рускі нар.маст. промысел размалёўкі па дрэве. Узнік у 2-йпал. 17 ст. на тэр. сучаснага Кавернінскага р-на Ніжагародскай вобл. Назва ад с. Хахлама — цэнтра збыту вырабаў. Х.р. ўласціва арыгінальная тэхніка афарбоўкі дрэва пад залацісты колер без выкарыстання золата. Вытачаныя прадметы (пераважна посуд) грунтавалі растворам гліны, сырым ільняным алеем і парашком волава (у сучасных вырабах алюмінію), па слоі якога выконваўся расл. ўзор. Потым посуд пакрывалі лакам з ільнянога алею і загартоўвалі пры высокай тэмпературы ў печы. Каларыту Х.р. ўласціва спалучэнне чырвонага і чорнага колераў з залацістым. Пашыраныя тыпы размалёўкі — «верхавая» (чырвоным і чорным на залацістым фоне) і «пад фон» (залацісты сілуэтны малюнак на каляровым фоне). З 1960-х г. вырабляюцца на Сёмінскай ф-цы маст. вырабаў «Хахламскі мастак» (на радзіме промыслу) і Вытворчым маст. аб’яднанні «Хахламская размалёўка» ў г. Сямёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЁЎ Мікалай Паўлавіч (10.8.1901, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 1.11.1945),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1937). З 1919 у 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры (у 1943—45 маст. кіраўнік). У 1932 арганізаваў Тэатр-студыю пад кіраўніцтвам М.Хмялёва, якая ў 1937 увайшла ў склад Маскоўскага т-ра імя М.Ярмолавай (у 1937—45 маст. кіраўнік). Яго акцёрскую манеру вылучалі стрыманасць і строгасць, імкненне да паглыбленага псіхал. аналізу, завершанасці сцэн. формы: Аляксей Турб ш («Дні Турбіных» М.Булгакава), Карэнін («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава) і інш. Паставіў спектаклі «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (1934, з Л.Целяшовай), «Як вам гэта спадабаецца» У.Шэкспіра (1940), «Дзеці сонца» М.Горкага (1944, абодва з М.Кнебель). З 1920 здымаўся ў кіно: «Саламандра» (сав.-ням.), «Пакаленне пераможцаў», «Чалавек у футарале» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПКО́ Валянціна Уладзіміраўна (н. 25.2.1925, Мінск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1969), праф. (1976). Скончыла БДУ (1950). З 1953 у Ін-це гісторыі АНБССР, з 1972 заг. кафедры ў Мінскім пед. ін-це. З 1978 у БДУ: заг. кафедры гісторыі БССР, з 1984 праф. кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў. Даследуе сац.-эканам. працэсы ў Беларусі ў 1-йпал. 19 ст. Адзін з аўтараў прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 2-е выд. 1961), «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд. 1987). Адзін са складальнікаў зб. дакументаў «Беларусь у эпоху феадалізму» (т. 3—4, 1961—79).
Тв.:
Беларускі першадрукар Георгій Скарына. Мн., 1956;
Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. Мн., 1966;
Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. Мн., 1972;
Города Белоруссии в первой половине XIX в.: (Экон. развитие). Мн., 1981;
Историография БССР. Эпоха феодализма. Мн., 1986 (разам з З.Ю.Капыскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ВЫЯ ЎПРАЎЛЕ́ННІў Заходняй Беларусі,
паўнамоцныя органы ўлады, створаныя ў вер. 1939 на вызваленых Чырв. Арміяй землях Зах. Беларусі, таксама ў зах.пав. Беластоцкага ваяв., Астралэнцкім і Востраў-Мазавецкім пав. Варшаўскага ваяв. Выконвалі функцыі часовай адміністрацыі на працягу вер. 1939—1-йпал. 1940. Ствараліся паводле пастановы ваен. савета Бел. фронту ад 16.9.1939 і загаду камандуючага фронтам М.П.Кавалёва ад 19.9.1939. Як правіла, у іх уваходзілі па аднаму прадстаўніку ад Чырв. Арміі (палітработнік), Наркамата ўнутр. спраў, а таксама прадстаўнікі рабочых, інтэлігенцыі, сял. к-таў, партыз. атрадаў; зрэдку ўключаліся і б. члены КПЗБ. З 2.10.1939 важнай паліт. задачай Ч.у. стала арганізацыя мерапрыемстваў у сувязі з выбарамі ў Народны сход Заходняй Беларусі. Многія з прадстаўнікоў Ч.у. былі выбраны яго дэпутатамі і галасавалі за ўстанаўленне сав. улады і ўваходжанне Зах. Беларусі ў склад БССР. Ч.ў. сваімі практычнымі дзеяннямі (нацыяналізацыя прам-сці, банкаў і гандл. прадпрыемстваў, стварэнне калгасна-саўгаснай сістэмы) стварылі падмурак для пераводу эканомікі краю на сацыяліст. лад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НЫЯ БРЫГА́ДЫ»
(італьян. Brigate Rosse),
леваэкстрэмісцкая (ультралевая) тэрарыст.арг-цыя ў Італіі. Засн. ў 1969—70; арганізатары і ідэйныя кіраўнікі — Курча і Франчэскіні. Асн. раён дзейнасці — прамысл. зона Мілан—Турын—Генуя. З 1974—75 складаліся з тэрарыст. сеткі (калоны; падзяляліся на брыгады да 5 чал. у кожнай — усяго да 500 баевікоў), разведкі, службы інфармацыі, псіхал. службы. У 2-йпал. 1970-х г. перайшлі да ўзбр. гвалтоўных дзеянняў (пік прыпаў на 1977—81). Намагаліся праз выкраданні, замахі і забойствы прадстаўнікоў дзярж. улады, журналістаў і інш. змяніць грамадскі лад краіны. У 1971—80 забілі 15 італьян. пракурораў і суддзяў, у 1978 паліт. дзеяча А.Мора. З 1980 большасць тэрарыстаў арыштавана (1000 чал. да 1983), іх акцыі сталі менш масавымі. У 1984 раскалоліся на «старых» і «маладых». Да 1985 на волі актыўна дзейнічалі каля 100 тэрарыстаў з наяўных 300. Пасля 1989 іх дзейнасць стала малазначнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЯКО́Ў Павел Пятровіч (5.7.1832, с. Пруды Цвярской вобл., Расія — 11.11.1919),
расійскі педагог і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1849—61). Пенсіянер АМ у Парыжы і Рыме (1862—70). У 1860—64 выкладаў у Рысавальнай школе Пецярбургскага т-ва заахвочвання мастацтваў, з 1872 у Пецярбургскай АМ (у 1908—10 праф.-кіраўнік майстэрні, у 1890—1912 заг. мазаічнага аддз.). Яго пед. метад, засн. на спалучэнні непасрэднага ўспрыняцця натуры з яе навук. вывучэннем, адыграў вял. ролю ў развіцці рэалізму ў рус. мастацтве 2-йпал. 19 ст. Сярод вучняў В.Васняцоў, В.Паленаў, І.Рэпін, В.Сяроў, В.Сурыкаў, М.Урубель. У гіст. і жанравых партрэтах імкнуўся да драматызацыі гіст. сюжэта і псіхал. насычанасці вобразнага ладу: «Вялікая княгіня Соф’я Вітаўтаўна зрывае пояс з Васіля Касога на вяселлі Васіля Цёмнага» (1861), «Баярын» (1876).
Тв.:
Письма, записные книжки, воспоминания. М., 1953.
Літ.:
Молева Н., Белютин Э. П.П.Чистяков — теоретик и педагог. М., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́НЯ Канстанцін Іванавіч (28.10.1912, в. Даўгінічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1984),
бел. гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ргіст.н. (1964), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). У 1940—41 выкладчык гісторыі ў БДУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. З 1948 у ЦККПБ (кансультант, заг. сектара, нам.заг. аддзела). З 1956 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (заг. сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасав. грамадства), адначасова выкладаў у ВНУ Мінска. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі ў 2-йпал. 19 ст., сял. рух у рэвалюцыю 1905—07, дзейнасць арг-цый РСДРП. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 1—2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» у 4 тамах (т. 1, 1984).
Тв.:
Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг.Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Барыс Васілевіч (17.4.1894, Масква — 7.10.1939),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1936). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1918). З 1920 у 3-й Студыі Маскоўскага Маст.акад.т-ра (з 1926 Т-р імя Я.Вахтангава). Яго творчасці былі ўласцівы арганічнасць, пачуццё жыццёвай праўды, імправізацыйная свабода, спалучэнне прыёмаў буфанады і гратэску з глыбокім драматызмам. Этапнымі ў развіцці рас.тэатр. мастацтва сталі створаныя ім ролі: Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Кюрэ («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Тарталья («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Павел Суслаў («Вірынея» Л.Сейфулінай і В.Праўдухіна). Як адзін з рэжысёраў удзельнічаў у пастаноўцы п’ес «Тэмп» М.Пагодзіна (1930), «Гамлет» Шэкспіра (1932), «Чалавечая камедыя» (паводле А. дэ Бальзака, 1934) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.:
Бачелис Т. Великий советский артист Б.В.Щукин. М., 1956;
Б.В.Щукин: Статьи. воспоминания, материалы. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́ЎСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА, Яраслаўскае беларускае таварыства,
бел. грамадская арг-цыя ў Яраслаўлі ў 1916—18. Аб’ядноўвала бежанцаў-беларусаў 1-йсусв. вайны. Створана восенню 1916. Яе аснову складалі выкладчыкі і слухачы Мінскага настаўніцкага інстытута: У.М.Ігнатоўскі, М.І.Мароз, Х.Бурван, Х.Імшэнік, А.Кабервейн, М.С.Кахановіч, С.Курчэвіч-Сеўрук, Г.Нікіфарава, Дз.А.Сцяпура, М.Шымель, М.Ярац, святар У.Біруля. Цесную сувязь з радай падтрымліваў М.Багдановіч. Ставіла за мэту згуртаванне беларусаў-бежанцаў вакол нац. ідэі, аказанне матэр. і юрыд. дапамогі пацярпелым ад вайны, правядзенне дабрачынных акцый, культ.-асв. лекцый, тэатр.-муз. вечарын. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 разам з арг-цыяй «Маладая Беларусь» актывізавала сваю дзейнасць па нац. усведамленні беларусаў-бежанцаў. Супрацоўнічала з Яраслаўскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымлівала сувязь з Бел.нац. к-там у Мінску, бел.нар. грамадой у Маскве. Дэлегавала сваіх прадстаўнікоў на 1-ы з’езд беларусаў-бежанцаў у Маскве ў кастр. 1917, Усебеларускі з’езд 1917. Спыніла дзейнасць вясной 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНАЦЬКО́ Галіна Дзмітрыеўна (н. 28.1.1945, в. Чамаданава Пензенскай вобл., Расія),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1976). Скончыла БДУ (1964). З 1968 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (у 1979—86 заг. сектара збору і публікацый дакументаў і гіст. мемуараў). З 1993 заг. аддзела публікацый дакументаў Нац. архіва Рэспублікі Беларусь. Асн. даследаванні па гісторыі, крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі 2-йсусв. вайны. Адзін з аўтараў, складальнікаў і рэдактараў зб-каў успамінаў «Партыйнае падполле на Беларусі, 1941—1944» (1984—86), «Гомельская стралковая» (1989), даведніка «Мінскае антыфашысцкае падполле» (1995), зб-каў дакументаў і матэрыялаў «Беларускія остарбайтэры» (т. 1—3, 1996—98), «Нацысцкае золата з Беларусі» (1998), «Заложнікі вермахта» (1999), «Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці, 1939—1941 гг.» (2001), «Халакост на Беларусі, 1941—1944» (2002), «Прымусовая праца беларускага насельніцтва ў Аўстрыі», «Аграрныя пераўтварэнні ў Маладзечанскай вобласці, 1944—1953 гг.» (абодва 2003). Аўтар прац «Рукапісныя выданні партызан Беларусі» (1979), пра военачальнікаў Дз.Р.Паўлава, Л.Р.Пятроўскага і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 2002.