ВІ́СКІ (англ. whiskey, whisky),

моцны (40—50% спірту па аб’ёме) алкагольны напітак. Атрымліваюць перагонкай зброджанага сусла, прыгатаванага са збожжавай сыравіны. Віскі купажыруюць — змешваюць з дыстыляванай вадою, рэктыфікаваным спіртам, віном, экстрактамі пахучых рэчываў і інш.

т. 4, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖЫН (англ. gin),

ядлаўцовая гарэлка, моцны алкагольны напітак (каля 45 аб’ёмных працэнтаў спірту). Атрымліваюць перагонкай спіртавога настою сушаных ядлаўцовых ягад з дабаўленнем (у залежнасці ад маркі) розных прыпраў (апельсінавых скарынак, каранёў дзягілю і інш.).

т. 6, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віно́, -а́, мн. ві́ны, він і -аў, н.

Алкагольны напітак, прыгатаваны з ягад, садавіны.

Чырвонае в.

Вінаградныя віны.

Сталовае в.

|| памянш. вінцо́, -а́, н. (разм.).

|| прым. ві́нны, -ая, -ае.

В. пах.

В. склеп.

Вінныя ягады — сушаныя плады фігавага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

НАЛІ́ЎКА,

салодкі алкагольны напітак. Мае 18—20 аб’ёмных працэнтаў спірту, 28—40% цукру. Вырабляюць са спіртаваных фруктова-ягадных сокаў і настояў, свежых ці сушаных фруктаў, спірту-рэктыфікату, цукр. сіропу, лімоннай к-ты і змякчанай вады. Гл. таксама Лікёра-гарэлачныя вырабы.

т. 11, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

fikołek

м. разм. алкагольны кактэйль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГАРЭ́ЛКА,

моцны алкагольны напітак; сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (40—56 аб’ёмных %) са змякчанай вадой. Для прыгатавання гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актываваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі маюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і інш. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і да т.п.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЬЯ́К (па назве г. Каньяк),

моцны алкагольны напітак (40—60 аб’ёмных працэнтаў спірту), прыгатаваны з каньячнага спірту. Каньячны спірт атрымліваюць перагонкай сухіх (пераважна белых) вінаградных він і далейшай вытрымкай яго ў дубовых бочках. Пры вытрымцы каньячны спірт абагачаецца дубільнымі рэчывамі і набывае характэрныя для К. смак і колер.

т. 8, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віно́, ‑а; мн. віны, він; н.

Алкагольны напітак, прыгатаваны з ягад, садавіны. Вінаграднае віно. Сталовае віно.

•••

Сухое віно — віно, якое атрымліваецца ў працэсе браджэння вінаграднага сусла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

demon [ˈdi:mən] n. дэ́ман, д’я́бал, сатана́, чорт, нячы́сцік

the demon drink BrE, joc. алкаго́льны напо́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абсе́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Моцны алкагольны напітак, настоены на палыне, асіне ці іншых духмяных раслінах. Два хлопцы сядзяць, вістуючы, Далары кладуць на кон, Адзін аднаго частуючы Абсентам ды каньяком. Таўбін.

[Фр. absinthe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)