексема звязана генетычна з балта-слав. назвай возера (гл.). Параўн. Ільінскі, Slavia, 2, 251–252; Вайда, BSL, 29, 38–40; Фрэнкель, LP, 4, 99; Буга, II, 508; Сэмерэні, ВЯ, 1967, 4, 18; Тапароў, Эт. сл., 1, 120–121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жо́ўты. Рус. желтый, укр. жо́втий, польск. żółty, серб.-луж. žółty, чэш. žlutý, славац. žltý, балг. жълт, макед. жолт, серб.-харв. жу̑т, славен. žôlt ’тс’. Ст.-слав. жлътѣница ’гатунак салаты’, ц.-слав. жлътъ ’жоўты’. Ст.-рус. жьлтый ’тс’. Параўн. яшчэ вытворныя жаўток, жаўцець, жаўціна прасл. характару і шэраг пазнейшых. Прасл. *žьltъ, роднаснае літ. gel̃tas ’жоўты’, лат. dzęltęns, ст.-прус. gelatynan ’тс’, узыходзіць да і.-е. кораня *gʼhel‑ або *ghel‑. Покарны (1, 429–30) лічыць зыходным першы, які мае шэраг і.-е. адпаведнікаў (у тым ліку ст.-іран. zari ’жоўты’, лац. helvus ’мёдава-жоўты’, брэтонск. gell ’светла-карычневы’, ням. gelb ’жоўты’ і інш.), але на слав. грунце дае зялёны, залаты (гл.). Тады, паводле Покарнага (услед за Персанам і Крэчмерам), балта-слав. *gel‑ тлумачыцца запазычаннем з моў kentum. Іншае тлумачэнне балта-слав. форм: праз наяўнасць і.-е. *g​u̯hel‑ (> *gel‑, *gil‑), якое давала слав. *žьl‑ і ўзаемадзейнічала з *gʼhel‑ (Тапароў, E–H, 199). Так ці іначай у жоўты адлюстравана балта-слав. суфіксацыя *‑t‑, прычым у слав. корані (у адрозненне ад балт.) ‑ĭ‑. Гл. Фасмер, 2, 43–44; Траўтман, 83–84; Шанскі, 1, Ж, 282; Булахаў, Прым., 3, 76; Махэк₂, 730. Гл. яшчэ жоўць 1, жоўкнуць, жаўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́бень ’патоўшчаная мясістая частка сцябла, кораня’ (ТСБМ). Да клуб 2 (гл.). Словаўтварэнне з дапамогай суфікса ‑ьnь, які складаецца з ‑ьnъ (суфіксацыя прыметнікаў) і ‑jь. У гэтай камбінацыі ўтвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў яшчэ ў балта-славянскі перыяд (параўн. літ. ‑in‑is, ‑in‑ys) (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 193; SP, 1, 138; Мартынаў, Дерив., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абру́ч ’абруч, кольца’ (БРС, Нас., Касп.), абручык (Нас.), абручык ’кольца, якім замацоўваецца каса на касільне’ да obrǫčь < rǫka, гл. укр. обруч, ст.-рус. обручь, рус. ц.-слав. обрѧчь, чэш. abruč, польск. obręcz, славен. obrôć, серб.-харв. о̏бруч, балг. обръч ’абруч’. Параўн. літ. apýranke ’бранзалет’, ìrankis ’наручнік’, Траўтман, 237. Магчыма, яшчэ балта-славянская інавацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпа́ты 1 ’узняты, задзёрты нос’ (КЭС, лаг.). Гл. кірпаты.

Карпа́ты 2 ’буграваты, з нягладкай паверхняй’ (Сцяшк.), ’з нягладкай паверхняй (аб бульбе, напрыклад)’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ), укр. коропатий, серб.-харв. кра̏пе ’няроўнасці’ даюць магчымасць рэканструяваць прасл. korpa ’бугор, няроўнасць’, што адпавядае літ. kárpa ’бародаўка’, лат. karpa ’бародаўка, мазоль’; такім чынам, лексема яшчэ балта-славянская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куст 1 ’нізкарослая травяністая расліна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Ян., Бяльк., Яруш., Сержп. Ск.). Укр. куст, рус. куст, ст.-рус. кустъ ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне слова суадносіцца нейкім чынам з літ. kúokštas ’куст’. Пра рэканструкцыю праславянскага і балта-славянскага слова гаварыць нельга (параўн. Фасмер, 2, 432).

Куст 2 ’жыллё, дом’ (Ян.). Да куст 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́ПСА,

вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Опса, на аўтадарозе Браслаў—Відзы. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 240 км ад Віцебска, 53 км ад чыг. ст. Друя. 777 ж., 253 двары (2000). Пагранічная камендатура. Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Курган Бессмяротнасці на магіле ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — касцёл св. Яна Хрысціцеля (пач. 20 ст.), сядзіба (1904). За 3 км ад вёскі курганны могільнік балта-слав. насельніцтва 8—11 ст.

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1500 як уладанне смаленскага кн. Глазыні. У 1-й пал. 16 ст. велікакняжацкі двор і цэнтр воласці, з 2-й пал. 16 ст. мястэчка, цэнтр староства, якое, паводле інвентара 1779, падзялялася на 5 войтаўстваў. У мястэчку былі парафіяльная школа (з 1777), касцёл, 2 вадзяныя млыны, карчма, вінакурны завод, панскі двор з сядзібным домам і гасп. пабудовамі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) О. ў складзе Рас. імперыі. З 1823 уладанне Плятэраў. У сярэдзіне 19 ст. цэнтр воласці Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., у 1859—163 ж. У 1864 (паводле інш звестак у 1866) заснавана нар. вучылішча. У 1916 з Друі ў О. пракладзена вузкакалейка. З 1921 О. ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Браслаўскага пав. Навагрудскага ваяв. Дзейнічалі школа, дом для сірот, касцёл, сінагога, пошта, крамы, млын, каап. малачарня. У 1931 у О 907 ж., 153 двары. З 1939 у БССР, з 1940 вёска, цэнтр сельсавета ў Браслаўскім р-не. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі загубілі ў О. больш за 200 жыхароў. 22.4.1944 партызаны брыгады «Спартак» разграмілі ў О. гарнізон ворага.

К.​С.​Шыдлоўскі.

т. 11, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Але́, алі ’але, так, толькі’ (Нас., Бяльк.) (гл. алі), укр. але, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а (гл.) і ле (гл.). Параўн. ст.-польск. le ’толькі’, чэш. le ’але, і’, серб.-харв. ље̏ ’толькі, але’ (RHSJ, VI, 234–235). Апошняе, магчыма, яшчэ балта-славянскае: лат. ‑le. Параўн. Траўтман, 153; Мюленбах-Эндзелін, 2, 443; Слаўскі, 1, 24; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 2. Параўн. алі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)