Аба́пал ’з двух бакоў’, ст.-бел.обаполъ (Нас. гіст.), обополный ’узаемны, сумесны’ з 1553 (Булыка, Запазыч.), ст.-рус.обаполъ, ст.-польск.obopol, чэш.obopol, серб.-харв.obapol (XVI ст.) да прасл.*oba poly (Карскі 2-3, 74, 89). Гл. абое і пала.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скаваць.
2.перан.; узнач.прым. Пазбаўлены натуральнасці, свабоды, лёгкасці. Граноўская сумысля пасадзіла Надзейку поруч з Зорыным, а толькі паміж імі не клеілася гаворка, яны абое адчувалі сябе скаванымі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Хуткі, імклівы, парывісты. Імпэтны рух. □ Гэта быў дужа імпэтны скачок, Іван не ўстаяў на нагах, пісталет выпаў, і яны абое, чалавек і сабака, пакаціліся па зямлі.Быкаў.//перан. Палымяны, гарачы. Імпэтны настрой. Імпэтны працаўнік. Імпэтная маладосць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́ба або́два, род. або́двух; (о мужчине и женщине вместе, а также о живых существах, относящихся в белорусском языке к ср.)або́е, род. абаі́х ж.;
о́ба ма́льчика або́два хло́пчыкі;
о́ба окна́ або́два акны́;
о́ба, и брат, и сестра́, у́чатся в одно́м институ́теабо́е, і брат, і сястра́, ву́чацца ў адны́м інстыту́це;
о́ба ребёнкаабо́е дзе́ці;
◊
смотре́ть в о́ба а) глядзе́ць ва ўсе во́чы; б) (быть настороже) быць пі́льным.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◊ або́е рабо́е — ирон., погов. два сапога́ — па́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рабы́, ‑ая, ‑ое.
1. Не адной масці, пярэсты. Рабая свіння. □ Рабы .. [сабака] Пірат ляжыць побач са мною, выцягнуўшы да вогнішча дзве чыстыя лапы.Карамазаў.// Не аднаго колеру, пярэсты, з плямамі іншага колеру. Рабая посцілка. □ У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы.Танк.Справа на ўзгорку стаяў рабы ад ваеннай маскіроўкі будынак, глухі і пануры.Асіпенка.
2. З рабаціннем. Нос востры і ўвесь твар — адно рабацінне. Нават на руках рабацінне, — от да чаго [Лявон] быў рабы!Чарнышэвіч.Выглядаў .. [Верас] непрывабна: высокі, крыху сутулы, крыху рабы з воспы.Дамашэвіч./узнач.наз.рабы́, ‑ога, м.; раба́я, ‑ой, ж.Назаўтра на рэчку я не пайшоў. Не хацелася болей сустракацца з рабым.Якімовіч.
3. З рабаціннем, дробным хваляваннем (пра паверхню вады). Дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце.Адамчык.
•••
Абое рабоегл.абое.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любі́мчык, ‑а, м.
1.Памянш.-ласк.да любімец. Віктар стаў любімчыкам партызан. У яго былі закаханыя ўсе нашы дзяўчаты.Карпюк.
2.Разм. Той, хто карыстаецца чыёй‑н. любоўю, апякунствам. каму аддаюць перавагу на шкоду іншым. [Іра:] — Вось ён ваш сынок, ваш любімчык! Я даўно казала, што ён зганьбіць усіх нас. Божа мой! Які сорам!.. А ўсё вінаваты вы. Абое вы! Бацькі! Патуралі, няньчыліся...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)