ПАТЭ́НТНАЕ ПРА́ВА,

галіна заканадаўства, нормы якой рэгулююць маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя правы на стварэнне, прававую ахову і выкарыстанне вынаходстваў, карысных мадэлей і прамысл. узораў; састаўная частка заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці. Сістэма аховы правоў — выдача патэнта. У Рэспубліцы Беларусь гал. крыніцай П.п. з’яўляецца Закон «Аб патэнтах на вынаходствы і карысныя мадэлі» (1997).

т. 12, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ПАРТ, у ВМФ рапо́рт (польск. raport ад франц. rapport паведамленне),

1) вусны або пісьмовы даклад ваеннаслужачага начальніку па службовых пытаннях. У выглядзе Р. афармляюцца таксама заявы, прапановы і асабістыя просьбы ваеннаслужачых. Ва Узбр. сілах Беларусі і шэрагу інш. краін парадак аддання (падання) Р. вызначаецца Статутам унутранай службы.

2) Справаздача аб выкананні задання або абавязацельства.

т. 13, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шку́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які мае адносіны да шкуры (у 1 знач.), звязаны з апрацоўкай ці продажам шнур. Шкурныя абрэзкі.

2. Разм. Звязаны з клопатамі толькі пра асабістыя выгады, інтарэсы. [Шохан:] — Я думаў, Мудрык — Гамлет.. А ў яго шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асабі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць пэўнай асобе, якім карыстаецца гэта асоба. Асабістая ўласнасць, бібліятэка, зброя, думка. Асабісты вопыт. // Прызначаны для абслугі якой‑н. асобы. Асабістая ахова. Асабісты прадстаўнік. Асабісты сакратар. // Уласцівы пэўнай асобе. Асабісты недахоп. Асабістыя якасці, перажыванні.

2. Які датычыцца якой‑н. асобы, закранае яе інтарэсы. Асабістая крыўда. Асабістыя правы грамадзян. Асабістая патрэба. // Звязаны з прыватным, сямейным жыццём, з прыватнымі, сямейнымі адносінамі пэўнай асобы. Асабістае шчасце. / у знач. наз. асабі́стае, ‑ага, н. Гарманічнае спалучэнне асабістага з грамадскім. // Які накіраваны на пэўную асобу, закранае яе. Асабістая знявага. Асабісты вораг.

3. Які ажыццяўляецца пэўнай асобай, які зыходзіць ад пэўнай асобы. Асабісты прыклад. Асабістая прысутнасць, ініцыятыва, зацікаўленасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

surcharge2 [ˈsɜ:tʃɑ:dʒ] v.

1. (on) браць высо́кі пада́так (за што-н.); браць дадатко́вую пла́ту за асабі́стыя паслу́гі

2. перагружа́ць, перапаўня́ць;

Her heart was surcharged with grief. Яе сэрца было перапоўнена горам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аналі́тык

(гр. analytikos = які адносіцца да аналізу)

1) спецыяліст, які займаецца аналізам рэчываў;

2) перан. той, хто мае схільнасць аналізаваць падзеі навакольнага свету і свае асабістыя адчуванні і перажыванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБРО́СІМАЎ Пётр, разьбяр і цясляр канца 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Палаце разьбярскіх і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля, «новым пацешным двары цара» ў Аляксандравай Слабадзе. У 1682—83 кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая з арцеллю К.Міхайлава выконвала разная іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў, у 1686 — для царквы Пятра і Паўла ў Маскве. Выконваў асабістыя заказы цара і царыцы (крэслы, ківоты, шуфляды, шкатулкі, падносныя сталы).

т. 1, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІАРДА́Н (Jordanes, Jordanis),

остгоцкі гісторык 6 ст. Служыў у аланскага военачальніка, пазней, як мяркуюць, стаў епіскапам. Гал. праца І. «Пра паходжанне і дзеянні гетаў» (даведзена да 551) — важная крыніца па гісторыі готаў, Паўн. Прычарнамор’я і перыяду Вялікага перасялення народаў. Пераказаў падзеі, апісаныя гоцкім гісторыкам Касіядорам, выкарыстаў таксама эпас готаў, асабістыя назіранні. Праца мае каштоўныя звесткі з гісторыі інш. народаў і плямён, у т. л. стараж. славян.

т. 7, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўты́зм

(н.-лац. autismus, ад гр. autos = сам)

хваравіты стан псіхікі чалавека, які характарызуецца паглыбленнем у асабістыя ўнутраныя перажыванні і поўным адасабленнем ад знешняга свету.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Па́сквіль ’твор паклёпніцкага, зневажальнага характару’ (ТСБМ), ст.-бел. пашквіль (пашквилюсъ) ’тс’ (1580 г.) запазычана са ст.-польск. paszkwil, paszkwilus, якія праз ням. Pasquill са ст.-італ. pasquillo ’торс старажытнай скульптуры (відаць, Геркулеса), якую выканалі ў 1501 г. і паставілі на адной з вуліц у Рыме блізка ад дома жартаўніка Pasquino; на торс прыклейвалі розныя асабістыя памфлеты і часовыя іншасказы’ (Фасмер, 3, 211–212; Ин. сл. 16, 374; Голуб-Ліер, 361; Булыка, Лекс. запазыч., 163).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)