цэме́нт

(лац. caementum = друз)

1) мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой аднародную масу, якая з цягам часу пераходзіць у каменепадобны стан; ужываецца ў вытворчасці бетону і будаўнічых раствораў;

2) анат. касцявая тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба;

3) перан. тое, што злучае, аб’ядноўвае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хмель, хмелю, м.

1. Павойная расліна сямейства тутавых, некаторыя віды якой выкарыстоўваюцца ў піваварэнні. Дзве альтанкі хаваліся ў зеляніне дзікага вінаграду і хмелю. Васілевіч.

2. зб. Суквецце гэтай расліны ў выглядзе шышак, насенне яе. [Дзядзька:] — Ён [дзед Хвядос] ужо за Нёманам хмель збірае... Бажко.

3. Хмельны напітак. [Андрэй:] З дзён маладых я хмелю не ўжываю. Клімковіч.

4. Стан ап’янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі. Міхась быў чалавек вясёлы. А яшчэ быў весялейшы, як хмель пачынаў туманіць яго лахматую галаву. Колас. Бяседа ўжо ўвайшла ў тую каляіну, калі хмель развязвае языкі нават маўклівым людзям. Сабаленка. // перан. Стан пад’ёму, узбуджанасці, выкліканы чым‑н. Калі ж іх [грошай] не стала, Пад хмелем азарту Паклаў Фенька Рваны гадзіннік на карту. Арочка.

•••

Пад хмелем (пад хмяльком) — у стане лёгкага ап’янення. — А гэта?.. — зноў выкрыквае Клаўдзя пад хмелем. — Помніш, як спектакль у Рудні ставілі? Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невменя́емость по́ўная адсу́тнасць па́мяці; (беспамятство) непрыто́мнасць, -ці ж., бессвядо́масць, -ці ж.;

в состоя́нии невменя́емости у ста́не по́ўнай адсу́тнасці па́мяці; (в беспамятстве) у (ста́не) непрыто́мнасці, у (ста́не) бессвядо́масці;

эксперти́за установи́ла невменя́емость обвиня́емого эксперты́за ўстанаві́ла по́ўную адсу́тнасць па́мяці (стан бессвядо́масці) у абвінава́чанага;

он де́йствовал в состоя́нии невменя́емости ён дзе́йнічаў у (ста́не) непрыто́мнасці (бессвядо́масці);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРЫБЫ́ (Mycota),

група гетэратрофных бесхларафільных арганізмаў, разнастайных паводле будовы, памераў і спосабу жыцця; адно з царстваў жывой прыроды. Спалучаюць прыкметы раслін (нерухомасць, верхавінкавы тып росту, наяўнасць клетачных сценак і інш.) і жывёл (гетэратрофны тып абмену, наяўнасць хіціну, утварэнне мачавіны і глікагену і інш.). Маюць асобы цыкл развіцця (змена ядзерных фаз, дыкарыятычны стан, разнаякаснасць ядзер у межах адной клеткі — гетэракарыёз і інш.). Раней грыбы адносілі да ніжэйшых раслін. Вядома больш за 100 тыс. відаў грыбоў, пашыраных па ўсім зямным шары. Падзяляюцца на 3 аддзелы: ааміцэты, слізевікі і сапраўдныя грыбы. Сярод апошніх вылучаюць аскаміцэты, базідыяльныя грыбы, зігаміцэты, недасканалыя грыбы, хітрыдыяміцэты.

Вегетатыўнае цела большасці грыбоў уяўляе сабой міцэлій (грыбніцу), які складаецца з адна- ці шматклетачных разгалінаваных тонкіх ніцей — гіфаў, што ў працэсе развіцця ўтвараюць строму або пладовыя целы рознай марфалогіі. Арганізмы ніжэйшых грыбоў (слізевікі, хітрыдыяміцэты) прадстаўлены голымі плазмодыямі. У жыццёвым цыкле грыбоў магчымы розныя стадыі развіцця (плеямарфізм). Аднаклетачны стан назіраецца ў перыяд размнажэння грыбоў (напр., у спор). Грыбы размнажаюцца вегетатыўным, бясполым і палавым спосабамі. У аснову вызначэння сістэматычнага стану грыбоў пакладзены асаблівасці будовы грыбнога цела, палавога і бясполага споранашэння і формы пладовых цел. Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца кавалкамі міцэлію (шапкавыя грыбы), пачкаваннем (дрожджы), асобнымі клеткамі — аідыямі (галасумчатыя), гемамі і хламідаспорамі (галаўнёвыя грыбы), бясполае — з дапамогай спор, што ўтвараюцца на асобных клетках міцэлію. Споры могуць фарміравацца эндагенна, унутры шарападобна пукатых канцоў гіфаў (спарангіяспоры, зааспоры; у ніжэйшых грыбоў) або экзагенна (канідыяспоры; у вышэйшых і некат. ніжэйшых грыбоў). Для палавога размнажэння ўласціва зліццё аднолькавых або розных паводле памераў гамет (у ніжэйшых грыбоў), яйцаклеткі і сперматазоіда (у ааміцэтаў), вегетатыўных клетак з аднолькавымі або рознымі палавымі знакамі (у зігаміцэтаў), антэрыдыю і архікарпа з утварэннем сумкі (у аскаміцэтаў) або шляхам саматагаміі з утварэннем базідый (у базідыяміцэтаў). Утварэнню сумак і базідый звычайна папярэднічае развіццё на міцэліі пладовых цел — спец. спараносных органаў. У аскаміцэтаў гэта клейстатэцый, перытэцый, апатэцый і інш., у базідыяльных грыбоў распасцёртыя, палачка-, куста-, шара-, зоркападобныя і інш. пладовыя целы.

У прыродна-кліматычных зонах Беларусі трапляюцца прадстаўнікі ўсіх сістэматычных груп грыбоў, якія спецыялізаваны да розных экалагічных умоў існавання. Напр., агарыкальныя, афілафаральныя, гастэраміцэты і інш. сапрабіёнты развіваюцца ў лясах на гнілой драўніне, лясным подсціле, плесневыя грыбы — на прадуктах харчавання, кармах жывёл. Мучніста-расяныя грыбы, іржаўныя, перанаспоравыя, хітрыдыевыя, гельмінтаспорый, фузарый, фітафтора, макраспорый, склератынія і інш. групы фітапатагенных грыбоў паразітуюць на збожжавых, агароднінных, пладова-ягадных культурах. Вядома больш за 200 відаў ядомых грыбоў і каля 40 відаў ядавітых грыбоў. Грыбы мінералізуюць раслінныя рэшткі ў глебе, патагенныя грыбы выклікаюць хваробы раслін, жывёл і чалавека. Грыбы — актыўныя накапляльнікі радыенуклідаў. Многія віды плесневых грыбоў выкарыстоўваюць у мікрабіял. прам-сці для атрымання вітамінаў, антыбіётыкаў, ферментаў, стэроідных гармонаў, дрожджы — у хлебапячэнні, піваварэнні, вінаробстве. Шэраг відаў грыбоў культывуюць (шампіньёны, вешанкі, труфелі). Вывучае грыбы мікалогія.

Літ.:

Беккер З.Э. Физиология грибов и их практическое использование. М., 1963;

Эволюция и систематика грибов: Теорет. и прикладные аспекты. Л., 1984;

Сержанина Г.И., Змитрович И.И. Микромицеты: Иллюстрир. пособие для биологов. Мн., 1978.

В.​В.​Карпук.

Да арт. Грыбы: 1 — сыраежка страўная; 2 — баравік; 3 — падасінавік; 4 — страчок звычайны; 5 — мухамор шэры; 6 — фамітопсіс акаймаваны.

т. 5, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абво́раны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абво́раны абво́раная абво́ранае абво́раныя
Р. абво́ранага абво́ранай
абво́ранае
абво́ранага абво́раных
Д. абво́ранаму абво́ранай абво́ранаму абво́раным
В. абво́раны
абво́ранага
абво́раную абво́ранае абво́раныя
Т. абво́раным абво́ранай
абво́ранаю
абво́раным абво́ранымі
М. абво́раным абво́ранай абво́раным абво́раных

Кароткая форма: абво́рана.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абе́ганы

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абе́ганы абе́ганая абе́ганае абе́ганыя
Р. абе́ганага абе́ганай
абе́ганае
абе́ганага абе́ганых
Д. абе́ганаму абе́ганай абе́ганаму абе́ганым
В. абе́ганы
абе́ганага
абе́ганую абе́ганае абе́ганыя
абе́ганых
Т. абе́ганым абе́ганай
абе́ганаю
абе́ганым абе́ганымі
М. абе́ганым абе́ганай абе́ганым абе́ганых

Кароткая форма: абе́гана.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адгаліно́ваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адгаліно́ваны адгаліно́ваная адгаліно́ванае адгаліно́ваныя
Р. адгаліно́ванага адгаліно́ванай
адгаліно́ванае
адгаліно́ванага адгаліно́ваных
Д. адгаліно́ванаму адгаліно́ванай адгаліно́ванаму адгаліно́ваным
В. адгаліно́ваны адгаліно́ваную адгаліно́ванае адгаліно́ваныя
Т. адгаліно́ваным адгаліно́ванай
адгаліно́ванаю
адгаліно́ваным адгаліно́ванымі
М. адгаліно́ваным адгаліно́ванай адгаліно́ваным адгаліно́ваных

Іншыя варыянты: адгалінава́ны.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адмабілізо́ваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адмабілізо́ваны адмабілізо́ваная адмабілізо́ванае адмабілізо́ваныя
Р. адмабілізо́ванага адмабілізо́ванай
адмабілізо́ванае
адмабілізо́ванага адмабілізо́ваных
Д. адмабілізо́ванаму адмабілізо́ванай адмабілізо́ванаму адмабілізо́ваным
В. адмабілізо́ваны
адмабілізо́ванага
адмабілізо́ваную адмабілізо́ванае адмабілізо́ваныя
Т. адмабілізо́ваным адмабілізо́ванай
адмабілізо́ванаю
адмабілізо́ваным адмабілізо́ванымі
М. адмабілізо́ваным адмабілізо́ванай адмабілізо́ваным адмабілізо́ваных

Іншыя варыянты: адмабілізава́ны.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адмацо́ваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адмацо́ваны адмацо́ваная адмацо́ванае адмацо́ваныя
Р. адмацо́ванага адмацо́ванай
адмацо́ванае
адмацо́ванага адмацо́ваных
Д. адмацо́ванаму адмацо́ванай адмацо́ванаму адмацо́ваным
В. адмацо́ваны адмацо́ваную адмацо́ванае адмацо́ваныя
Т. адмацо́ваным адмацо́ванай
адмацо́ванаю
адмацо́ваным адмацо́ванымі
М. адмацо́ваным адмацо́ванай адмацо́ваным адмацо́ваных

Іншыя варыянты: адмацава́ны.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адпачыва́ючы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адпачыва́ючы адпачыва́ючая адпачыва́ючае адпачыва́ючыя
Р. адпачыва́ючага адпачыва́ючай
адпачыва́ючае
адпачыва́ючага адпачыва́ючых
Д. адпачыва́ючаму адпачыва́ючай адпачыва́ючаму адпачыва́ючым
В. адпачыва́ючы
адпачыва́ючага
адпачыва́ючую адпачыва́ючае адпачыва́ючыя
адпачыва́ючых
Т. адпачыва́ючым адпачыва́ючай
адпачыва́ючаю
адпачыва́ючым адпачыва́ючымі
М. адпачыва́ючым адпачыва́ючай адпачыва́ючым адпачыва́ючых

Крыніцы: sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)