галіна паліўнай прамысловасці па здабычы і перапрацоўцы гаручых сланцаў. Уключае атрыманне газу і паліва на быт. і энергет. мэты. Прадукцыя С.п. ідзе таксама на выраб бітуму, ядахімікатаў, талуолу, фарбавальнікаў, сінт.мед. прэпаратаў; попел і шлак выкарыстоўваюць пры вырабе цэменту, сілікатнай і сланцавай цэглы, тэрмаблокаў, пенабетону, аглапарыту, дрэнажных труб і інш.
Узнікла ў 1-й пал. 19 ст. (упершыню ў 1835 у мяст. Аўтун, Францыя; першы сланцахім камбінат пабудаваны ў 1865 у Аўстраліі). У Расіі выкарыстанне сланцаў пачалося ў 1916 для забеспячэння палівам Петраграда. Сярод краін свету С.п. найб. развіта ў Эстоніі (у 1997 здабыта 14,4 млн.т сланцаў). У многіх краінах не развіваецца ў сувязі з выкарыстаннем больш эфектыўных відаў паліва. Патэнцыяльныя запасы гаручых сланцаў у свеце — 450,4 трлн. т, з іх у ЗША — 431, Бразіліі — 16, Расіі — 2 трлн. т; Канадзе — 410, Італіі — 96, Эстоніі — 18,4, Швецыі — 16 млрд.т. Значныя іх запасы ў Германіі. Францыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Кітаі.
На Беларусі гаручыя сланцы ўтвараюць буйны сланцаносны раён у межах Прыпяцкага прагіну пл. 20 тыс.км². Прагнозныя запасы — 11 млрд.т. Найб. разведаныя Любанскае радовішча гаручых сланцаў і Тураўскае радовішча гаручых сланцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРТАВА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая вырабляе этылавы спірт-сырэц і спірт-рэктыфікат з харчовай сыравіны (збожжа, бульбы, мелесу). Асн. спажыўцы этылавага спірту — харч.прам-сць, медыцына, радыёэлектроніка.
На Беларусі ў 19 ст. С.п. займала вядучае месца ў структуры харч. прам-сці. У 1890 у 5 бел. губернях налічвалася 376 спіртзаводаў (вінакурняў). У 1913 працавала 568 спіртавых і рэктыфікацыйных з-даў, на якіх было занята 4,5 тыс. рабочых і выпрацавана 3,7 млн. дэкалітраў спірту. Большасць спіртзаводаў была сканцэнтравана ў сярэдняй паласе, дзе размяшчаліся асн. пасевы бульбы. У 1940 працавала 137 спіртзаводаў, выраблена 7,6 млн. дэкалітраў спірту. Буйнейшымі прадпрыемствамі былі Урэцкі, Багушэўскі, Дземяхоўскі спіртзаводы. У пасляваен. гады колькасць прадпрыемстваў С.п. скарачалася ў сувязі з недастатковасцю сыравіннай базы. У 2000 працавалі 74 прадпрыемствы, у т. л. спецыялізаваныя па вырабе спірту-сырцу (Івацэвіцкі, Бераставіцкі, Бярэзінскі, Хатаўскі, Каўгарскі спіртзаводы), па вырабе спірту-рэктыфікату (Бродніцкі крухмальны з-д, Варанчанскі, Міёрскі, Парэцкі, Урэцкі спіртзаводы). Вытв-сць спірту склала 6,1 млн. (1960), 7,2 млн. (1990) і 10,4 млн. дэкалітраў (2000).
У свеце С.п. найб. развіта ў ЗША, Германіі, Францыі, Канадзе, Вялікабрытаніі. Расіі, Бразіліі, Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫКО́ЎКАў касманаўтыцы,
збліжэнне і механічнае злучэнне на арбіце або траекторыі палёту 2 ці больш касмічных апаратаў (КА) ці іх асобных частак.
Мэта С. — злучэнне касм. карабля (КК) з арбітальнай станцыяй для дастаўкі экіпажа, грузу і паліва, КК паміж сабой ці з ракетнай ступенню для выканання сумеснага палёту, зборка буйнагабарытных арбітальных станцый ці міжпланетных караблёў з асобных модуляў і інш. Выконваецца аўтаматычна ці з выкарыстаннем касманаўтамі сродкаў кіравання. Мех. злучэнне пры С. праводзіцца пры дапамозе стыковачных агрэгатаў, устаноўленых на КА, якія забяспечваюць першапачатковую счэпку, паглынанне энергіі сутыкнення, выраўноўванне КА, іх сцягванне да стварэння жорсткага злучэння. Пры зборцы буйнагабарытных канструкцый злучэнне КА ці модуляў можа выконвацца таксама з выкарыстаннем маніпулятараў. Першая ручная С. праведзена 16.3.1966 (С. касм. карабля «Джэміні-8» з ракетай «Аджэна», ЗША), аўтаматычная —30.10.1967 (С. ШСЗ «Космас-186» і «Космас-188», СССР). Метадам С. разнастайных блокаў праводзіцца зборка Міжнар.касм. станцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНЕСІ́ (Tennessee),
штат на ПдЗША. Пл. 109,4 тыс.км². Нас. 5483,5 тыс.чал. (2000). Адм. ц. — г.Нашвіл. Вял. гарады і прамысл. цэнтры — Мемфіс, Ноксвіл, Чатануга. Усх.ч. штата займаюць Апалачскія горы, на З — нізіна р. Місісіпі, паміж імі ўзгорыстае плато Камберленд. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. каля 4 °C, ліп. каля 25 °C. Ападкаў 1100—1200 мм за год. Гал. рэкі Тэнесі і Камберленд. На схілах гор — лісцевыя лясы (дуб, гікоры, цёмная таполя і інш.). Нац. парк Грэйт-Смокі-Маўнтынс Індустр.-агр. штат. У даліне р. Тэнесі комплекс электрастанцый (ГЭС, ЦЭС і АЭС). Вядучыя галіны прам-сці: хім. (вытв-сць угнаенняў, карбіду кальцыю, азотных злучэнняў, штучных валокнаў, выбуховых рэчываў і інш.), атамная. каляровая металургія, маш.-буд. (эл./v-abbr>-тэхн./v-abbr>, с.-г. машыны, аўтамабілі), дрэваапр., тэкст., харч., паліграф. і інш. У горназдабыўной прам-сці — здабыча кам. вугалю, фасфарытаў, цынку, медзі, мармуру. З галін сельскай гаспадаркі найб. развіта жывёлагадоўля, асабліва буйн. раг. жывёлы і свіней Гал. таварныя культуры — тытунь і соя, вырошчваюць таксама кукурузу, пшаніцу, бавоўнік, кармавыя травы. Садоўніцтва Турызм. Транспарт аўтамаб., чыгуначны. Суднаходства па рэках Місісіпі і Тэнесі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАДЗІ́ЛЬНІК,
збудаванне ці апарат для ахалоджвання, замарожвання і захоўвання біял. аб’ектаў, мед. прэпаратаў, харч. ці інш. скорапсавальных прадуктаў пры т-рах, ніжэйшых за т-ру навакольнага асяроддзя. Ахалоджванне ажыццяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.
Адрозніваюць Х. хатнія і прамысловыя. Хатні (бытавы) — шафа (2- і 3-секцыйная) для кароткачасовага захоўвання (да некалькіх сутак) ахалоджаных і працяглага (да 12 месяцаў) замарожаных харч. прадуктаў, а таксама для атрымання лёду. Бываюць кампрэсійныя (холадагент — хладон-12; гл.Хладоны), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэл. (дзеянне ахаладжальных прыстасаванняў заснавана на Пельцье з’яве). У параўнанні з кампрэсійнымі абсарбцыйныя Х. бясшумныя, больш надзейныя ў эксплуатацыі. але расходуюць больш электраэнергіі. Бытавыя (кампрэсійныя) Х. з’явіліся ў ЗША (1910). Прамысловыя Х. бываюць вытв. (уваходзяць у склад харч. прадпрыемства, напр., мясакамбіната, малочнага з-да) і размеркавальныя (для захоўвання харч. прадуктаў на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання). У камерах Х. т-ра каля 0 °C, для замарожвання -18 — -23 °C, для захоўвання прадуктаў да -18 °C (гл.Ахаладжэнне, Замарожванне харчовых прадуктаў).
На Беларусі Х. вырабляюцца на Мінскім заводзе халадзільнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЙЛ (Hoyle) Фрэд (24.6.1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20.8.2001),
англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1957), Каралеўскага астр.т-ва (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны чл.Нац.АНЗША (1969). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Ін-та тэарэт. астраноміі). З 1975 у Кардыфскім ун-це. Навук. працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пач. стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асн. працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж.Бэрбіджамі, У.А.Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навук. і навук.-папулярных кніг, навук.-фантастычных раманаў. Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Astronomical origins of life: Steps towards panspermia. Boston, 1999 (разам з Н.Ч.Вікрамасінгхам);
Рус.пер. — Нейтринные процессы и образование пар в массивных звездах и Сверхновых. М., 1967 (разам з У.Фаўлерам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫ́ЗМ,
1) у сучаснай паліталогіі агульная назва розных паліт. плыней, якія ў паліт. спектры сваёй краіны займаюць прамежкавае становішча паміж «левымі» і «правымі». У залежнасці ад паліт. сітуацыі цэнтрысты ўтвараюць блокі з «правымі» або «левымі», утвараючы права- ці левацэнтрысцкую большасць у парламенце. У парламенцкіх дзяржавах на аснове гэтай большасці фарміруюцца і адпаведныя ўрады. Часам моцны «цэнтр» здольны праводзіць самаст. палітыку і ўтвараць уласныя ўрады.
2) У міжнар. рабочым руху прамежкавая плынь паміж рэв.марксізмам і правым апартунізмам. Узнік у пач. 20 ст. ў ходзе барацьбы паміж рэв. марксізмам і рэвізіянізмам у партыях інтэрнацыянала 2-га. Цэнтрысты імкнуліся захаваць адзінства рабочага руху шляхам згладжвання супярэчнасцей паміж імі. Асн. кірунак Ц. ў міжнар. рабочым руху — каўцкіянства (гл.Каўцкі К.). У 1-ю сусв. вайну цэнтрысты, разам з інтэрнацыяналістамі, асуджалі як несумяшчальную з прынцыпамі пралет.інтэрнацыяналізму падтрымку лідэрамі асн. партый Інтэрнацыянала 2-га ваен. намаганняў урадаў сваіх краін, але адмаўляліся парваць з імі. За такую «палавінчатасць» іх крытыкавалі У.І.Ленін і яго прыхільнікі, з якімі цэнтрысты ў 1915—19 знаходзіліся ў складзе т.зв. Цымервальдскага аб’яднання (гл.Цымервальдская канферэнцыя). У 1921 цэнтрысты многіх еўрап. краін і ЗША утварылі «Інтэрнацыянал 2 1/2».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАЛАВЕ́ЧЫХ АДНО́СІН» ТЭО́РЫЯ,
канцэпцыя кіравання ў арганізацыях (найперш прамысловых), якая грунтуецца на маральна-псіхал. фактарах стымулявання работніка і павышэння прадукцыйнасці працы. Сфарміравалася як альтэрнатыва тэйларызму ў выніку сац. эксперыменту, праведзенага ў 1927—32 на з-дах кампаніі «Уэстэрн электрык» у г. Хоўтарн (каля г. Чыкага, ЗША). Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам псіхолага Э.Мэё даказала, што маральна-псіхал. клімат у прац. калектыве, характар узаемаадносін работнікаў паміж сабой і з кіраўніцтвам у значнай ступені ўплываюць на прадукцыйнасць працы: пры дэспатычным рэжыме яна зніжаецца, а пры добразычлівых, гуманных узаемаадносінах павышаецца. Вучонымі распрацавана сістэма прынцыпаў і метадаў кіравання, арыентаваных на стварэнне т.зв. псіхал. дабрабыту ў прац. калектывах, здольных прадухіліць канфлікты. Паводле Мэё, стварэнне добразычлівага мікраклімату на рабочым месцы здольна кампенсаваць недахопы грамадскага ладу, а гуманныя адносіны ў сферы вытв-сці непазбежна вядуць да сац. гармоніі. У 1960-я г. «Ч.а.»т. дапоўнена тэорыяй «кіравання праз саўдзельніцтва» (Д.Макгрэгар і інш.), паводле якой прадпрымальнік павінен бачыць у наёмным работніку не толькі работніка, але і сац. партнёра, а наёмны работнік у наймальніку — не толькі гаспадара, але і свайго кампаньёна. У 1970-я г. атрымалі пашырэнне «групавыя нормы і стылі кіравання» рабочымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ШСКАЯ МО́ВА,
адна са славянскіх моў (зах.-слав. група); дзярж. мова Чэхіі (да 1992 разам са славацкай мовайб. Чэхаславакіі). Пашырана таксама ў ЗША, Канадзе, Аўстрыі. Мае 4 групы дыялектаў: уласна чэш., ганацкія, лашскія (сілезскія), мараўска-славацкія. Ч.м. ўласцівы: у фанетыцы — сталы экспіратарны націск на 1-м складзе, захаванне доўгіх галосных, пераход -or-, -ol-, -er-, -el- паміж зычнымі ў -ra-, -la-, -ře-, -le-; пераход g→h, ŕ→ř, ľ і l̅→l (сярэдняе), ō→u̯o→ū(ů), ý→ej, зліццё «у» і «і» ў адзін гук «і», у выніку пераразмеркавання палаталізацыі зычных a, á→ě, ie→í, u→i; у марфалогіі — знікненне парнага ліку, аорыста, імперфекта, адрозненне канчаткамі адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў і прыметнікаў м.р., наяўнасць малаўжывальных кароткіх прыметнікаў, кароткія і поўныя формы займеннікаў, формы роду і ліку ў дзеепрыслоўяў. Першыя пісьмовыя помнікі з 13 ст.Літ. Ч.м. склалася ў 14 ст., у 17 ст. заняпала. Адраджэнне пачалося ў канцы 18 ст. на аснове л-ры 16 — пач. 17 ст. Алфавіт на аснове лацінскага.
Літ.:
Широкова А.Г. Чешский язык. М., 1961;
Ивашина Н.В., Плотников Б.А. Чешский язык. Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫК (польск. sztych),
1) колючая і колюча-рэжучая халодная зброя, якая мацавалася (устаўлялася або насаджвалася) на канцы ствала ружжа (з 19 ст. вінтоўкі, карабіна, аўтамата); прызначалася для штыкавога (рукапашнага) бою. З’явіўся ў сярэдзіне 17 ст. ў Францыі пад назвай баянет (багінет); першапачаткова ўяўляў сабой укарочанае кап’ё, дрэўка якога ўстаўлялася ў ствол ружжа. З канца 17 ст. іх рабілі суцэльнаметалічнымі з трубкай, якую насаджвалі на ствол (гэта дазваляла весці зараджанне і стральбу з прымкнутым Ш.). Адрозніваюць Ш. гранёныя (3- і 4-гранныя), клінковыя (двухбаковавострыя Ш. — кінжалы, Ш.-цесакі), адналязовыя (Ш.-нажы), аддымныя і неаддымныя.
2) Узброены салдат (як адзінка падліку пяхоты).
3) Пласт зямлі на глыбіню палатна рыдлёўкі.
Да арт.Штык: 1 — багінет (пач. 18 ст.); 2 — ігольчаты чатырохгранны да вінтоўкі ўзору 1891/30 (СССР); 3 — адкідны няздымны да карабіна СКС (СССР); 4 — да аўтамата АКМ, які выкарыстоўваецца таксама як разак для дроту і піла (СССР); 5 — сапёрны ўзору 02 да вінтовак Маўзера (Германія); 6 — да вінтовак Арысака (Японія); 7 — да вінтоўкі FN 1949 (Бельгія); 8 — заходнегерманскі да вінтоўкі G-3 (прынята на ўзбраенне ў Даніі); 9 — да вінтоўкі М-16 (ЗША).