Ачну́цца (БРС, Яруш., Бяльк.), ’адгукнуцца, адазвацца; паказацца, праявіцца’ (Ян.), ачынуцца ’апынуцца, з’явіцца дзе-небудзь нечакана’ (Нас.), укр.очнутися ’апрытомнець, прачнуцца’, рус.очнуться (і очкнуться, гл. КСРНГ), польск.acknąć się ’прачнуцца’, славац.ocitnúť sa, чэш.oc(i)tnouti se ’апынуцца, аб’явіцца’. Звязана чаргаваннем галосных з ачуціцца; найбольш прымальная этымалогія Махэка, Studie, 41, згодна з якой з прасл.ot‑jъtnǫti se, што адпавядае літ.atjùsti, atjuntù ад jùsti, juntù ’адчуць’, параўн. Фасмер, 3, 179. Брукнер (374) польскую форму тлумачыць пазнейшай устаўкай к, што, відаць, адносіцца і да рус.дыял.очкнуться, очхнуться, бел.ачхнуцца, ачхнуць ’заехаць куды-небудзь, зайсці’ (Яўс.) і інш.
Падаць голас; адазвацца, адгукнуцца, адклікнуцца; аддацца рэхам. Мужчына падняўся за сталом, абапёрся на яго абедзвюма рукамі і чакаў, пакуль хто з прысутных абзавецца на яго пытанне.Галавач.У падпечку заспяваў певень. Недзе за сцяною следам за ім абазваўся другі.Чорны.Гукні на лес, то і лес абзавецца.Прыказка.// Даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адказаць на кліч, адгукнуцца; падаць голас, абазвацца; прагучаць у адказ на які-н. гук, удар; адбіцца.
Ледзь чутным трымценнем адазваліся ў вокнах шыбы.
Я крычаў, але ніхто не адазваўся.
2.аб кім-чым. Выказаць сваю думку, даць ацэнку каму-, чаму-н.
Добра а. аб новай кнізе.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабою якое-н. пачуццё, адчуванне і пад.; даць сябе адчуць, выявіцца.
Спрацаванасць адазвалася хваробай.
Звестка адазвалася моцным болем у сэрцы.
4.перан., на што і без дап. Аднесціся спачувальна да чаго-н.; адказаць якім-н. пачуццём на што-н.
А. на заклік.
А. на просьбу.
|| незак.адзыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
odezwać się
odezw|ać się
зак.
1. адазвацца, адклікнуцца; адгукнуцца;
on się jeszcze nie ~ał — ён яшчэ не адазваўся;
2.do kogoзвярнуцца да каго, загаварыць з кім
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адклі́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адказаць на чый‑н. зварот, кліч; адазвацца, адгукнуцца. Затрашчала галлё — пранёсся водгук. Толькі пташкі адклікнуліся!Гартны.// Падаць пра сябе вестку. Колькі ні пісалі, а ён [лётчык] не адклікнуўся.Дайліда.// Прагучаць у адказ; адазвацца адгалоскам. Горы адклікнуліся рэхам.
2. Выявіць пэўным чынам свае адносіны да чаго‑н. Горача адклікнуліся камуністы на ленінскі наказ.// Выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму‑н.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго‑н. (пра ўспаміны, пачуцці). Чыё можа сэрца адклікнуцца песняй, Дастойнай тваёй маладосці пачэснай?Глебка.— Ой, што ты робіш! — сказала.. [дзяўчына], і ў маім сэрцы адклікнуўся яе звонкі, нейкі гуллівы голас.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
náchteilig
1.
a
1) стра́тны, нявы́гадны, шко́дны
2) адмо́ўны
2.
adv
1) са стра́тай
2) адмо́ўна
sich ~ gégen [über] j-n, über etw. (A) äußern — адмо́ўна адгукну́цца аб кім-н., аб чым-н.
für j-n ~ sein — быць нявы́гадным каму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ад..., (атаксама ада... і ад’...), прыстаўка.
1. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: а) аддаленне ад каго‑, чаго‑н., напрыклад: адысці, адбегчы, адпаўзці, адляцець, адплысці; б) аддзяленне ад прадмета яго часткі або іншага прадмета, цесна з ім звязанага, напрыклад: адвязаць, адкусіць, адкруціць, адрэзаць, адчапіць; в) завяршэнне і спыненне дзеяння, часта з адценнем інтэнсіўнасці або стараннасцю дакладнасці, напрыклад: адгасціць, адгрымець; г) звернутасць дзеяння ў адказ на што‑н., напрыклад: адгукнуцца, аддзякаваць; д) пазбаўленне, вызваленне ад чаго‑н., вяртанне каго‑н. у ранейшы стан, напрыклад: адвучыць (ад дрэнных прывычак), адбіць (ахвоту), адкачаць (тапельца), адагрэцца; е) (зчасціцай ‑ся) ухіленне ад чаго‑н., напрыклад: адгаварыцца, адмовіцца (ад удзелу), адпісацца; ж) давядзенне працяглым дзеяннем да страты адчувальнасці, напрыклад: адлежаць (бакі), адседзець (нагу), адбіць (рукі).
2. Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў з абазначэннем паходжання, сувязі іх з чым‑н., напрыклад: аддзеяслоўны, адметны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)