a sacrifice willingly offered добраахво́тная ахвя́ра;
at the sacrifice of smth. ахвяру́ючы чым-н.;
make a sacrifice ахвярава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
denat
м.
1. чалавек, які загінуў; ахвяра;
2. самазабойца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
donation
[doʊˈneɪʃən]
n.
дарава́ньне, ахвярава́ньне n.; дар -у m., ахвя́раf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МІ́НСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР Існаваў у 1689—1727 пры Мінскім езуіцкім калегіуме. Захаваліся звесткі пра пастаноўкі лац. драмы «Ахвяра кахання»
(1698),
панегірычнай драмы «Працвітанне царства, якое ахоўваецца бяспекай цароў» (1713, сюжэт з гісторыі Кітая), драмы «Свяшчэнны саюз Мінервы і Марса» (1727, гал. герой К.Астрожскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
афе́рта
(с.-лац. offerta = ахвяра)
прапанова адной асобы другой асобе заключыць здзелку з дакладным пералікам усіх яе ўмоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
offering
[ˈɔfərɪŋ]
n.
1) ахвярава́ньне n.
2) ахвя́раf., дар -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Падняхве́рывацца ’згаджацца; абяцаць (легкадумна)’ (Юрч.), падняхве́рываць ’падбухторваць, падахвочваць’ (Юрч.). Няясна. Магчыма, да ахвяра (гл.); першапачаткова паднеахверывацца, потым у выніку рэдукцыі галоснага падняхверывацца. Не можа быць паразітнай устаўкай, параўн. маг.ніхаліпа ’халепа, нянасце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́ЛАЎ ((Bellow) Сол) (н. 10.6.1915, г. Лашын, Канада),
амерыканскі пісьменнік. З сям’і эмігрантаў-яўрэяў з Расіі. Скончыў ун-т у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывід. і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культ. традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970; за ўсе Нац. прэміі ЗША 1953, 1964, 1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зб. апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975, Пулітцэраўская прэмія). Проза Белава філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная. Нобелеўская прэмія 1976.