хо́рамны, ‑ая, ‑ае.

Той, хто валодае хорамам, жыве ў хораме. Ты [князь] ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвялі́цца, цвялюся, цвелішся, цвеліцца; незак.

Дражніцца, жартаваць. «А можа гэта.. [Зоська] цвеліцца з маладым хлопцам».., — думаў часамі Галляш. Чорны. — Ого, якая ты скорая! Ужо і дайце ёй! Паскачы раней, а [тады] я табе дам, — цвяліўся той. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сля, ‑і, м.

Тое, што і цясляр. Кладуць вянкі духмяных зрубаў цеслі, Вянкі падмуркаў новых — муляры. Аўрамчык. Складалі той дом, Як вясёлую песню, Для мілай сваёй дзетвары Майстры залатыя: Адменныя цеслі, Тынкоўшчыкі і муляры. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прак: ад траку веку ’здаўна, спрадвечна’ (ТСБМ, Ян.), про‑ кувеку ’спрадвеку’ (круп., Сл. ПЗБ), пракавётны ’вельмі стары, векавечны’ (ТСБМ, Некр., Мат. Гом., Ян.), пракаветаускі ’спрадвечны’ (светлаг., SOr, 39, 356), пракаваны ’тс’ (бяроз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. прокь ’астатак, рэшта’; параўн. укр. прік ’рэшта’, рус. прок ’перад; продкі; будучае; карысць, запас’; дыял. папрок ’на будучы год’; прочий ’іншы’, прочны ’моцны’, ст.-рус. прокь ’рэшта’, вьпрокь ’назаўсёды’, ст.-польск. prokny ’кожны’, польск. oprócz ’акрамя’, ст.-чэш. prokni ’кожны’, ст.-слав. прокъ ’рэшта’. Прасл. *proкь утворана ад прыназоўніка *pro‑ (гл. пра-) шляхам пашырэння з дапамогай элемента ‑ко‑ (параўн. пёрак), як у лац. гесіргосштой, які накіраваны наперад і назад’ (*гесо‑ 4’ proco‑), ст.-лац. procum ’знянацку, той жа час’. Першапачатковая форма ўзнаўляецца як *prokosтой, хто (што) знаходзіцца наперадзе’ (гл. Фасмер, 3, 373; там жа і інш. літ-pa). Зыходзячы з формы *proкь, зыходнай для бел. слова трэба прызнаць форму прыметніка: пракавечны (ад *прокавечпы з прок і век), адкуль быў выабстрагаваны назоўнік прах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фармалі́ст

(фр. formaliste, ад лац. formalis = які датычыцца формы)

1) той, хто фармальна ставіцца да чаго-н. са шкодай для справы;

2) паслядоўнік фармалізму 2.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Ахамо́лак ’жмут сена’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.), агамолак ’вялікі кусок хлеба ці чаго іншага’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да гамола, гамолка ’камяк’, х на месцы г, магчыма, пад уплывам хамлак ’жмут сена, саломы’, вядомага на той жа тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́нґрынтой, хто кастрыруе’ (Сцяц.), вэ́нґер ’канавал’ (Шатал.). Вэ́нґрын ’канавал’, бясспрэчна, паходзіць ад этнічнай назвы венграў. Параўн. слав. *valachъ ’валах, румын; канавал; конь’. Аб сувязі падобных назваў (для канавала) з этнічнымі гл. Брукнер, 600; Махэк₂, 675. Параўн. яшчэ вэ́нгра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухля́к (puchläk) ’тоўсты, пухлы чалавек’ (Варл.), ’той, хто мае наліты ад нездароўя твар’ (Нас.), ’азызлы чалавек’ (ТС, ельск., рэч., Мат. Гом.), ’падасінавік’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), ’падбярозавік’ (шчуч., Нар. лекс.). Да пухлы ’надуты’, што характарызуе знешні выгляд асобы або прадмета.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адплаці́ць, адпла́чваць

1. (аддзячыць) verglten* vt;

2. (адпомсціць) sich revanchieren [-vã´ʃi:-]; himzahlen vt, Rche nhmen*;

адплаці́ць каму-н за паслугу mit j-m brechnen, inen Ggendienst listen, sich revancheren;

адплаці́ць той жа мане́тай mit glicher Münze himzahlen;

адплаці́ць тым жа Gliches mit Glichem verglten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АЎТАРЫТА́РНАЙ АСО́БЫ КАНЦЭ́ПЦЫЯ,

сукупнасць тэарэтычных уяўленняў пра тып асобы, уласцівы таталітарным рэжымам. Яму характэрныя агрэсіўнасць і прага ўлады, нянавісць да інтэлігенцыі і прадстаўнікоў інш. этнічных груп, кансерватыўнасць і стэрэатыпнасць мыслення, канфармізм; сляпое падпарадкаванне аўтарытэту групы, дзяржавы, харызматычнага лідэра, асабліва заснаванаму на сіле і насіллі, спалучаецца ў ім з нянавісцю да ўсіх апанентаў і аўтсайдэраў. Паняцце ўведзена Э.Фромам, які даследаваў псіхал. падставы для распаўсюджвання нацысцкай ідэалогіі. Паглыбленне чалавека ў аўтарытарызм Фром разглядаў як адзін з асн. механізмаў «уцёкаў ад свабоды». Імкнучыся пераадолець пачуццё бяссілля, аўтарытарная асоба адмаўляецца ад незалежнасці, імкнецца зліцца з чым-небудзь больш моцным, здольным кампенсаваць недахоп упэўненасці ў сабе. Такі чалавек захапляецца ўладай і хоча падпарадкоўвацца, і ў той жа час сам імкнецца быць уладай, каб іншыя падпарадкоўваліся яму. Гэтая супярэчлівасць вядзе яго да супраціўлення ўладзе, нават той, якая дзейнічае ў яго інтарэсах, але ўяўляецца яму недастаткова моцнай. Барацьбу аўтарытарнай асобы супраць улады Фром лічыў бравадай бунтаўшчыка. У калект. працы Т.Адорна, Э.Фрэнкель-Бруксвік, Д.Левінсана і Р.Санфарда «Аўтарытарная асоба» (1950) зроблена спроба эмпірычнага абгрунтавання аўтарытарнай асобы канцэпцыі, распрацавана ф-шкала (шкала фашызму) для вымярэння аўтарытарнай асобы. Ідэі гэтай канцэпцыі далей развіты ў працах тэарэтыкаў франкфурцкай школы М.Хоркхаймера, Г.Маркузе, у аднамернага чалавека канцэпцыі.

Літ.:

Адорно Т. Типы и синдромы: Методол. подход: Пер. с англ. // Социол. исслед. 1993. № 3;

Фромм Э. Бегство от свободы: Пер. с англ. М., 1990.

А.В.Рубанаў.

т. 2, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)