КРЫ́ЧАЎСКАЯ СУДНАВЕ́РФ Дзейнічала з 1785 у мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). Уладальнік — граф Р.А.Пацёмкін. Вырабляла байдаркі, лодкі, яхты, невял. ваен. судны з мясц. лесу. Працавала некалькі соцень чалавек. У склад суднаверфі ўваходзілі палатняна-парусінавая і канатная мануфактуры. Забяспечвала Херсонскае адміралцейства і Чарнаморскі ваенны флот рачнымі і марскімі суднамі, аснасткай, мачтавым і буд. лесам, парусінавымі палотнамі, канатамі і інш. З 1790 да пач. 19 ст. будаваліся толькі малыя судны для гандл. патрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫЯ СА́НДВІЧАВЫ АСТРАВЫ́ (South Sandwich Islands),
група вулканічных астравоў на Пд Атлантычнага ак., у Антарктыцы. Складаецца з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў і скал. Пл. каля 300 км². Выш. да 1372 м (г. Белінда на в-ве Монтаг’ю). Складзены ў асн. з маладых вулканічных парод: базальтаў, туфаў, попелу. Укрыты снегам і лёдам. Дзеючыя вулканы. Лежбішча цюленяў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй. Дж. Кука, памылкова былі прыняты за выступ вялізнай сушы і названы Зямлёй Сандвіча, у гонар першага лорда Адміралцейства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙЦМАН Хаім (27.11.1874, в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 9.11.1952),
палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, вучоны-хімік. Праф. біяхіміі. Выкладаў у Жэнеўскім (1901—04), Манчэстэрскім (1904—19) ун-тах, узначальваў хім. лабараторыю Брыт.адміралцейства (1916—19). У 1920—31, 1935—46 прэзідэнт сусв. сіянісцкай арг-цыі, у 1929—31 і 1935—46 — яўр. агенцтва для Палесціны. У 1948—52 першы прэзідэнт Ізраіля. Заснаваў яўр.ун-т у г. Іерусалім (1918), НДІ па тэарэт. і прыкладных прыродазнаўчых навуках у г. Рэховат (1949, прысвоена імя Вейцмана, з 1952 частка тэр. ін-та — мемарыяльны комплекс Вейцмана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НУС (Manus),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у архіпелагу Адміралцейства астравы. Тэр. дзяржавы Папуа—Новая Гвінея. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 36 тыс.чал. (1980). У цэнтры вострава горы, выш. да 719 м. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Вечназялёныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Гал.г. Ларэнгау.
Да арт.Манументальны жывапіс. Мікеланджэла. Сівіла Кумская. З размалёўкі столі Сіксцінскай капэлы. Паміж 1508—12. Рым. Ватыкан.Да арт.Манументальны жывапіс. К.Д.Гескі. Размалёўка скляпенняў трансепта ў інтэр’еры касцёла езуітаў у Нясвіжы. 18 ст.Да арт.Манументальны жывапіс. Фрэска ў інтэр’еры касцёла кармелітаў у Магілёве. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́СМАРКА АРХІПЕЛА́Г (Bismark Archipelago), Новая Брытанія,
група астравоў на З Ціхага ак., у Меланезіі, тэр. Папуа—Новай Гвінеі. Нас. 347 тыс. (1987). Пл. каля 50,5 тыс.км². Складаецца з 2 вял. а-воў Новая Брытанія і Новая Ірландыя, а-воў Адміралцейства і шэрагу дробных каралавых. Буйныя астравы гарыстыя (выш. да 2300 м), штат вулканаў, ёсць дзеючыя (Улавун). Частыя землетрасенні. Вільготныя трапічныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, бананаў, цукр. трыснягу. Рыбалоўства. Гал. горад — Рабаул (на в-ве Новая Брытанія). Адкрыты ў 1616 галандцамі В.Схаўтэнам і Я.Лемерам. Анексіраваны Германіяй (1884), падмандатная тэр. Аўстраліі (1920), захоплены Японіяй у 2-ю сусв. вайну; частка тэр. Новай Гвінеі, падмандатнай ААН да 1975. Названы ў гонар О.Бісмарка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́МНІ ПАЛА́Цу Санкт-Пецярбургу,
помнік рас. архітэктуры 18 ст. Пабудаваны ў 1754—62 арх. В.В.Растрэлі ў стылі барока. У плане мае форму магутнага карэ з унутраным дваром; фасады выходзяць на Няву, Адміралцейства і Дварцовую плошчу. Будынак грандыёзных памераў (больш за 1000 пакояў) з фасадамі рознага вырашэння, з выступамі-рызалітамі, акцэнтаваннем ступеньчатых вуглоў, зменлівым рытмам калон стварае ўражанне пластычнай моцы і ўрачыстасці. Пышнае аздабленне фасадаў падкрэслівае параднае прызначэнне будынка. Інтэр’еры З.п. неаднаразова перабудоўваліся. Пасля пажару 1837 фасады і парадныя залы аднавіў арх. В.П.Стасаў, унутр. памяшканні — арх. А.П.Брулоў. Быў рэзідэнцыяй расійскіх імператараў. У 1922 перададзены Эрмітажу.
Зімні палац у Санкт-Пецярбургу. Бакавы фасад. Арх. В.Растрэлі. 1754—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГЛА́МЕНТЫ ПЯТРА́ І,
заканадаўчыя акты Рас. дзяржавы 1-й чвэрці 18 ст. Вызначалі структуру і задачы устаноў, створаных у працэсе пераўтварэнняў, што праводзіліся ў гэты перыяд. Да іх адносяцца: ваен. статуты («Ваенны артыкул», 1716, «Статут воінскі сухапутны», 1716, «Марскі статут», 1720), «Генеральны рэгламент» для калегій (1720), «Духоўны рэгламент» для Сінода (1721), «Рэгламент Галоўнага магістрата» (1721), «Рэгламент Адміралцейства» (1722). Распрацоўваліся Пятром І сумесна з кіраўнікамі дзярж. устаноў і прадстаўнікамі саслоўяў (дваранства, купецтва, духавенства). Нормы, запазычаныя з зах.-еўрап. заканадаўстваў, дастасоўваліся да ўмоў Расіі. Садзейнічалі цэнтралізацыі дзярж. апарату, пераадоленню рэшткаў феад. сепаратызму, умацаванню арміі і флоту. Разам з тым служылі ўмацаванню эксплуатацыі прыгонных сялян і работных людзей, пашыралі правы і прывілеі пануючых саслоўяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫ́Н Феадосій Фёдаравіч (1751, С.-Пецярбург — 31.1.1825),
рускі скульптар; адзін з вядучых майстроў рус. класіцызму. Брат С.Ф.Шчадрына. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773). Пенсіянер АМ у Фларэнцыі і Рыме (з 1773), Парыжы (1775—85). З 1794 выкладчык, з 1818 рэктар Пецярб.АМ. Яго станковым творам уласцівы класічная яснасць вобразаў, вытанчанасць мадэліроўкі: «Эндыміён спіць» (1779), «Венера» (1794). Майстар манум.-дэкар. пластыкі: статуі і групы фантанаў Петрадварца «Персей» (1800), «Нява» (1804), «Сірэны» (1805); барэльеф «Нясенне крыжа» для Казанскага сабора (1807—11); скульпт. ўпрыгожанне Адміралцейства ў С.-Пецярбургу (фігуры на каланадзе цэнтр. вежы, 3 фігуры на атыку, 2 групы «Марскія німфы», 1812—13). Выканаў шэраг партрэтаў, у т. л. М.Паніна (1794), А.Нартава (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРА АРХІПЕЛА́Г (Alexander Archipelago),
каля зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, у Ціхім ак., частка тэр. ЗША, штат Аляска. Пл. 36,8 тыс.км². Каля 1100 а-воў і скал; найбольшыя а-вы: Баранава, Прынца Уэльска Прынца Уэльскага, Адміралцейства, Чычагова і інш. Рэльеф горны, са слядамі стараж. зледзяненняў. Выш. да 1432 м. Берагі стромкія, моцна расчлянёныя, часткова фіёрдавыя. Складзены з інтрузіўных і метамарфічных парод. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. ад -1,6 °C на Пн да 1,2 °C на Пд; ліп. адпаведна 12 °C і 14 °C. Ападкаў ад 2000 да 3000 мм за год. Да выш. 1000—1100 м хваёвыя лясы (сітхінская елка і інш.), якія змяняюцца альпійскімі лугамі. Рыбалоўства, зверагадоўля, лесараспрацоўкі. Нацыянальны парк Адміралці. Адкрыты ў 1741 рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належаў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЛЬ (галанд. spil, ням. Spille) у архітэктуры, вертыкальнае востраканцовае завяршэнне будынкаў у выглядзе моцна выцягнутых конуса ці піраміды. Часта ўвянчаны скульпт. ці разной выявай, сімвалічнай фігурай, сцягам, флюгерам і інш. У Зах. Еўропе пашыраны ў вежах гатычных збудаванняў, вядомы таксама ў архітэктуры Усходу, з 16 ст. — у Расіі (Ш. Адміралцейства ў С.-Пецярбургу). На Беларусі ў 16—17 ст. Ш. завяршалі замкавыя вежы, ратушы (Гродна, Магілёў), будынкі гасціных двароў (Віцебск), палацаў і сядзібных дамоў. З 18 ст. выкарыстоўваліся ў палацавым дойлідстве стыляў ракако і класіцызму (Гродзенскі Новы замак). Найб. пашыраны ў пабудовах стыляў псеўдарус. і несапраўднай готыкі (касцёл у в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.). У 1950-я г. Ш. завяршалі буйныя грамадскія і жылыя будынкі (жылы дом на вул. Камуністычнай у Мінску, будынак чыг. вакзала ў Брэсце).