даўняя мера аб’ёму сыпкіх рэчываў. На Беларусі ў 16—18 ст. 1 бочка віленская = 4 чвэрцям = 8 асьмінам = 72 вял. гарцам = 144 гарцам малым = 406,7 л. Прыблізна адпавядае 19 пудам жыта, 18 пудам пшаніцы, 15 пудам ячменю, 10 пудам аўса. У розных раёнах Беларусі на розныя патрэбы існавалі мясц. «бочкі», якія адрозніваліся памерамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вератні́к, ‑а, м.
Абл. Гоні, загон. Разоў пяць губляў [Сымон] авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Мука (звычайна з аўса ў сумесі з іншым збожжам), якой абмешваюць або пасыпаюць корм жывёле; вобмешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́палаць, ‑лю, ‑леш, ‑ле; зак., што.
Павырываць пустазелле з пасеву. Выпалаць свірэпу з аўса.// Ачысціць ад пустазелля, апалоць. Выпалаць лён. Выпалаць грады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кі́ста ’гронка (аўса)’ (Сл. паўн.-зах.). Зваротнае ўтварэнне ад кісць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЯРНЯ́ЎКА,
сухі аднанасенны плод з тонкім каляплоднікам, шчыльна прыціснутым да семя і зрослым з ім каля асновы. Характэрна для злакаў. У жыта і пшаніцы З. ападаюць голыя, у аўса, проса, ячменю і дзікарослых відаў — разам з кветкавымі лускамі. Такія З. зрэдку маюць прыдаткі (валасяныя чубкі, перыстыя асцюкі і інш.), якія садзейнічаюць распаўсюджванню пладоў. З. збожжавых злакаў называюць зернем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЁС (Avena),
род аднагадовых травяністых раслін сям. злакаў. Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць пустазельныя віды. На Беларусі культывуецца авёс пасяўны яравы і азімы (каштоўная харч. і кармавая культура; вядомы з 7 ст.н.э.), 2 віды — авёс шчаціністы і аўсюк — дзікарослыя (пустазелле ў пасевах яравых культур).
Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна. Вегетац. перыяд 85—115 сут. Самаапыляльнік. Лепшыя глебы — дзярнова-падзолістыя, супясчаныя і лёгкасугліністыя з добрай аэрацыяй. Пасяўная пл. ў рэспубліцы 309 тыс.га (1993); сярэдняя ўраджайнасць 2,3—2,5, макс. — 7 т/га. Высяваецца на корм у сумесі з лубінам, вікай, гарохам і інш. культурамі. Асн. зернефуражная культура. Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку. Раянаваныя сарты: Эрбграф, Буг, Асілак. Асн. шкоднікі аўса пасяўнога: шведская муха, збожжавыя блохі, тля, злакавыя трыпсы; хваробы: іржа, галаўня, бактэрыёз, мучністая раса.
Літ.:
Митрофанов А.С., Митрофанова К.С. Овёс. 2 изд. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парцыён
(фр. portion, ад лац. portio, -onis = частка)
колькасць прадуктаў харчавання на які-н. тэрмін (напр. п. аўса для каня).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кві́тка1 ’вянок з жытніх каласкоў’ (Сл. паўн.-зах.), ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг.) (Лекс. Палесся, 64–65). Кантамінацыя кветка (гл.), кітка, кета (гл.) і, магчыма, ветка з агульным значэннем ’колас аўса або проса’.
Кві́тка2 ’заканчэнне работы (будавання, жніва, сяўбы)’: «У нас квітка, дом накрыт» (Выг.). Гл. квітка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖУР,
даўняя бел. страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотруб’я і ставілі квасіць (каб хутчэй укісла, клалі кавалачак хлеба). Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіта і давалі адстаяцца. Рэдкую частку (квасліны, малако) злівалі і варылі Ж., а з густой (цэда) — кісель. Ж. падсольвалі, заскварвалі або запраўлялі алеем і елі звычайна з бульбай. Вядомы па ўсёй Беларусі.