АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА,

1) ранейшая назва тэрыторыі порта з верфямі, стапелямі, майстэрнямі, складамі, пад’язнымі шляхамі і інш. для рамонту і забеспячэння ваенных караблёў. У Расіі ў канцы 17 — пач. 19 ст. дзярж. адміралцействы былі ў Варонежы, Санкт-Пецярбургу (Галоўнае адміралцейства), Архангельску, Астрахані, Кранштаце, Севастопалі і Нікалаеве.

2) У Вялікабрытаніі вышэйшы орган кіравання ВМС, які адпавядае марскому мін-ву. Існаваў з 1690 як калегія з часовых членаў адміралцейства замест былога адзінаўладнага кіравання лорда вярхоўнага адмірала. З 1869 адміралцейства ўзначальвае першы лорд адміралцейства, ён жа марскі міністр, якому падначалены савет адміралцейства з вышэйшых марскіх афіцэраў.

3) Будынак у Санкт-Пецярбургу (кампазіцыйны цэнтр, да якога сыходзяцца тры гал. магістралі горада), выдатны твор архітэктуры рускага ампіру. Закладзены ў 1704 паводле задумы Пятра I як карабельная верф. Пазней перабудоўваўся рас. архітэктарамі І.​К.​Корабавым у 1727—38 і А.​Дз.​Захаравым у 1806—23. З 19 ст. тут размяшчаліся цэнтр. ўстановы Марскога мін-ва, пасля 1917 — установы ВМФ.

Да арт. Адміралцейства. Вежа Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу. 1806—23. Архітэктар А.​Дз.​Захараў.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Адміралцейства (орган кіравання) 1/117

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адміралцейства (назва тэр. порта) 1/117

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адміралцейства (арх. помнік, Ленінград) 1/117; 3/6; 4/525; 6/316

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА АСТРАВЫ́ (Admiralty Islands),

група вулканічных і каралавых астравоў на З Ціхага ак., у Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад Папуа—Новая Гвінея. Пл. 2072 км². Нас. 33,3 тыс. чал. (1978), папуасы. Выш. да 719 м. Найб. значны в-аў Манус (1,6 тыс. км²). Клімат трапічны, вільготны. Плантацыі какосавых пальмаў. Рыбалоўства. Гал. горад — Ларэнгау. Адкрыты ў 1527—29 ісп. мараплаўцам А.​Сааведра.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХА́РАЎ Андрыян Дзмітрыевіч (19.8.1761, С.-Пецярбург — 8.9.1811),

рускі архітэктар. Прадстаўнік ампіру.

Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1767—82) і ў Парыжы ў Ж.​Ф.​Шальгрэна (1782—86). З 1787 выкладаў у Пецярб. АМ (акад. з 1794, праф. з 1797). Аўтар праектаў перабудовы будынка АН, планіроўкі і забудовы Правіянцкага в-ва і Галернага порта на Васільеўскім в-ве ў Пецярбургу (усе пач. 19 ст.). Гал. яго твор — будынак Адміралцейства. Праектаваў і будаваў у інш. гарадах Расіі, стварыў тыпавыя праекты казённых будынкаў і цэркваў для губ. і пав. гарадоў падкрэслена манум. характару. Іл. гл. да арт. Адміралцейства.

Літ.:

Пилявский В.И., Лейбошиц Н.Я. Зодчий Захаров. Л., 1963.

т. 7, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЛВІЛ (Melville),

заліў мора Бафіна, каля зах. берагоў Грэнландыі. Шыр. каля ўвахода 300 км. Глыб. больш за 1000 м. Узбярэжжа з мацерыковымі ледавікамі, ад якіх утвараюцца айсбергі. Названы ў 1822 у гонар першага лорда Адміралцейства Вялікабрытаніі Мелвіла.

т. 10, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ДМІРАЛЦІ (Admiralty),

горны хрыбет у паўн.-зах. ч. Зямлі Вікторыі (Усх. Антарктыда). Даўж. больш за 100 км. Зах. адгор’і хрыбта дасягаюць мора Роса. Выш. да 4163 м. Складзены пераважна з дакембрыйскіх пясчанікаў, гліністых сланцаў і вапнякоў, месцамі перарваных інтрузіямі гранітаў. Парэзаны далінамі, запоўненымі ледавікамі. Адкрыты ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.​Роса, названы ім у гонар Брыт. адміралцейства.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́РАБАЎ Іван Кузьміч (1700 або 1701—1747),

рускі архітэктар. У 1718—27 як пенсіянер Пятра I вучыўся ў Бельгіі і Галандыі. У Пецярбургу перабудаваў у духу ранняга рус. барока будынак Адміралцейства, будаваў Партыкулярную верф на Фантанцы (пачата ў 1735, разабрана), магчыма, царкву Панцеляймона (1735—39). Удзельнічаў у складанні першага рус. арх. трактата-кодэкса. З 1741 працаваў у Маскве. Сярод яго вучняў С.​І.​Чавакінскі, А.​П.​Какорынаў, Дз.​В.​Ухтамскі і інш.

т. 8, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ЧАЎСКАЯ СУДНАВЕ́РФ Дзейнічала з 1785 у мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). Уладальнік — граф Р.​А.​Пацёмкін. Вырабляла байдаркі, лодкі, яхты, невял. ваен. судны з мясц. лесу. Працавала некалькі соцень чалавек. У склад суднаверфі ўваходзілі палатняна-парусінавая і канатная мануфактуры. Забяспечвала Херсонскае адміралцейства і Чарнаморскі ваенны флот рачнымі і марскімі суднамі, аснасткай, мачтавым і буд. лесам, парусінавымі палотнамі, канатамі і інш. З 1790 да пач. 19 ст. будаваліся толькі малыя судны для гандл. патрэб.

т. 8, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)