matureren vi здава́ць экза́мен на атэста́т ста́ласці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Rifeprüfung f -, -en экза́мен на атэста́т ста́ласці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

GCE [ˌdʒi:si:ˈi:] n. (скар. ад General Certificate of Education) 1. атэста́т аб агу́льнай адука́цыі

2. экза́мен на атрыма́нне атэста́та аб агу́льнай адука́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bgangszeugnis n -ses, -se выпускно́е пасве́дчанне; атэста́т ста́ласці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Maturitä́tsprüfung f -, -en выпускны́ іспы́т [экза́мен], экза́мен на атэста́т ста́ласці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прадста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.

1. Паказаць, прад’явіць. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі. Крапіва.

2. Пазнаёміць з кім‑н., адрэкамендаваць. — Знаёмцеся, Валодзя, гэта Валя, — прадставіў .. [Арсен Вікенцьевіч] госцю. Новікаў.

3. Узбудзіць хадайніцтва аб узнагародзе або павышэнні ў чыне. — Напэўна, дырэкцыя прадстаўляе вас да ўзнагароды? — не ўцерпеў пісар. У гэтым запытанні настаўніку пачулася насмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апшы́т ’выгнанне’ (Гарэц.) адстаўка’ (Нас., Шпіл.), дрэнны атэстат’ (Нас.). Рус. абшит ’адстаўка’ з Пятроўскай эпохі з ням. Abschied, магчыма, праз польск. abszyt (Шанскі, 1, А, 23; Фасмер, 1, 58), укр. абшит. Ст.-польск. abszyt ’адстаўка’, abszytować ’адпраўляцца ў адстаўку’. Беларускае слова з польскай, на што ўказваюць словы апшитоваць, апшитованый, фіксуемыя Насовічам, якія не адзначаюцца ў рускай мове, але вядомыя польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Matr n -s уст., Matra f - экза́мен на атэста́т ста́ласці, мату́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВІ́ЦЕБСКАЯ МАРЫІ́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ.

Існавала ў Віцебску ў 1870—1917. Засн. на базе Марыінскай жаночай школы (з 1863). Утрымлівалася на сродкі грамадскіх арг-цый, органаў гар. самакіравання і дабрачынныя ахвяраванні. Прымалі пераважна дачок дваран, чыноўнікаў, святароў (у 1900 было 413 навучэнак). Тэрмін навучання 7 гадоў. Выкладаліся Закон Божы, рус. мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, матэматыка, фізіка, франц. і ням. мовы, дамаводства, чыстапісанне, рукадзелле, маляванне, спевы, танцы. Выпускніцы не мелі права на паступленне ва ун-т з-за скарочанага аб’ёму выкладання ў гімназіі дакладных і прыродазнаўчых навук. Той, хто жадаў, мог скончыць дадатковы 8-ы (педагагічны) клас (выкладалася педагогіка, методыка навучання ў пач. класах, праводзілася пед. практыка ў пач. школах) і атрымаць атэстат настаўніцы пач. класаў. Штогод гімназія выпускала 80 чал. За гады існавання падрыхтавана каля 3 тыс. вучаніц, у т. л. 1 тыс. настаўніц.

С.​В.​Сяліцкі.

т. 4, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАНАВО́Й (Васіль Сямёнавіч) (н. 16.1. 1934, Масква),

расійскі акцёр. Нар. артыст СССР (1985). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1957). Працуе ў т-ры імя Я.​Вахтангава. Акцёру ўласцівы прыгажосць і высакароднасць пластычнага малюнка ролі, рамант. пафас. Часта выконвае ролі ў амплуа «героя-палюбоўніка». Калаф («Прынцэса Турандот» К. Гоцы), Цэзар Актавіян («Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра), Казанова («Тры ўзросты Казановы» М. Цвятаевай). Зняўся ў кіна- і тэлефільмах: «Атэстат сталасці» (1954), «Пунсовыя ветразі» (1961), «Вайна і мір» (1966—67), «Ганна Карэніна» (1968), «Любоў Яравая» (1970), «Афіцэры» (1971), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Ганна і Камандор» (1976), «Дзіўная жанчына» (1978), «Пятроўка, 38» і «Агарова, 6» (1980) і інш. Ленінская прэмія 1980 за чытанне дыктарскага тэксту ў фільме-эпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). Аўтар успамінаў «Шчаслівыя сустрэчы» (2-е выд. 1986).

Літ.:

Войткевич Н.Р. Ступени творчества. Ставрополь, 1975.

т. 9, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)