адміралце́йства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адміралце́йства адміралце́йствы
Р. адміралце́йства адміралце́йстваў
Д. адміралце́йству адміралце́йствам
В. адміралце́йства адміралце́йствы
Т. адміралце́йствам адміралце́йствамі
М. адміралце́йстве адміралце́йствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адміралце́йства, -а, н.

1. Месца пабудовы, абсталявання і рамонту ваенных караблёў (уст.).

2. У царскай Расіі і Англіі: міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.

|| прым. адміралце́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адміралце́йства ср. адмиралте́йство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адміралце́йства, ‑а, н.

1. У царскай Расіі і ў Англіі — міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.

2. Уст. Раён порта, дзе размешчаны верфі, майстэрні і склады для пабудовы, рамонту і абсталявання ваенных караблёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА,

1) ранейшая назва тэрыторыі порта з верфямі, стапелямі, майстэрнямі, складамі, пад’язнымі шляхамі і інш. для рамонту і забеспячэння ваенных караблёў. У Расіі ў канцы 17 — пач. 19 ст. дзярж. адміралцействы былі ў Варонежы, Санкт-Пецярбургу (Галоўнае адміралцейства), Архангельску, Астрахані, Кранштаце, Севастопалі і Нікалаеве.

2) У Вялікабрытаніі вышэйшы орган кіравання ВМС, які адпавядае марскому мін-ву. Існаваў з 1690 як калегія з часовых членаў адміралцейства замест былога адзінаўладнага кіравання лорда вярхоўнага адмірала. З 1869 адміралцейства ўзначальвае першы лорд адміралцейства, ён жа марскі міністр, якому падначалены савет адміралцейства з вышэйшых марскіх афіцэраў.

3) Будынак у Санкт-Пецярбургу (кампазіцыйны цэнтр, да якога сыходзяцца тры гал. магістралі горада), выдатны твор архітэктуры рускага ампіру. Закладзены ў 1704 паводле задумы Пятра I як карабельная верф. Пазней перабудоўваўся рас. архітэктарамі І.​К.​Корабавым у 1727—38 і А.​Дз.​Захаравым у 1806—23. З 19 ст. тут размяшчаліся цэнтр. ўстановы Марскога мін-ва, пасля 1917 — установы ВМФ.

Да арт. Адміралцейства. Вежа Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу. 1806—23. Архітэктар А.​Дз.​Захараў.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Адміралцейства (орган кіравання) 1/117

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адміралцейства (назва тэр. порта) 1/117

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адміралцейства (арх. помнік, Ленінград) 1/117; 3/6; 4/525; 6/316

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

адміралце́йства

(ад адмірал)

1) міністэрства ваенна-марскога флоту ў Англіі;

2) цэнтр ваеннага караблебудавання ў царскай Расіі;

3) уст. тэрыторыя порту з верфямі, майстэрнямі і складамі для абслугоўвання ваенна-марскога флоту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Адміралце́йства. Запазычанне з рус. (Гіст. мовы, 2, 142), дзе неалагізм XVIII ст. (Шанскі, 1, А, 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)