Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ух, выкл.
1. Выражае пачуццё захаплення, здзіўлення і пад. перад сілай, незвычайнасцю, велічынёй чаго‑н. Ух ты, прыгожа як! □ Кірыла глядзеў на.. [Гукала] ўжо без іроніі, без смеху, а з нейкім нават захапленнем: «Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць!»Шамякін.
2. Выражае пачуццё злосці або палёгкі, спакою і пад. [Параска:] — Ух, я б цябе тады разарвала! Дай хоць цяпер злосць спагнаць.Лобан.— Ух і цемра... Як у еўні.Хомчанка.
3. Ужываецца пры выражэнні пачуцця стомленасці і іншых адчуванняў. Ух, як стаміўся за дарогу! Ух, як горача.
4. Ужываецца пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dokładność
dokładnoś|ć
ж.
1. падрабязнасць; дэтальнасць; дэталёвасць;
2. стараннасць; акуратнасць;
3. дакладнасць;
z ~cią do 1 mm — з дакладнасцю да 1 мм
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nicety[ˈnaɪsəti]n.
1. то́нкасць, даліка́тнасць (у падыходзе, у пытанні і да т.п.)
2.звыч.pl. то́нкасці, дэта́лі;
We haven’t time to con si der all the niceties of the question. Мы не маем часу ўдавацца ва ўсе тонкасці справы.
3.fml дакла́днасць, акура́тнасць;
to a nicety як ма́е быць, як нале́жыць, як след; дакла́дна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
го́нар, ‑у, м.
1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу. Выдатная праца — справа гонару кожнага грамадзяніна. □ Пераступіць граніцу са сцягам вызвалення ў руках, ці ж гэта не радасць, не гонар?Пальчэўскі.Але нідзе, Нідзе, мой дружа верны, Не спляміў я Наш гонар баявы.Кірэенка.
2. Павага, слава. Гонар пераможцам. □ — Як відаць, вы [Максім] багаты чалавек, — адказала гаспадыня, — такая акуратнасць робіць вам гонар.Машара.
3. Перавялічанае ўяўленне пра сваю годнасць; фанабэрыстасць, пыха. «О, чортаў шляхціц! — падумаў Якаў. — Столькі ў цябе гонару, што невядома, з якога боку прыступіцца...».Чарнышэвіч.
•••
Дошка гонаругл. дошка.
Збіць гонаргл. збіць.
Мець гонаргл. мець.
Робіць гонаргл. рабіць.
У гонаркаго (высок.) — у знак павагі да каго‑н., ушанавання памяці аб кім‑н.
[Ад лац. honor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́явіцца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Наглядна праявіцца; паказацца (пра што‑н. скрытае). У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце.Кулакоўскі.//Разм. Паказаць сябе. Макар Лагун ужо не раз казаў Сцёпку, чаму ён не ў ячэйцы, .. і чаму не выявіўся нічым, як бязбожнік.Колас.// Выкрыцца, стаць відавочным. Выявіліся недахопы. Выявілася нястача грошай.
2.безас.(звычайнаўспалучэннісазлучнікам «што»). Аказацца на самай справе, у выніку чаго‑н. Ужо з першых крокаў выявілася, што такое заданне даць лягчэй, чым яго выканаць.Якімовіч.Калі праверылі людзей, то выявілася, што ўсе былі ў зборы.Мележ.Як выявілася, рыбакі паехалі ў сяло.Краўчанка.
3.Разм. Выпісацца адкуль‑н. Выявіцца з дамавой кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)